Вы тут

Мільён долараў на новы дэмаграфічны праект


Фонд ААН у га­лі­не на­ро­да­на­сель­ніц­тва (ЮНФ­ПА) і Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя пад­пі­са­лі па­гад­нен­не аб вы­дзя­лен­ні срод­каў на фі­нан­са­ван­не пра­ек­та між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі «Пад­трым­ка рэа­лі­за­цыі На­цы­я­наль­най пра­гра­мы дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». На рэа­лі­за­цыю пра­ек­та бу­дзе за­тра­ча­на 1 140 000 до­ла­раў. Ра­сія вы­дат­ка­ва­ла 900 000 до­ла­раў, яшчэ 180 000 — Фонд ААН у га­лі­не на­ро­да­на­сель­ніц­тва і 60 000 — Дзі­ця­чы фонд ААН.

Па­вод­ле слоў на­мес­ні­ка прад­стаў­ні­ка Фон­ду ААН у га­лі­не на­ро­да­на­сель­ніц­тва ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь Але­ны КАСЬ­КО, на пра­ця­гу 30 ме­ся­цаў пла­ну­ец­ца пра­ана­лі­за­ваць тэн­дэн­цыі шлюб­нас­ці і на­ра­джаль­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі, пра­вес­ці да­сле­да­ван­не «Ген­дар і па­ка­лен­не», удас­ка­на­ліць сіс­тэ­му ма­ні­то­рын­гу са­цы­яль­на-пра­цоў­най сфе­ры ў част­цы ацэн­кі дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі і па­лі­ты­кі, па­вы­сіць ква­лі­фі­ка­цыю про­філь­ных спе­цы­я­ліс­таў і аца­ніць па­трэ­бы ў спе­цы­я­ліс­тах-дэ­мог­ра­фах. Та­кім чы­нам, пла­ну­ец­ца ўдас­ка­на­ліць сіс­тэ­му ма­ні­то­рын­гу эфек­тыў­нас­ці дэ­ма­гра­фіч­най па­лі­ты­кі, па­леп­шыць сіс­тэ­му дэ­ма­гра­фіч­най аду­ка­цыі ў кра­і­не. Гэ­та ла­гіч­ны пра­цяг су­пра­цоў­ніц­тва Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны з ЮНФ­ПА ў га­лі­не рэа­лі­за­цыі На­цы­я­наль­най пра­гра­мы дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2011-2015 га­ды.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.