Вы тут

Не здавацца, заўсёды быць «на пазітыве»


Далей Маргарыта працягвае:

«У Слуцкай СШ №11 прай­шоў кон­курс «Міс­тар БРСМ». За гэ­тае зван­не зма­га­лі­ся 14 вуч­няў га­рад­скіх і сель­скіх школ. Ад на­шай на­ву­чаль­най уста­но­вы ў кон­кур­се браў удзел Ілья Ян­ко­віч.

Я па­ці­ка­ві­ла­ся ў яго, што бы­ло са­мым скла­да­ным. Хло­пец ад­ка­заў: рас­ка­заць пра ся­бе ў вер­ша­ва­най фор­ме і не за­блы­тац­ца, пас­ля гэ­та­га вы­ка­наць пес­ню, зноў жа, не за­быў­шы слоў і трап­ля­ю­чы ў но­ты... Да­па­маг­ла яму пад­трым­ка з бо­ку баць­коў, а так­са­ма ар­га­ні­за­та­ра шко­лы Іны Ула­дзі­мі­ра­ўны Дзіч­коў­скай. Яна не толь­кі да­па­ма­га­ла шу­каць ма­тэ­ры­я­лы, але і эма­цы­я­наль­на на­строй­ва­ла да кож­на­га эта­пу кон­кур­су.

Най­больш прад­стаў­ні­ку ад на­шай шко­лы на кон­кур­се за­пом­ні­лі­ся вы­ступ­лен­ні Яў­ге­на Са­му­се­ві­ча, Дзя­ні­са Да­ні­ло­ві­ча, Аляк­санд­ра Бу­бы­рэ­ва. «Хлоп­цы не толь­кі доб­ра тры­ма­лі­ся на сцэ­не, але і па-за ёй ака­за­лі­ся ці­ка­вы­мі су­раз­моў­ца­мі, з які­мі я кан­так­та­ваў на пра­ця­гу ўся­го кон­кур­су».

Я спы­та­ла ў Ільі, ці не за­сму­ціў­ся ён, што не атры­маў зван­ня «Міс­тар БРСМ». Хло­пец ад­ка­заў, што не. «Я пра­вёў не­звы­чай­ны дзень, які бу­ду згад­ваць яшчэ доў­гі час. Гэ­ты кон­курс даў мне бяс­цэн­ны во­пыт. Мо­жа быць, у да­лей­шым, дзя­ку­ю­чы яму, у мя­не атры­ма­ец­ца пе­ра­маг­чы...»

 

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.