Вы тут

Сядзіба Дзеда Мароза чакае гасцей


Пер­шы свя­точ­ны цяг­нік «Па­да­рож­жа ў ся­дзі­бу Дзе­да Ма­ро­за» ад­пра­віц­ца 20 снеж­ня са стан­цыі Мінск-Па­са­жыр­скі ў 22.46. У яго са­ста­ве бу­дуць шэсць ку­пэй­ных ва­го­наў з пра­вад­ні­ца­мі-сня­гур­ка­мі. Па­са­жы­ра­мі на­ва­год­ня­га цяг­ні­ка ста­нуць больш за 200 ту­рыс­таў.

— Яны да­едуць да Брэс­та, ад­куль кам­фар­та­бель­ным аў­то­бу­сам да­бя­руц­ца да Бе­ла­веж­скай пу­шчы. У на­цы­я­наль­ным пар­ку гос­ці пра­бу­дуць цэ­лы дзень. Ту­рыс­таў ча­кае на­сы­ча­ная на­ва­год­няя эк­скур­сій­ная пра­гра­ма: яны змо­гуць на­ве­даць ся­дзі­бу Дзе­да Ма­ро­за, до­мік Сня­гур­кі, му­зей па­да­рун­каў і вят­рак, за­га­даць жа­дан­не на па­ля­не ка­зак і атры­маць на­ва­год­ні па­да­ру­нак ад са­мо­га пу­шчан­ска­га ча­раў­ні­ка, — рас­па­вя­лі пад­ра­бяз­нас­ці ў прэс-цэнт­ры Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі. — У пра­гра­му эк­скур­сій­на­га ту­ра так­са­ма ўва­хо­дзіць зна­ём­ства з му­зе­ем пры­ро­ды на­цы­я­наль­на­га пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча», пра­гул­ка ўздоўж валь­е­раў з жы­вё­ла­мі. На­зад у ста­лі­цу з Брэс­та на­ва­год­ні цяг­нік ад­пра­віц­ца ў 18.12 і пры­бу­дзе ў Мінск у 22.29.

Свя­точ­ныя на­ва­год­нія па­да­рож­жы ў Бе­ла­веж­скую пу­шчу, у ся­дзі­бу Дзе­да Ма­ро­за чы­гу­нач­ным транс­пар­там ад­бу­дуц­ца так­са­ма 26 снеж­ня і 3 сту­дзе­ня.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.