Вы тут

Адчулі сябе сапраўднымі журналістамі!


Ва­дзім ГА­ЛУШ­КА, ву­чань 9 кла­са СШ №4 г. На­ва­груд­ка:

«Я за­ці­ка­віў­ся жур­на­ліс­ты­кай год та­му і вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць свае сі­лы ў «Шко­ле юна­га жур­на­ліс­та» пры Цэнт­ры твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі. Зай­ма­ю­ся ўжо дру­гі год і ні­вод­на­га ра­зу не па­шка­да­ваў, што прый­шоў сю­ды.

Ра­зам з «ка­ле­га­мі» па гурт­ку мы на­вед­ва­ем роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, су­стра­ка­ем­ся з ці­ка­вы­мі людзь­мі, пі­шам рэ­парт­ажы і ін­тэр­в'ю, удзель­ні­ча­ем у роз­ных кон­кур­сах. Але га­лоў­ным на­шым да­сяг­нен­нем я лі­чу ўдзел у фес­ты­ва­лі-кон­кур­се дзі­ця­чых і ма­ла­дзёж­ных СМІ «Све­жы ве­цер». Вель­мі ўзра­да­ва­лі­ся, ка­лі ар­га­ні­за­та­ры кон­кур­су па­ве­да­мі­лі, што мы прай­шлі ад­бо­рач­ны этап і ра­зам з юны­мі жур­на­ліс­та­мі з усёй Бе­ла­ру­сі за­про­ша­ны на спе­цы­яль­ную зме­ну «Зуб­ра­няц­кі кар­пункт» у НДЦ «Зуб­ра­ня».

Па­коль­кі зме­на бы­ла про­філь­най, у шко­ле для нас увя­лі да­дат­ко­выя за­ня­ткі. Тэх­ніч­ную жур­на­ліс­ты­ку мы вы­ву­ча­лі ў Ака­дэ­міі муль­ты­ме­дый­на­га жур­на­ліс­та, а пры­го­жа га­ва­рыць нам да­па­ма­га­ла на­стаў­ні­ца па ры­то­ры­цы. Пры­ем­ным сюр­пры­зам ста­ла па­езд­ка ў Мінск на тэ­ле­ка­на­лы «АНТ» і «СТБ». Нам па­ка­за­лі, як пра­цу­юць у тэ­ле­сту­дыі, і па­зна­ё­мі­лі з вя­ду­чы­мі пра­гра­мы «Доб­рай ра­ні­цы, Бе­ла­русь» Яў­ге­нам Бул­кам і Воль­гай Ба­га­ты­рэ­віч. Яны ад­кры­лі нам не­ка­то­рыя та­ям­ні­цы тэ­ле­жур­на­ліс­ты­кі. У ад­ным з ка­лі­до­раў мы су­тык­ну­лі­ся з Ге­ор­гі­ем Кал­ду­ном, які так­са­ма з за­да­валь­нен­нем па­гу­та­рыў з на­мі.

На пра­ця­гу ўсёй зме­ны мы ўдзель­ні­ча­лі ў роз­ных кон­кур­сах, фо­ру­мах, кан­фе­рэн­цы­ях. Кож­ны змог па­спра­ба­ваць ся­бе ў якас­ці са­праўд­на­га жур­на­ліс­та: на­дру­ка­вац­ца ў га­зе­це, зняць свой рэ­пар­таж. У дзень ад'­ез­ду бы­ло вель­мі цяж­ка раз­віт­вац­ца з но­вы­мі сяб­ра­мі і лю­бі­мы­мі ва­жа­ты­мі, та­му я вы­ра­шыў, што на­ле­та вяр­ну­ся сю­ды зноў».

Ліс­ты чы­таў Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.