Вы тут

Залатая сотка


Зям­ля пад Мінск­ам пра­цяг­вае ка­рыс­тац­ца ажы­я­таж­ным по­пы­там

Звы­чай­на бу­ду­чыя гас­па­да­ры за­га­рад­най не­ру­хо­мас­ці ак­тыў­на ці­ка­вяц­ца пус­ты­мі зя­мель­ны­мі ўчаст­ка­мі ў пер­шыя ме­ся­цы вяс­ны, каб ужо ле­там па­чы­наць бу­да­ваць там свае «па­ла­цы». Блі­жэй да зі­мы па­доб­ная ак­тыў­насць, на­ад­ва­рот, зні­жа­ец­ца. Та­кая тэн­дэн­цыя іс­на­ва­ла ра­ней. Сё­ле­та на­ват у апош­нія дні ліс­та­па­да лю­дзі з гра­шы­ма «тры­ма­юць ру­ку на пуль­се».

4-43

І гэ­та ўжо факт, бо на апош­нім аў­кцы­ё­не па про­да­жы зя­мель­ных участ­каў у пры­ват­ную ўлас­насць у Мін­скім ра­ё­не з ма­ла­тка бы­ло пра­да­дзе­на 13 на­дзе­лаў. Больш за тое, прак­тыч­на за ўсе вы­стаў­ле­ныя ло­ты ўдзель­ні­кі аў­кцы­ё­ну зма­га­лі­ся да апош­ня­га.

Са­мую вя­лі­кую ці­ка­васць ай­чын­ныя «ба­га­цеі» пра­яві­лі да ўчаст­ка ў аг­ра­га­рад­ку Ло­ша Ла­шан­ска­га сель­са­ве­та. Зда­ец­ца, ні­чо­га за­над­та «смач­на­га» ў гэ­тых 14 со­так без ка­му­ні­ка­цый і не бы­ло, ад­нак... Ме­на­ві­та на яго бы­ло па­да­дзе­на аж­но 26 за­яў, што ста­ла рэ­кор­дам аў­кцы­ё­ну. А ца­на на ўчас­так пад­час тар­гоў па­вя­лі­чы­ла­ся ў 5,6 ра­за. На­га­даю, што лот быў вы­стаў­ле­ны на аў­кцы­ён за 60 млн руб­лёў, а пра­да­дзе­ны за 340 млн руб­лёў (ка­ля 31,5 ты­ся­чы до­ла­раў). Ад­нак тут спа­чат­ку не абы­шло­ся буз не­вя­лі­ка­га ка­зу­су, бо на 19-м кро­ку, ка­лі бы­ла аб­ве­шча­на су­ма 367 млн руб­лёў, ах­вот­ных ку­піць учас­так не знай­шло­ся. Аў­кцы­я­ніс­ту прый­шло­ся вяр­нуц­ца да па­пя­рэд­няй ца­ны, якую по­тым па­вя­ліч­ва­лі амаль па «ка­пей­цы».

Але са­мы да­ра­гі ўчас­так быў пра­да­дзе­ны ў вёс­цы Ся­лю­ты Па­пяр­нян­ска­га сель­са­ве­та, на які па­сту­пі­ла 11 за­яў. Стар­та­вы лот гэ­тых 10 со­так без ка­му­ні­ка­цый склаў 100 млн руб­лёў, а кан­чат­ко­вая ца­на на яго пад­час тар­гоў вы­рас­ла ў 6 ра­зоў. Гэ­тыя «за­ла­тыя» сот­кі бы­лі пра­да­дзе­ны аж­но за 612 млн руб­лёў (ка­ля 56,6 ты­ся­чы до­ла­раў).

На пус­ты ўчас­так без ка­му­ні­ка­цый у вёс­цы Вяр­біц­кая Ба­раў­лян­ска­га сель­са­ве­та прэ­тэн­да­ва­лі 6 за­яў­ні­каў. За на­дзел у 12 со­так но­вы гас­па­дар ад­даў 428 млн руб­лёў (або 39,6 ты­ся­чы до­ла­раў). Тут стар­та­вы цэн­нік на ўчас­так пад­час тар­гоў па­вя­лі­чыў­ся ў 3 ра­зы.

Жда­но­віц­кі сель­са­вет вы­стаў­ляў на аў­кцы­ён два ўчаст­кі без ка­му­ні­ка­цый — у вёс­цы Дзег­ця­роў­ка і вёс­цы Яр­ка­ва. На ўчас­так у Дзег­ця­роў­цы бы­ла па­да­дзе­на толь­кі ад­на за­ява. Та­кім чы­нам, учас­так пра­да­дзе­ны адзі­на­му за­яў­ні­ку за 210 млн руб­лёў (або 19,4 ты­ся­чы до­ла­раў). Учас­так у су­сед­няй вёс­цы ка­рыс­таў­ся боль­шай па­пу­ляр­нас­цю. На яго бы­ло па­да­дзе­на 5 за­яў. Ца­на ло­та пад­час тар­гоў пад­ня­ла­ся ў 2 ра­зы і скла­ла 495 млн руб­лёў (або 45,8 ты­ся­чы до­ла­раў).

Два ўчаст­кі па 15 со­так з элект­рыч­нас­цю рэа­лі­зоў­ваў на тар­гах у аг­ра­га­рад­ку Га­та­ва На­вад­вор­скі сель­са­вет. Ло­ты бы­лі вы­стаў­ле­ны на тар­гі па ад­ноль­ка­вым па­чат­ко­вым кош­це — 90 млн руб­лёў. Лот №5 з іх быў пра­да­дзе­ны за 212 млн руб­лёў (19,6 ты­ся­чы до­ла­раў), а лот №6 — за 193 млн руб­лёў (17,9 ты­ся­чы до­ла­раў). На ўчаст­кі прэ­тэн­да­ва­лі па 4 і 3 за­яў­ні­кі ад­па­вед­на.

