Вы тут

«Ні на якіх дыетах я не сяджу!»


Да­лё­ка не кож­най дзяў­чы­не вы­па­дае стаць пер­шай пры­га­жу­няй кра­і­ны. А Вік­то­рыі Мі­га­но­віч, ура­джэн­цы Смар­го­ні, гэ­та ўда­ло­ся — сё­ле­та яна ста­ла «Міс Бе­ла­русь». Акра­мя ты­ту­лу і ка­ро­ны, пе­ра­мож­ца атры­ма­ла ў па­да­ру­нак тыд­нё­вае па­да­рож­жа ў Па­рыж і пра­ва прад­стаў­ляць Бе­ла­русь на між­на­род­ным кон­кур­се пры­га­жос­ці «Міс све­ту-2014». На­пя­рэ­дад­ні ад'­ез­ду Вік­то­рыі ў Лон­дан мы су­стрэ­лі­ся з ёй, каб да­ве­дац­ца пра буд­ні пас­ля пе­ра­мо­гі, ура­жан­ні ад фран­цуз­скай ста­лі­цы і пад­рых­тоў­ку да за­ва­я­ван­ня но­вай вяр­шы­ні.

4-5

— Пе­ра­мо­га на кон­кур­се «Міс Бе­ла­русь» не­як змя­ні­ла ва­ша жыц­цё?

— Ні­я­кіх сур'­ёз­ных пе­ра­мен пасля конкурсу не ад­бы­ло­ся. Прос­та ста­ла больш ней­кіх ме­ра­пры­ем­стваў, даб­ра­чын­ных ак­цый. Вось ужо не­каль­кі ме­ся­цаў я не пра­цую, але, ду­маю, хут­ка ўсё вер­нец­ца «на кру­гі свае». Бу­ду зай­мац­ца ўсі­мі ты­мі спра­ва­мі, што і ра­ней. Мне па­да­ба­ец­ца су­мя­шчаць сваю пра­цу і но­выя аба­вяз­кі.

...Маё жыц­цё не раз­дзя­лі­ла­ся на «да» і «пас­ля», усё за­ста­ло­ся па-ра­ней­ша­му. Усе сяб­ры за­ста­лі­ся са мной, і я да­гэ­туль ад­чу­ваю іх пад­трым­ку. Я ўсё тая ж дзяў­чы­на, якой бы­ла да кон­кур­су. У цэ­лым ко­ла зна­ё­мых па­шы­ры­ла­ся, і гэ­та вя­лі­кі плюс, што су­стра­ка­еш но­вых лю­дзей, з'яў­ля­юц­ца но­выя кан­так­ты.

— З бо­ку ма­ла­дых лю­дзей ад­чу­ва­е­це за­ці­каў­ле­насць?

— Не ма­гу ска­заць, што пры­хіль­ні­каў ста­ла на­шмат больш. Ува­гу з бо­ку хлоп­цаў я за­ўва­жаю, але асаб­лі­ва сур'­ёз­на яе не ўспры­маю. Заў­сё­ды ба­чу, шчы­ра лю­дзі да мя­не ста­вяц­ца аль­бо ім прос­та ім­па­нуе быць по­бач з пры­го­жай дзяў­чы­най. Ча­сам да­стат­ко­ва толь­кі ўба­чыць ча­ла­ве­ка, і ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла, чым ён ды­хае, як ста­віц­ца да жыц­ця і да лю­дзей. Я не да­зва­ляю но­вым зна­ё­мым на­блі­жац­ца да мя­не вель­мі бліз­ка.

— Ня­рэд­ка да­во­дзіц­ца чуць, што на кон­кур­сах пры­га­жос­ці не абы­хо­дзіц­ца без зайз­драс­ці і ня­доб­ра­зыч­лі­вас­ці...

— Не ска­жу, быц­цам нех­та пад­час кон­кур­су ства­раў мне пе­ра­шко­ды і што ад­чу­ва­ла­ся «на­пру­жан­не ў па­вет­ры». На­ад­ва­рот кан­кур­сант­кі па-сяб­роў­ску ста­ві­лі­ся ад­на да ад­ной, да­па­ма­га­лі, пад­трым­лі­ва­лі. І мы сён­ня пад­трым­лі­ва­ем ста­сун­кі. Ка­лі дзяў­ча­ты пры­яз­джа­юць у Мінск, то су­стра­ка­ем­ся, дзе­лім­ся апош­ні­мі на­ві­на­мі, бо мы зблі­зі­лі­ся за час спа­бор­ніц­тваў і на­ват з не­ка­то­ры­мі па­сяб­ра­ва­лі.

4-6

— Да «Міс Бе­ла­русь» у вас не бы­ло до­све­ду ўдзе­лу ў кон­кур­сах пры­га­жос­ці. Што ста­ла пры­чы­най та­ко­га сме­ла­га кро­ку?

