Вы тут

«Грымасы» гандлю


У па­го­ні за вы­руч­кай —не грэ­бу­юць пад­ма­нам

Па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці пры­ват­ных ганд­ля­роў не зра­бі­ла ста­ноў­ча­га ўплы­ву на якасць та­ва­ра­аба­ро­ту. Та­кую вы­сно­ву зра­бі­лі спе­цы­я­ліс­ты Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці, сан­служ­бы і ін­шых кант­ра­лю­ю­чых ор­га­наў пас­ля пра­ве­рак шэ­ра­гу ганд­лё­вых аб'­ек­таў.

4-40

Пра­тэр­мі­на­ва­ны та­вар — у про­даж

Па­мяш­кан­ні на­шых ганд­лё­вых аб'­ек­таў па сва­ім знеш­нім вы­гля­дзе, ды і та­вар­ным на­паў­нен­ні, ця­пер прак­тыч­на не ўсту­па­юць за­меж­ным. Па­сту­по­ва ўка­ра­ня­ец­ца і сіс­тэ­ма ак­цый, скі­ра­ва­ных на цэ­на­выя зніж­кі. Ад­нак ха­пае і вы­пад­каў, ка­лі ў імк­нен­ні атры­маць мак­сі­маль­ную вы­руч­ку іг­на­ру­юц­ца эле­мен­тар­ныя нор­мы абы­хо­джан­ня з та­ва­рам, пры гэ­тым не грэ­бу­ю­ць пад­ма­нам па­куп­ні­коў.

Для па­раў­на­ння — ура­жан­ні ма­іх зна­ё­мых з Грод­на ад ня­даў­ня­га на­вед­ван­ня ад­на­го з гі­пер­мар­ке­таў у су­сед­нім Бе­ла­сто­ку.

 

За­хо­дзяць яны ў ка­вяр­ню, якая там раз­ме­шча­на, а ту­тэй­шая ра­бот­ні­ца ра­іць (не­ве­ра­год­на, але факт)… не спя­шац­ца з па­куп­ка­мі. Маў­ляў, кры­ху па­ча­кай­це і та­ды бу­дзе маг­чы­масць ска­рыс­тац­ца знач­на мен­шы­мі рас­цэн­ка­мі. І са­праў­ды, не­ўза­ба­ве ўсе стра­вы ўпа­лі ў ца­не больш чым удвая. Пры­чым гэ­та, аказ­ва­ец­ца, не ней­кая ра­за­вая ак­цыя, а звы­чай­ная прак­ты­ка, ка­лі на­пры­кан­цы дня ва ўста­но­ве гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня імк­нуц­ца рас­пра­даць лі­та­раль­на ўсё, каб ні­чо­га не за­леж­ва­ла­ся, і на­заўт­ра ганд­ля­ваць вы­ключ­на све­жай пра­дук­цы­яй. І ка­лі гэ­та ўжо сіс­тэ­ма, то, зна­чыць, вы­гад­на не толь­кі клі­ен­там ка­вяр­ні, але і яе гас­па­да­рам.

4-41

На жаль, з ін­шы­мі па­ды­хо­да­мі су­стрэ­лі­ся кант­ра­лё­ры ў мно­гіх ганд­лё­вых аб'­ек­тах на Гро­дзен­шчы­не. Вось, на­прык­лад, як ста­вяц­ца да сва­ёй рэ­пу­та­цыі ў ва­чах па­куп­ні­коў у ЗАТ «Юні­фуд». Пра­ве­ры­лі 9 ганд­лё­вых аб'­ек­таў гэ­тай сет­кі, і ўсю­ды бы­лі ўста­ноў­ле­ны па­ру­шэн­ні. Гэ­та і іг­на­ра­ван­не асар­ты­мент­на­га пе­ра­лі­ку пра­дук­цыі, і яе рэа­лі­за­цыя са скон­ча­ным тэр­мі­нам за­хоў­ван­ня, і недакладная ін­фар­ма­цыя для па­куп­ні­коў па ва­зе і кош­це та­ва­ру. Акра­мя та­го, ла­ба­ра­тор­ным шля­хам бы­ло ўста­ноў­ле­на, што з 16 ада­бра­ных проб пра­дук­цыі аж­но 11 не ад­па­вя­да­лі па­тра­ба­ван­ням па мік­ра­бія­ла­гіч­ных па­каз­чы­ках: вы­яў­ле­ны бак­тэ­рыі гру­пы кі­шэч­най па­лач­кі, за­ла­ціс­ты ста­фі­ла­кок. Вы­не­се­на прад­пі­сан­не пры­пы­ніць дзей­насць ад­на­го ганд­лё­ва­га аб'­ек­та і пя­ці цэ­хаў па вы­твор­час­ці мяс­ных паў­фаб­ры­ка­таў, га­то­вых ку­лі­нар­ных і хле­ба­бу­лач­ных вы­ра­баў.