Вёс­ка Бу­дзён­на­га Аст­ра­шыц­ка-Га­ра­доц­ка­га сель­са­ве­та пра­па­на­ва­ла стан­дарт­ны ўчас­так, на які бы­лі па­да­дзе­ны 3 за­явы. Ца­на на лот пад­час тар­гоў вы­рас­ла ў 2,3 ра­за і скла­ла 250 млн руб­лёў (23 ты­ся­чы до­ла­раў). Учас­так у аг­ра­га­рад­ку Ато­лі­на Се­ніц­ка­га сель­са­ве­та быў рэа­лі­за­ва­ны за 345 млн руб­лёў (32 ты­ся­чы до­ла­раў). На лот прэ­тэн­да­ва­лі 3 за­яў­ні­кі. На ўчас­так, пло­шча яко­га 14 со­так, пра­ве­дзе­на элект­рыч­насць. Ца­на на лот пад­час тар­гоў па­вя­лі­чы­ла­ся амаль удвая.

Ха­це­жын­скі сель­са­вет рэа­лі­зоў­ваў 2 ло­ты. Учас­так пло­шчай у 15 со­так з элект­рыч­нас­цю ў вёс­цы Ду­бян­цы па­спя­хо­ва пра­да­дзе­ны за 135 млн руб­лёў (12,5 ты­ся­чы до­ла­раў). Па­чат­ко­вы кошт ло­та склаў 90 млн руб­лёў. За ўчас­так па­ме­рам амаль 14 со­так без ка­му­ні­ка­цый у аг­ра­га­рад­ку Ха­це­жы­на ар­га­ні­за­та­ры атры­ма­лі 472 млн руб­лёў (43,7 ты­ся­чы до­ла­раў). На лот бы­ло па­да­дзе­на 6 за­яў. Ца­на на яго пад­час тар­гоў пад­ня­ла­ся ў 2 ра­зы.

Юзу­фаў­скі сель­са­вет рэа­лі­зоў­ваў на тар­гах учас­так 12,5 со­ткі без ка­му­ні­ка­цый у вёс­цы Лус­ка­ва. Пры на­яў­нас­ці 4 за­яў­ні­каў лот пра­да­дзе­ны за 170 млн руб­лёў (15,7 ты­ся­чы до­ла­раў). Кошт пад­час тар­гоў па­вя­лі­чыў­ся ў 2,5 ра­за.

На­га­даю, што на­пя­рэ­дад­ні зя­мель­на­га аў­кцы­ё­ну ка­ле­гі па пя­ры спра­ба­ва­лі праг­на­за­ваць мі­ні­маль­ную ак­тыў­насць па­тэн­цы­яль­ных па­куп­ні­коў. Іс­на­ва­ла на­ват мер­ка­ван­не, што аў­кцы­ён не ад­бу­дзец­ца. Ан­ты­рэ­кла­ма тут спра­ца­ва­ла лепш за ўсе мі­ну­лыя пад­ра­бяз­ныя аб'­явы. Спра­ца­ва­ла та­кім чы­нам, што на аўкцы­ён за­рэ­гіст­ра­ва­ла­ся та­кая вя­лі­кая коль­касць прэ­тэн­дэн­таў, пас­ля ча­го по­пыт «ба­га­це­яў» на тар­гах быў за­да­во­ле­ны менш чым на­па­ло­ву. Але су­ма­ваць і ім не трэ­ба: блі­жэй­шы аў­кцы­ён па про­да­жы зя­мель­ных участ­каў у пры­ват­ную ўлас­насць у Мін­скім ра­ё­не ад­бу­дзец­ца 9 снеж­ня. Уда­чы!

***

Да­рэ­чы, дня­мі стар­шы­ня Мінабл­вы­кан­ка­ма Ся­мён Ша­пі­ра пад­час пры­ёму гра­ма­дзян па­ве­да­міў, што ў свой час ды­рэк­тар ад­на­го з прад­пры­ем­стваў звяр­нуў­ся да яго з прось­бай вы­дзе­ліць зя­мель­ны ўчас­так у Мін­скім ра­ё­не для бу­даў­ніц­тва ад­мі­ніст­ра­цый­на-бы­та­во­га кор­пу­са без аў­кцы­ё­ну.

Ся­мён Ша­пі­ра ад­ка­заў так: «Ка­лі ні­я­кіх пе­ра­шкод для пе­ра­да­чы гэ­тай зям­лі ня­ма, то ўчас­так бу­дзе вы­стаў­ле­ны на аў­кцы­ён і вы змо­жа­це пры­няць у ім удзел». Ён асаб­лі­ва пад­крэс­ліў, што ні адзін учас­так зям­лі пад Мінск­ам без аў­кцы­ё­ну ця­пер не вы­дзя­ля­ец­ца і на­да­лей вы­дзя­ляц­ца не бу­дзе. «У ра­ды­у­се 50 км ад Мін­ска без аў­кцы­ё­ну зя­мель­ны ўчас­так ні­хто не атры­мае. Для участ­каў на ад­лег­лас­ці больш за 50 км ад Мін­ска дзей­ні­чае ін­шы прын­цып — там по­пыт на зям­лю мен­шы. Гэ­та ра­шэн­не Мі­набл­вы­кан­ка­ма, і яно ты­чыц­ца аб­са­лют­на ўсіх», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік рэ­гі­ё­на.

Сяр­гей КУР­КАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.