Вы тут

Віртуальны свет паэзіі


Са з'яў­лен­нем ін­тэр­нэ­ту гэ­тыя сло­вы на­бы­лі ін­шы сэнс

«Ін­тэр­нэт — гэ­та но­вая пры­ступ­ка сва­бо­ды, што па­раў­наль­на ня­даў­на ста­ла да­ступ­най ча­ла­ве­ку», — пі­ша ра­сій­скі пра­гра­міст, спе­цы­я­ліст у сфе­ры ін­тэр­нэт-тэх­на­ло­гій і штуч­на­га ін­тэ­ле­кту Ігар Ашма­наў. З'я­ві­лі­ся твор­цы, якія ска­рыс­та­лі­ся но­вай маг­чы­мас­цю і пад­ня­лі­ся па вір­ту­аль­най лес­ві­цы: раз­мяс­ці­лі ўлас­ныя вер­шы ў са­цы­яль­ных сет­ках. Іх мо­жа пра­чы­таць кож­ны ка­рыс­таль­нік. Але на­дру­ка­ва­ных кніг та­кія аў­та­ры час­цей за ўсё не ма­юць, у са­юзах пісь­мен­ні­каў не лі­чац­ца.

— З'я­ва гэ­та двух­ба­ко­вая, — тлу­ма­чыць знаў­ца бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Ак­са­на Бяз­леп­кі­на. — З ад­на­го бо­ку, лі­та­ра­ту­ра ні­бы ўзба­га­ча­ец­ца. Але яна не атрым­лі­вае аб'­ек­тыў­най кры­ты­кі і та­му не раз­ві­ва­ец­ца.

...Су­стрэ­ча з мін­скай па­эт­кай Алі­сай Ахра­мо­віч (яна ж Mate Lakіato) ад­бы­ва­ец­ца ў ка­вяр­ні. Нас, на­вед­валь­ні­каў, ка­ля дзя­сят­ка. Але больш лю­дзей ма­лень­кая ка­вяр­ня і не змяс­ці­ла б.

У са­цы­яль­най сет­цы, дзя­ку­ю­чы якой мы і да­ве­да­лі­ся пра па­эт­ку, у Алі­сы — па су­мя­шчаль­ніц­тве фа­то­гра­фа, мас­тач­кі і ды­зай­не­ра — 111 чы­та­чоў. Там жа — апуб­лі­ка­ва­ныя вер­шы, аў­дыя- і ві­дэа­за­пі­сы тво­раў. Да­рэ­чы, яна не цу­ра­ец­ца рус­кай і анг­лій­скай моў, але час­цей пі­ша па-бе­ла­рус­ку.

Псеў­да­нім прый­шоў сам са­бою: Алі­са лю­біць на­пой Late Makіato. І «ат­мас­фер­ныя» ка­вяр­ні, дзе ро­бяць смач­ную ка­ву. Ме­на­ві­та ў іх ад­бы­ва­юц­ца яе вы­ступ­лен­ні. На су­стрэ­чы мо­жа прый­сці лю­бы і прэ­зен­та­ваць свой лі­та­ра­тур­ны твор. Ці па­слу­хаць ін­шых.

— Для та­го, каб па­пры­сут­ні­чаць, да­стат­ко­ва на­быць ку­бак ка­вы. Та­кі да­га­вор з ад­мі­ніст­ра­цы­яй ка­вяр­ні. Яны нам — па­мяш­кан­не, мы ім — клі­ен­таў, — тлу­ма­чыць Алі­са.

Дзі­ма Ве­цер пі­ша вы­ключ­на па-рус­ку. Яго су­пол­ка на­ліч­вае бо­лей за 5 ты­сяч чы­та­чоў. Па­эт жы­ве ў Мін­ску і ча­сам ла­дзіць вы­ступ­лен­ні тут жа. Яны ад­бы­ва­юц­ца ў клу­бах ці ка­вяр­нях са сцэ­най. Але больш вя­до­мы ён у Ра­сіі. Апош­няе вы­ступ­лен­не ме­сяц та­му ад­бы­ло­ся ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Кошт квіт­коў — не­за­леж­на ад кра­і­ны — дэ­ма­кра­тыч­ны: у ся­рэд­нім ка­ля 50 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў.

Дзі­ма лі­чыць, што коль­касць чы­та­чоў паэ­тыч­най су­пол­кі ў са­цы­яль­най сет­цы час­цей за ўсё не за­ле­жыць ад та­лен­ту твор­цы. А на пы­тан­не «Ча­му не дру­ку­ец­ца кніж­ка?» ад­каз­вае шчы­ра: «Гро­шай на яе ня­ма».

«Пад­няць» бе­ла­рус­кую элі­тар­ную (на іх дум­ку) лі­та­ра­ту­ру спра­бу­юць удзель­ні­кі рус­ка­моў­на­га аб'­яд­нан­ня «Хі­ме­ра». Гэ­тая су­пол­ка ства­ры­ла­ся тры ме­ся­цы та­му, у яе мож­на тра­піць толь­кі праз жорст­кі ад­бор. Гру­па пры­мае да ся­бе вы­ключ­на «абра­ных» і год­ных.

