Вы тут

Дама здавала ў багаж...


Усё — па но­вай тэх­на­ло­гіі!

Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка па­ча­ла экс­пе­ры­мент па пе­ра­воз­цы ба­га­жу ад на­сель­ніц­тва па но­вай тэх­на­ло­гіі ў спе­цы­яль­на аб­ста­ля­ва­ным ку­пэ цяг­ні­ка між­рэ­гі­я­наль­ных лі­ній эка­ном-кла­са №652/651 Брэст — Мінск.

Па­са­жы­рам, якія ха­це­лі б ска­рыс­тац­ца та­кой маг­чы­мас­цю, да­стат­ко­ва апла­ціць но­вую па­слу­гу ў спе­цы­я­лі­за­ва­най бі­лет­най ка­се і здаць ба­гаж у ва­гон №5 пас­ля па­да­чы цяг­ні­ка на па­сад­ку або па­пя­рэд­не — у ба­гаж­нае ад­дзя­лен­не. У пунк­це пры­зна­чэн­ня атры­маль­нік мае маг­чы­масць за­браць ба­гаж ад­ра­зу з ва­го­на ці атры­маць яго паз­ней у ба­гаж­ным ад­дзя­лен­ні.

— Но­вая тэх­на­ло­гія спра­шчае пра­цэс афарм­лен­ня і транс­пар­ці­роў­кі ба­га­жу, да­зва­ляе ап­ты­мі­за­ваць вы­дат­кі па яго пе­ра­воз­цы ў ба­гаж­ных ва­го­нах. За­раз апош­нія ўклю­ча­юц­ца ў са­ста­вы цяг­ні­коў, якія кур­сі­ру­юць па пэў­ных марш­ру­тах. Пры гэ­тым апла­ціць пе­ра­воз­ку ба­га­жу, а так­са­ма атры­маць яго ў пунк­це пры­зна­чэн­ня мож­на толь­кі ў ба­гаж­ных ад­дзя­лен­нях, — па­тлу­ма­чы­лі сут­насць экс­пе­ры­мен­ту ў прэс-цэнт­ры ма­гіст­ра­лі. — Яшчэ ад­на пе­ра­ва­га пе­ра­воз­кі ба­га­жу па но­вай тэх­на­ло­гіі — зруч­ныя тэр­мі­ны да­стаў­кі. Цяпер ба­гаж­ныя ва­го­ны ўклю­ча­юц­ца ў са­ста­вы цяг­ні­коў толь­кі па пэў­ных днях (у ся­рэд­нім не больш за два ра­зы на ты­дзень), а пе­ра­вес­ці ба­гаж у спе­цы­яль­ным ку­пэ цяг­ні­ка №652/651 Брэст — Мінск мож­на ў лю­бы дзень, акра­мя ня­дзе­лі.

Да ве­да­ма

Ад ад­ной асо­бы да ад­праў­кі аса­біс­тых рэ­чаў у спе­цы­яль­ным ку­пэ цяг­ні­ка №652/651 Брэст — Мінск пры­ма­ец­ца не больш за 10 ба­гаж­ных мес­цаў (скрын­ка, упа­коў­ка і г. д.) агуль­най ва­гой да 200 кі­ла­гра­маў. Да­пус­кац­ца ва­га ад­на­го мес­ца не менш за 5 і не больш за 20 кі­ла­гра­маў, а па­ме­ры не па­він­ны пе­ра­вы­шаць 200 сан­ты­мет­раў па су­ме трох вы­мя­рэн­няў. Упа­коў­ку ба­га­жу, якая б за­бяс­печ­ва­ла за­ха­ва­насць змес­ці­ва, ад­праў­ні­ку не­аб­ход­на вы­ка­наць са­ма­стой­на. Пе­ра­воз­ка аса­біс­тых рэ­чаў па марш­ру­це Брэст — Ба­ра­на­ві­чы — Мінск вя­дзец­ца ў абод­вух на­прам­ках. Кошт да­стаў­кі ад­на­го мес­ца ва­гой да 10 кі­ла­гра­маў — ка­ля 10 ты­сяч руб­лёў. Апла­ціць пе­ра­воз­ку ба­га­жу мож­на як у спе­цы­я­лі­за­ва­ных бі­лет­ных ка­сах (ка­са №2 стан­цыі Брэст-Цэнт­раль­ны і №5 стан­цыі Мінск-Па­са­жыр­скі), так і ў ба­гаж­ным ад­дзя­лен­ні стан­цыі Ба­ра­на­ві­чы-Па­лес­кія.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.