Вы тут

Мастацтва пераможных «дудлаў»


Гэ­тай во­сен­ню кам­па­нія Red Bull пра­во­дзі­ла ў Бе­ла­ру­сі не­звы­чай­ны кон­курс пад наз­вай Doodle Art. Сту­дэн­там бе­ла­рус­кіх ВНУ і прос­та за­ці­каў­ле­ным пра­па­ноў­ва­ла­ся прад­ста­віць ува­зе пуб­лі­кі так зва­ныя «дуд­лы» (ад анг­лій­ска­га Doodle — ма­лю­нак, зроб­ле­ны ў мо­мант, ка­лі ўва­га ча­ла­ве­ка ад­цяг­ну­тая чым-не­будзь ін­шым. Яск­ра­вы прык­лад — ма­люн­кі, якія ро­бяць лю­дзі, раз­маў­ля­ю­чы па тэ­ле­фо­не). Кон­курс пра­хо­дзіў пад ло­зун­гам «Ма­ля­ваў на па­рах? Атры­май па за­слу­гах!», удзел у бе­ла­рус­кім фі­на­ле ўзя­лі двац­цаць ча­ла­век, а пе­ра­маг­ла Яна МА­ЗУР­КЕ­ВІЧ. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» су­стрэ­лі­ся з дзяў­чы­най і па­гу­та­ры­лі пра кон­курс, жыц­цё і мас­тац­тва.

kuekwxBqEcw

Зда­га­дац­ца, чым зай­ма­ец­ца Яна, тра­піў­шы да яе ў гос­ці, ня­цяж­ка — па­кой, у якім жы­ве дзяў­чы­на, на­гад­вае ма­лень­кі му­зей су­час­на­га мас­тац­тва. Сце­ны ўпры­гож­ва­юць ма­люн­кі ў са­мых роз­ных тэх­ні­ках і жан­рах, асоб­ны стос па­пер з эс­кі­за­мі і вы­ява­мі ха­ва­ец­ца на па­лі­цы, на ста­ле — гра­фіч­ны план­шэт, фар­бы... На ад­ной са сцен ло­джыі — зроб­ле­ная ба­лон­чы­кам ко­пія гра­фі­ці вя­до­ма­га анг­лій­ска­га ву­ліч­на­га мас­та­ка Бэнк­сі.

— Аду­ка­цыі ў сфе­ры мас­тац­тва ў мя­не ня­ма, — рас­каз­вае дзяў­чы­на. — Ма­ці лі­чыць, што на мя­не паў­плы­ва­лі дзі­ця­чыя гурт­кі, у якія яна мя­не ва­дзі­ла ў ма­лен­стве. У мя­не за­ста­ло­ся шмат ма­люн­каў з тых ча­соў, і я па­мя­таю, што нас са­праў­ды не­ча­му ву­чы­лі, на­прык­лад, як ма­ля­ваць на­цюр­мор­ты. Пас­ля шко­лы доў­га ду­ма­ла, ку­ды ўсё ж та­кі па­сту­паць, і спы­ні­ла­ся на спе­цы­яль­нас­ці «Ла­гіс­ты­ка» ў Ін­сты­ту­це біз­не­су і ме­недж­мен­ту тэх­на­ло­гій БДУ: яна зда­ва­ла­ся мне перс­пек­тыў­най. Ме­на­ві­та пад­час ву­чо­бы па­ча­ла шмат ма­ля­ваць. Мне па­да­ба­ла­ся рэа­лі­зоў­ваць ней­кія свае ідэі ў ма­люн­ках, ад пра­цэ­су я ад­чу­ва­ла са­праўд­нае за­да­валь­нен­не. Да та­го ж маё за­хап­лен­не пад­трым­лі­ва­лі сяб­ры, і гэ­та так­са­ма на­тхня­ла.

N8v8jPguzVs

Скон­чыў­шы ву­чо­бу, Яна ўлад­ка­ва­ла­ся на прад­пры­ем­ства «Мо­та­ве­ла», дзе пра­цуе і сён­ня. Дзяў­чы­на зай­ма­ец­ца за­куп­кай кам­плект­ных час­так для ве­ла­сі­пе­даў. На пра­цу не скар­дзіц­ца, ха­ця пры­зна­ец­ца, што спа­чат­ку бы­ло ня­прос­та: сло­вы «ме­тыз» і «ўтул­ка» яе пу­жа­лі... Пе­рад тым, як вес­ці дзе­ла­вую раз­мо­ву, трэ­ба бы­ло за­поў­ніць пра­бе­лы ў ве­дах. Уво­гу­ле, Яна лі­чыць важ­ным до­свед пра­цы ў муж­чын­скім ка­лек­ты­ве, і да сва­іх ка­лег ста­віц­ца з не­су­мнен­най па­ва­гай.