Вы­шэй­зга­да­ныя па­ру­шэн­ні бы­лі ўста­ноў­ле­ны і ва ўсіх з вась­мі пра­ве­ра­ных аб'­ек­тах ААТ «Еў­ра­ган­даль». Спы­не­на рэа­лі­за­цыя больш за то­ну хар­чо­вых пра­дук­таў са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці, без на­яў­нас­ці да­ку­мен­таў аб іх на­быц­ці, мар­кі­ро­вач­ных яр­лы­коў аль­бо з па­ру­шэн­нем нор­маў та­вар­на­га су­сед­ства на пры­лаў­ках і тэм­пе­ра­тур­на­га рэ­жы­му. Ся­род пра­дук­цыі, вы­раб якой за­ба­ра­ні­лі з‑за не­ад­па­вед­нас­ці не­аб­ход­ным па­тра­ба­ван­ням, — са­ла­ты, ку­лі­нар­ныя вы­ра­бы, су­шы-ро­лы. І зноў жа — па­гро­за зда­роўю па­куп­ні­коў. З 18 ада­бра­ных узо­раў пра­дук­цыі ўлас­най вы­твор­час­ці па вы­ні­ках ла­ба­ра­тор­ных да­сле­да­ван­няў 6 не ад­па­вя­да­лі нар­ма­ты­вам па па­каз­чы­ках бяс­пе­кі, уста­ноў­ле­на на­яў­насць бак­тэ­рый гру­пы кі­шэч­най па­лач­кі.

Ні асар­ты­мен­ту, ні ла­гіс­ты­кі

Пра­вер­кі ар­га­ні­за­цый ап­то­ва­га ганд­лю па­ка­за­лі, што на Гро­дзен­шчы­не ад­сут­ні­чае дак­лад­ная і мэ­та­на­кі­ра­ва­ная кан­цэп­цыя раз­віц­ця гэ­тай сфе­ры, дрэн­на ўка­ра­ня­юц­ца су­час­ныя ла­гіс­тыч­ныя тэх­на­ло­гіі. Ка­рыс­та­ю­чы­ся гэ­тым, суб'­ек­ты ма­ло­га біз­не­су і буй­ныя пры­ват­ныя ганд­лё­выя ар­га­ні­за­цыі прак­тыч­на бес­пе­ра­шкод­на ім­парт­уюць у воб­ласць та­ва­ры, не ма­ю­чы ча­сам ад­па­вед­най ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы. Пры гэ­тым пры­ват­ні­кі са­ма­стой­на ўста­наў­лі­ва­юць для ся­бе спе­цы­я­лі­за­цыю па ім­пар­це і ап­то­вым ганд­лі кан­крэт­ны­мі гру­па­мі та­ва­раў, ства­ра­ю­чы кан­ку­рэн­цыю ана­ла­гіч­най ай­чын­най пра­дук­цыі.

Па­вод­ле ацэн­кі Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю, на Гро­дзен­шчы­не да сён­няш­ня­га ча­су не вы­ка­на­на да­ру­чэн­не кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы аб ства­рэн­ні ў кож­най воб­лас­ці да 1 лі­пе­ня гэ­та­га го­да інф­ра­стру­ктуры ап­то­ва­га ганд­лю, ба­за­вых ар­га­ні­за­цый для ажыц­цяў­лен­ня пра­мых па­ста­вак у Бе­ла­русь та­ва­раў за­меж­най вы­твор­час­ці, што за­па­тра­ба­ва­ны на спа­жы­вец­кім рын­ку. З тым, каб аказ­ваць ар­га­ні­за­цы­ям і ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам, якія пра­цу­юць у гэ­тай сфе­ры, комп­лекс ла­гіс­тыч­ных па­слуг па фар­мі­ра­ван­ні за­ка­заў і да­стаў­цы та­ва­раў.