— Ча­сам да­во­дзіц­ца са­мім іс­ці «ў мі­нус», каб за­пла­ціць за арэн­ду па­мяш­кан­ня для ме­ра­пры­ем­ства, — дзе­ліц­ца Кан­стан­цін Біль­дзю­ке­віч, удзель­нік су­пол­кі. Ужо ад­бы­ло­ся сем су­стрэч не­фар­маль­на­га аб'­яд­нан­ня. Вы­ступ­лен­ні бяс­плат­ныя.

Ці з'яў­ля­юц­ца паэ­та­мі «вір­ту­аль­ныя» твор­цы? Ха­ця б юры­дыч­на? «Згод­на з бе­ла­рус­кім за­ка­на­даў­ствам, аў­тар­скае пра­ва на апуб­лі­ка­ва­нае ў са­цы­яль­ных сет­ках не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца. Яно з'яў­ля­ец­ца толь­кі та­ды, ка­лі аў­тар дру­куе свае тво­ры ў СМІ ці кні­зе», — тлу­ма­чыць Ан­тон Шэ­мет, юрыст са шмат­га­до­вым ста­жам.

Вось што ад­ка­за­ла на тое ж са­мае пы­тан­не ра­сій­ская ка­ман­да пад­трым­кі з ад­ной з са­цы­яль­ных се­так: «Ка­лі вы раз­мя­шча­е­це ін­фар­ма­цыю ў воль­ным до­сту­пе, то яе мож­на сва­бод­на ка­пі­ра­ваць, змя­няць і рас­паў­сюдж­ваць. Мы лі­чым, што ства­раль­нік кан­тэн­ту ў лю­бым вы­пад­ку па­ві­нен ра­да­вац­ца та­му, што яго твор­часць ра­зы­хо­дзіц­ца па се­ці­ве».

Ула­дзі­мір Кап­цаў, да­цэнт ка­фед­ры лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай кры­ты­кі Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ, кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук:

— Сён­ня лі­та­ра­ту­ра, якая пуб­лі­ку­ец­ца ў ін­тэр­нэ­це, мае кан­крэт­ны ка­мер­цый­ны бок. На­прык­лад, ра­ман Зміт­ра Глу­хоў­ска­га «Мет­ро 2033» спа­чат­ку быў апуб­лі­ка­ва­ны на ад­ным з сай­таў для пра­за­ікаў і там вы­клі­каў чы­тац­кі вы­бух. Так яго і за­ўва­жы­лі бу­ду­чыя вы­даў­цы. А вы­да­вец­тва «Экс­мо» праз ін­тэр­нэт пус­ці­ла ў свой час чут­ку, што ра­ман Вік­та­ра Пя­ле­ві­на «Empіre V» не­ары­гі­наль­ны, пад­роб­ле­ны і та­кім чы­нам зра­бі­ла яму амаль бяс­плат­ную рэ­кла­му. А ле­тась з'я­ві­лі­ся дзве кні­гі — блог-бас­та­ры, дзе на­дру­ка­ва­ны леп­шыя тво­ры вір­ту­аль­ных лі­та­ра­та­раў. Да­рэ­чы, удзель­ні­каў для «Бра­ма­Мар» (кон­курс для ма­ла­дых лі­та­ра­та­раў) мы ў асноў­ным так­са­ма шу­ка­ем праз ін­тэр­нэт.

Змі­цер Ба­я­ро­віч, па­эт і пра­за­ік:

— Ка­лі па­эт зай­ма­ец­ца са­ма­аб­вя­шчэн­нем, гэ­та не па­эт. Мо­жа, толь­кі Ма­я­коў­скі мог так ка­заць пра ся­бе. І яму гэ­та па­са­ва­ла. Але гэ­та вы­клю­чэн­не. Паэ­ту прос­та трэ­ба мець тво­ры. Доб­рыя. Глы­бо­кія. Якас­ныя. Ка­лі яны та­кія, іх на­дру­ку­юць.

Але­ся Кузь­мі­но­ва, ма­гістр фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, жур­на­ліст­ка і па­эт­ка:

— Як і па-за ін­тэр­нэ­там, у са­цы­яль­ных сет­ках мож­на су­стрэць і та­ле­на­ві­тых твор­цаў, і лю­дзей, якія прос­та шу­ка­юць шля­хі да па­пу­ляр­нас­ці. На мой по­гляд, роз­ні­ца ў тым, што пер­шым не­скла­да­на рэа­лі­за­вац­ца і па-за се­ці­вам. Для іх ін­тэр­нэт — прос­та да­па­мо­га і да­дат­ко­вы ка­нал су­вя­зі з аў­ды­то­ры­яй. У той жа час іс­нуе праб­ле­ма з аў­та­ра­мі, якія ча­мусь­ці ба­яц­ца па­ка­заць свае тво­ры па-за ін­тэр­нэ­там. Пэў­на, трэ­ба ла­дзіць кон­кур­сы, ма­ты­ва­ваць аў­та­раў на са­ма­ўдас­ка­на­лен­не і вы­во­дзіць ча­ла­ве­ка з вір­ту­аль­най пра­сто­ры, пра­вя­раць, ці сам ён ха­ця б свае вер­шы пі­ша. Та­лент — гэ­та та­лент. Ка­лі ён ёсць, ён пра­явіц­ца ў лю­бым вы­пад­ку, на­ват ка­лі ча­ла­век за­над­та сціп­лы.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ,
сту­дэнт­ка ІV кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.