Вы тут

У лесе нарадзілася — няхай там і жыве!


Да Но­ва­га го­да за­ста­ло­ся ня­доў­га. Ужо пра­да­юць ёлач­ныя цац­кі, паш­тоў­кі, бен­галь­скія аг­ні, мі­шу­ру і ман­да­ры­ны. Хут­ка вок­ны да­моў за­све­цяц­ца ад роз­на­ка­ля­ро­вых аг­нёў гір­лянд. Усе бу­дуць рых­та­вац­ца да су­стрэ­чы Но­ва­га го­да. Мне пры­га­да­ла­ся, як на­пя­рэ­дад­ні мі­ну­ла­га мы сям'­ёй вы­пра­ві­лі­ся па га­лоў­ны ат­ры­бут свя­та — ел­ку.

...Дрэў­цы пра­да­ва­лі­ся на кож­ным кро­ку. Яны бы­лі зва­ле­ны ў ве­лі­зар­ныя ку­чы, у мно­гіх — па­ла­ма­ныя вер­ха­ві­ны, а га­лін­кі ва­ля­лі­ся пад на­га­мі пра­хо­жых. Бы­ло зра­зу­ме­ла, што та­кія дрэў­цы ўжо на­ўрад ці ку­пяць. Хут­чэй за ўсё, іх ад­пра­вяць на якую-не­будзь звал­ку. І толь­кі адзін­кі з іх па­тра­пяць у цёп­лыя да­мы — на на­ва­год­няе свя­та. Сум­нае ві­до­ві­шча.

Ад уба­ча­най кар­ці­ны мне, пом­ніц­ца, ста­ла ня­ўтуль­на, а свя­точ­ны на­строй ім­гнен­на знік. Па­куль я блу­ка­ла па кір­ма­шы, баць­кі ўжо ку­пі­лі нам ел­ку. Гэ­та бы­ла са­праўд­ная пры­га­жу­ня — не­вы­со­кая, з пу­шыс­ты­мі га­лін­ка­мі і тон­кім ства­лом, зу­сім не та­кая, як тыя, што ля­жа­лі ў вя­лі­кай ку­чы. «Ча­му ты та­кая сум­ная? Зда­ры­ла­ся неш­та?» — за­кла­по­ча­на спытала ма­ці. «Не, усё ў па­рад­ку», — ад­каз­ала я.

...Ве­чар. Я ся­дзе­ла на ка­на­пе і чы­та­ла кні­гу. У па­коі пах­ла іг­лі­цай і ман­да­ры­на­мі. На­пя­рэ­дад­ні мы ўпры­гож­ва­лі ел­ку: па­ве­сі­лі шкля­ныя ша­ры, «дож­джык», а на вер­ха­ві­ну дрэ­ва ўста­на­ві­лі «зор­ку». А мне ўсё роў­на бы­ло кры­ху сум­на. Да на­ва­год­ніх свят сся­ка­юць дзя­сят­кі ты­сяч елак і сос­наў, якія праз дзе­сяць дзён з аб­сы­па­ны­мі ігол­ка­мі і за­сох­лы­мі га­лін­ка­мі ва­ля­юц­ца ка­ля пад'­ез­даў, або тыр­чаць з гур­баў по­бач з да­ма­мі. Мёрт­выя, адзі­но­кія, ні­ко­му не па­трэб­ныя. Іх ссек­лі дзе­ля адзі­на­га дня ў го­дзе...

Лю­дзям па­да­ба­ец­ца пах іг­лі­цы. Але ж для та­го, каб яго ад­чуць, зу­сім не аба­вяз­ко­ва сся­каць дрэ­ва. Мож­на пай­сці ў лес або парк або ўпры­го­жыць свой дом на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да хва­ё­вы­мі га­лін­ка­мі. Сваю на­ва­год­нюю ёл­ку мож­на зра­біць са­мо­му — з цу­ке­рак, ца­цак, СD-дыс­каў, плас­ты­ка­вых бу­тэ­лек. Та­кое свя­точ­нае дрэ­ва, не­су­мнен­на, пад­крэс­ліць ва­шу ін­ды­ві­ду­аль­насць і ўжо са­праў­ды ні­ко­га не па­кі­не абы­яка­вым. А мож­на за­мест тра­ды­цый­най ел­кі вы­ка­рыс­тоў­ваць, на­прык­лад, паль­му: упры­го­жыць яе мі­шу­рой, вы­ра­за­ны­мі з па­пе­ры сня­жын­ка­мі.

Ча­му да ел­кі та­кое асаб­лі­вае стаў­лен­не? Ча­му ме­на­ві­та яна з'яў­ля­ец­ца сім­ва­лам, аба­вяз­ко­вым ат­ры­бу­там Но­ва­га го­да — усі­мі на­мі лю­бі­ма­га свя­та?

На­шы да­лё­кія прод­кі на­дзя­ля­лі дрэ­вы здоль­нас­цю ра­біць да­бро і зло, лі­чы­лі, што ў іх га­лі­нах знай­шлі пры­ту­лак ду­хі — як доб­рыя, так і злыя. Лю­дзі ўпры­гож­ва­лі дрэ­вы, каб за­доб­рыць ду­хаў і за­лу­чыц­ца іх пад­трым­кай. Але гэ­тая тра­ды­цыя ста­віць пад па­гро­зу на­шы ля­сы! Каб вы­рас­ціць іх, не­аб­ход­на 100-120 га­доў, а каб ссек­чы ел­ку да свя­та — не больш за 10 хві­лін.

Бе­раг­чы пры­ро­ду мя­не на­ву­чыў дзі­ця­чы муль­цік «Зі­ма ў Пра­стак­ва­шы­не». Па­мя­та­е­це, як там су­стра­ка­лі Но­вы год у вёс­цы, а ў два­ры пры­бра­лі ве­лі­зар­ную ел­ку? І хі­ба ім бы­ло сум­на? Хі­ба ў іх не бы­ло са­праўд­на­га свя­та?

Ары­на Ка­га­лё­нак, ву­ча­ні­ца 11 кла­са на­ва­по­лац­кай гім­на­зіі №2.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.