Вы тут

Замест рамонту — згон


З роз­ні­цай у адзін дзень су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла ДАІ Цэнт­раль­на­га РУ­УС ста­лі­цы па па­да­зрэн­ні ў зго­не затрымалі двух муж­чын. У абод­вух вы­пад­ках транс­парт­ныя срод­кі бы­лі пе­ра­да­дзе­ны апош­нім для ра­мон­ту.

На­па­чат­ку су­пра­цоў­ні­кі Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі блі­жэй да поў­на­чы па­спра­ба­ва­лі спы­ніць «Маск­віч 412», які ру­хаў­ся на вя­лі­кай хут­ка­сці. Кі­роў­ца па­тра­ба­ван­ня не вы­ка­наў, і ін­спек­та­ры му­сі­лі па­чаць пе­ра­след ма­шы­ны. Ка­лі яе спы­ні­лі, вы­свет­лі­ла­ся, што за ру­лём зна­хо­дзіц­ца муж­чы­на на­пад­піт­ку. Паз­ней бы­ло ўста­ноў­ле­на, што ўла­даль­нік «Маск­ві­ча» пе­ра­даў сваю ма­шы­ну за­тры­ма­на­му для ра­мон­ту, а да­зво­лу на ка­ры­стан­не не да­ваў. «Сле­сар» жа свае са­ма­воль­ныя дзе­ян­ні па­тлу­ма­чыў тым, што ма­шы­на спат­рэ­бі­ла­ся, каб з'ез­дзіць на аў­та­ры­нак па… зап­част­кі для яе. У дру­гім вы­пад­ку су­пра­цоў­ні­кі ра­ён­най ДАІ спы­ні­лі для пра­вер­кі да­ку­мен­таў «Рэ­но». І зноў муж­чы­на за ру­лём быў на­пад­піт­ку… А ка­лі вы­свет­лі­лі да­ныя ўла­даль­ні­ка ма­шы­ны і звя­за­лі­ся з ім, зноў пра­гу­ча­ла, што ма­шы­на пе­ра­да­дзе­на для ра­мон­ту, але ні­як не для аса­біс­та­га ка­ры­стан­ня.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.