— Пра кон­курс «дуд­лаў» да­ве­да­ла­ся ад ад­на­груп­ні­цы, якая да­сла­ла мне пра яго ін­фар­ма­цыю, — уз­гад­вае Яна. — Я ўсё ду­ма­ла, што вось за­раз пад­рых­ту­ю­ся, неш­та пры­ду­маю і на­ма­люю. Але не­як то ча­су не ха­па­ла, то штось­ці за­мі­на­ла... Ве­да­е­це, звы­чай­на цяж­ка ра­біць ма­лю­нак на «за­каз», заўж­ды хо­чац­ца тра­піць у на­строй. У вы­ні­ку я се­ла ма­ля­ваць у пе­рад­апош­ні дзень. Зра­бі­ла, як мне ця­пер па­да­ец­ца, са­мае прос­тае — ма­лю­нак бы­ка. Гэ­та бы­ла мая адзі­ная аса­цы­я­цыя з кам­па­ні­яй-ар­га­ні­за­та­рам.

Па вы­ні­ках га­ла­са­ван­ня на сай­це кон­кур­су ма­лю­нак Яны ўвай­шоў у двац­цат­ку леп­шых у Бе­ла­ру­сі і тра­піў у фі­нал, які пра­во­дзіў­ся ў ад­ным з мін­скіх клу­баў. У фі­на­ле суд­дзі ад­да­лі на­шай ге­ра­і­ні толь­кі дру­гое мес­ца, але... Ужо пас­ля кон­кур­су ар­га­ні­за­та­ры ўба­чы­лі ў ма­люн­ку пе­ра­мож­цы па­ру­шэн­ні не­ка­то­рых умоў кон­кур­су, і пер­шае мес­ца аў­та­ма­тыч­на пе­рай­шло да Яны.

4-21

— Вя­до­ма, пе­ра­мо­зе я аб­ра­да­ва­ла­ся. Праў­да, паз­ней у ін­тэр­нэ­це не­зна­ё­мыя лю­дзі пі­са­лі шмат уся­ля­ка­га, агуль­ны сэнс на­пі­са­на­га мож­на звес­ці да пы­тан­ня «А ча­му ме­на­ві­та ва­ша пра­ца пе­ра­маг­ла?». І гэ­та тро­хі за­сму­ча­ла. Га­лоў­ным пры­зам быў план­шэт­ны кам­п'ю­тар, які я і атры­ма­ла. Пер­ша­па­чат­ко­ва пла­на­ва­ла­ся, што пе­ра­мож­цаў кон­кур­су ад усіх кра­ін збя­руць ра­зам у Кей­птаў­не, але прад­стаў­ні­кі не­ка­то­рых кра­ін ту­ды не тра­пі­лі, у тым лі­ку і я. Ва ўмо­вах бе­ла­рус­ка­га кон­кур­су гэ­та­га і не абя­ца­лі, але ўсё ад­но не­як прык­ра. Са мной звяз­ва­лі­ся пе­ра­мож­цы з ін­шых кра­ін, якія так­са­ма не па­еха­лі ў Паў­днё­вую Аф­ры­ку...

Да­рэ­чы, су­свет­ным пе­ра­мож­цам Doodle Art стаў Сан­та­ну Каў­шык Ха­за­ры­ка з Ін­дыі. Яго «дудл», зроблены пад уплывам вы­ву­чэн­ня ін­ду­із­му, быў пры­зна­ны леп­шым ся­род ра­бот 27 кра­ін-удзель­ніц.

— Кон­курс мне вель­мі спа­да­баў­ся. Па-пер­шае, мя­не шчы­ра здзіў­ля­ла, што пад­час фі­наль­на­га ме­ра­пры­ем­ства, ка­лі вы­стаў­ля­лі­ся ўсе 20 ра­бот фі­на­ліс­таў, мно­гія лю­дзі з ці­ка­вас­цю раз­гля­да­лі на­шы ма­люн­кі. Та­кая ўва­га заўж­ды пры­ем­ная. А яшчэ я па­зна­ё­мі­ла­ся з ці­ка­вай дзяў­чы­най, ма­лю­нак якой мне са­мой спа­да­баў­ся больш за ўсё. Яна ву­чыц­ца ў БДУ на спе­цы­яль­нас­ці, звя­за­най з ды­зай­нам. Мы па­раз­маў­ля­лі, і гэ­та яшчэ раз пе­ра­ка­на­ла мя­не ў тым, што «шко­ла» мае вя­лі­кае зна­чэн­не, а ў мя­не яе зу­сім ня­ма.