На­прык­лад, для ўво­зу ў воб­ласць не­аб­ход­на­га асар­ты­мен­ту та­ва­раў лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці абл­вы­кан­ка­мам бы­лі вы­зна­ча­ны прад­пры­ем­ствы «Ган­даль­а­дзен­не», «Абу­так­ган­даль» і ААТ «Ганд­лё­вы дом «Нё­ман». Сё­ле­та за 9 ме­ся­цаў яны па­ста­ві­лі ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам спа­жы­вец­кіх та­ва­раў на су­му 192,5 млрд руб­лёў, у тым лі­ку ім­парт­най вы­твор­час­ці — на 14 млрд. Гэ­та скла­дае, ад­па­вед­на, 3,4 і 0,3% у роз­ніч­ным ганд­лё­вым аба­ро­це фі­зіч­ных асоб і ІП (5,7 трыль­ё­на руб­лёў).

Да­рэ­чы, прад­пры­ем­ства «Абу­так­ган­даль» праз склад-ма­га­зін і сайт пра­па­нуе асар­ты­мент абут­ку, які на­бы­ва­ец­ца не на­пра­мую ад за­меж­ных па­стаў­шчы­коў, а ад ай­чын­ных ап­то­вых прад­пры­ем­стваў пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці. Та­кі па­ды­ход вы­клі­кае спра­вяд­лі­выя на­ра­кан­ні ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў на вы­со­кія ап­то­ва-ад­пуск­ныя цэ­ны та­ва­ру, з‑за ча­го ён не мо­жа кан­ку­ры­ра­ваць па цэ­на­вым фак­та­ры з абут­кам, які яны са­мі куп­ля­юць за мя­жой.

Ад­сут­насць шы­ро­ка­га асар­ты­мен­ту та­ва­раў на прад­пры­ем­ствах, вы­зна­ча­ных абл­вы­кан­ка­мам, вя­дзе да ма­са­вых за­ку­пак па ім­пар­це без да­ку­мен­таў, што па­цвяр­джа­юць якасць вы­ра­баў. На­прык­лад, у ад­на­го з гро­дзен­скіх ІП не ад­па­вя­да­лі па­тра­ба­ван­ням тры з ча­ты­рох най­мен­няў элект­ра­тэх­ніч­най пра­дук­цыі, у дру­го­га — усе 22 най­мен­ні пар­фу­ме­рыі і кас­ме­ты­кі. Пры гэ­тым ва­лю­ту для за­куп­кі ім­парт­ных та­ва­раў ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі і пры­ват­ныя ап­то­выя ар­га­ні­за­цыі, у тым лі­ку і буй­ныя сет­ка­выя апе­ра­та­ры, на­бы­ва­юць, зра­зу­ме­ла, на ўнут­ра­ным рын­ку.

Раз­віц­цю ап­то­ва­га ганд­лю па­він­на бы­ла са­дзей­ні­чаць рэа­лі­за­цыя пра­гра­мы раз­віц­ця ла­гіс­тыч­най сіс­тэ­мы Бе­ла­ру­сі на пе­ры­яд да 2015 го­да, за­цвер­джа­ная па­ста­но­вай ура­да. Ад­нак яе рэа­лі­за­цыя пра­ва­ле­на, па­ве­дам­ляе Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю. Уста­ноў­ле­ныя тэр­мі­ны рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў па бу­даў­ніц­тве ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці трох ла­гіс­тыч­ных цэнт­раў зры­ва­юц­ца.

Па вы­ні­ках ка­ле­гіі Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці абл­вы­кан­ка­му рэ­ка­мен­да­ва­на ўзмац­ніць кант­роль за вы­ка­нан­нем кан­цэп­цыі раз­віц­ця ўнут­ра­на­га ганд­лю.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.