Ка­жу­чы так, Яна, пэў­на, тро­хі хіт­руе...

Ця­пер дзяў­чы­на ма­люе гу­аш­шу і чор­най ге­ле­вай руч­кай, але ў хут­кім ча­се, маг­чы­ма, па­спра­буе пра­ца­ваць і з але­ем: сяб­ры са­мы­мі роз­ны­мі спо­са­ба­мі пад­трым­лі­ва­юць яе і ня­даў­на па­да­ры­лі алей­ныя фар­бы. Уво­гу­ле, Яна ка­жа, што над­та не лю­біць ра­біць ма­люн­кі на кам­п'ю­та­ры, хоць час гэ­та­га вы­ма­гае. Ёй заўж­ды па­да­ба­ла­ся пра­ца­ваць ру­кой, і на­ват ця­пер, ка­лі трэ­ба мець неш­та ў элект­рон­ным фар­ма­це, гэ­та спа­чат­ку з'яў­ля­ец­ца на па­пе­ры, по­тым ска­ну­ец­ца, а агрэ­хі вы­праў­ля­юц­ца.

Што да­ты­чыц­ца на­тхнен­ня, то яно для дзяў­чы­ны прос­тае — сум:

— Час­цей за ўсё я па­чы­наю ма­ля­ваць, ка­лі мне сум­на, і на ду­шы ад­ра­зу ста­но­віц­ца так хо­ра­ша і лёг­ка...

Гра­шо­ва­га пры­быт­ку хо­бі Яне не пры­но­сіць, ха­ця, на­пэў­на, маг­ло б. Для сва­іх сяб­роў яна ро­біць уні­каль­ныя ак­сэ­су­а­ры, на­прык­лад, чах­лы для смарт­фо­наў: пэў­ны ма­лю­нак пе­ра­во­дзіць у ліч­ба­вы фар­мат і дру­куе на плас­ты­ку. Пад­час ін­тэр­в'ю Яна час­туе нас зга­та­ва­ным улас­на­руч­на пі­ра­гом, з ча­го ро­бім вы­сно­ву, што пе­рад на­мі не толь­кі доб­рая мас­тач­ка...

— Ка­лі я толь­кі прый­шла пра­ца­ваць пас­ля ву­чо­бы, зра­зу­ме­ла, што на­ват на пра­цы ты ўвесь час на­бі­ра­еш­ся во­пы­ту, но­вых ве­даў, — ка­жа яна. — Ця­пер, ка­лі пры­хо­джу да­до­му пас­ля пра­цоў­на­га дня, як бы цяж­ка мне ні бы­ло, за­стаў­ляю ся­бе ра­біць што-не­будзь ка­рыс­нае, ву­чыць но­вае. Акра­мя ма­ля­ван­ня, мя­не ці­ка­вяць кі­но, му­зы­ка.

Гар­ба­ту п'ем з куб­каў, якія Яна ўпры­го­жы­ла, і на­пры­кан­цы су­стрэ­чы гэ­та ўжо не здзіў­ляе...

— Вя­до­ма, я ха­чу звя­заць жыц­цё з ма­ля­ван­нем. Ды­зайн, на­пэў­на, не маё. Я ці­ка­ві­ла­ся пра­цай ані­ма­та­ра і на­ват ха­дзі­ла на кур­сы 3D-ані­ма­цыі, але ў гэ­тым ві­дзе знач­на менш ма­ля­ван­ня, а больш геа­мет­рыі. Кан­крэт­ных ва­ры­ян­таў па­куль ня­ма, але я ве­даю: га­лоў­нае — неш­та ра­біць. Ву­чыц­ца но­ва­му, спра­ба­ваць, і ўсё прый­дзе.

[caption id="attachment_63169" align="alignnone" width="400"]Твор­чая ат­мас­фе­ра лу­нае паў­сюль. Сця­ну ло­джыі ўпрыгожвае зроб­ле­ная Янай ко­пія гра­фі­ці Бэнк­сі. Твор­чая ат­мас­фе­ра лунае паў­сюль. Сця­ну ло­джыі ўпрыгожвае зроб­ле­ная Янай ко­пія гра­фі­ці Бэнк­сі.[/caption]

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Над­зеі Бужан і з уласнага архіва Яны Мазуркевіч.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.