— Ра­шэн­не бы­ло спан­тан­ным.
Я ўба­чы­ла рэ­кла­му на тэ­ле­ка­на­ле АНТ і па­ду­ма­ла: «А мо­жа, і мне пай­сці і ры­зык­нуць?» Сха­дзі­ла, па­мя­таю, на кас­тынг ра­ні­цай, а по­тым па­бег­ла на пра­цу. На­ват не ду­ма­ла, што прай­ду ад­бор. А по­тым па­не­сла­ся: дру­гі тур, фі­нал...

— Што бы­ло больш скла­да­ным — тра­піць на кон­курс ці пе­ра­маг­чы?

— Кас­тынг сам па са­бе — вель­мі хва­лю­ю­чае ме­ра­пры­ем­ства. Там кож­ная з дзяў­чат спа­дзя­ец­ца, што пас­ля ёй па­тэ­ле­фа­ну­юць. І на са­мім кон­кур­се цяж­кас­цяў ха­па­ла. Бо трэ­ні­роў­кі кож­ны дзень, дэ­фі­ле, ву­чыш­ся пра­віль­на ха­дзіць, тан­ца­ваць. Усе ста­ра­лі­ся, але ад­на ўдзель­ні­ца не вы­тры­ма­ла і па­кі­ну­ла кон­курс. Зра­зу­ме­ла, усе дзяў­ча­ты на­строй­ва­лі­ся на пе­ра­мо­гу, але на ат­мас­фе­ры і на ўза­е­ма­ад­но­сі­нах па­між кан­кур­сант­ка­мі гэ­та не­га­тыў­на не ад­бі­ла­ся. Мы бы­лі як са­праўд­ная ка­ман­да.

— Вы да апош­ня­га не ска­за­лі ма­ці, што пай­шлі на кон­курс. Якой бы­ла яе рэ­ак­цыя, ка­лі да­ве­да­ла­ся?

— Ма­ма бы­ла ра­да, што я дай­шла да фі­на­лу. Для яе я ў лю­бым вы­пад­ку заў­сё­ды пе­ра­мож­ца, і яна лю­біць і пры­мае мя­не ўся­кай.

4-4

— Вас вы­хоў­ва­лі як прын­цэ­су?

— Я дак­лад­на не бы­ла раз­бэ­шча­ным дзі­цем. Мя­не да­па­ма­га­лі вы­хоў­ваць ба­бу­ля з дзя­ду­лем. Маё дзя­цін­ства прай­шло ў вёс­цы. У мя­не бы­ло шмат сяб­роў. У кла­се нас ву­чы­ла­ся толь­кі сем ча­ла­век, і мы бы­лі ні­бы ад­на сям'я. Воль­ны час ба­ві­лі на ву­лі­цы. На­прык­лад, зі­мой маг­лі да но­чы ка­тац­ца на сан­ках. Гэ­та бы­ло здо­ра­ва і ве­се­ла. Ця­пер мне на­ват шка­да су­час­ных дзя­цей, якія пра­па­да­юць ка­ля кам­п'ю­та­ра, бо іх дзя­цін­ства пра­хо­дзіць мі­ма. Яны па­збаў­ля­юць ся­бе за­до­ру і ра­дас­ці, якія не­ка­лі бы­лі ў нас...

— На па­чат­ку во­се­ні вы па­бы­ва­лі ў Па­ры­жы. З якім во­пы­там і ўра­жан­ня­мі вяр­ну­лі­ся?

— Сам го­рад вель­мі спа­да­баў­ся. Адзі­ны мі­нус — вя­лі­кі на­плыў ту­рыс­таў. У пер­шы дзень бы­ло скла­да­на ары­ен­та­вац­ца, а по­тым ужо ўсе дні гу­ля­ла пеш­шу. Там у мя­не бы­лі роз­ныя май­стар-кла­сы. На су­стрэ­чы з ві­за­жыс­там спа­сці­га­ла сак­рэ­ты ма­кі­я­жу. Май­стар, якая ўжо не пер­шы год пра­цуе ў Па­ры­жы, да­ла мне шмат ка­рыс­ных па­рад, які­мі аба­вяз­ко­ва бу­ду ка­рыс­тац­ца. Так­са­ма ў мя­не бы­ла фо­та­се­сія ка­ля роз­ных вы­дат­ных мяс­цін го­ра­да. Фа­то­граф тра­піў­ся доб­ры, і, як вы­свет­лі­ла­ся, ён так­са­ма ро­дам з Бе­ла­ру­сі. Яшчэ вы­ву­ча­ла пра­ві­лы эты­ке­ту, май­стэр­ства дэ­фі­ле і ў тэ­о­рыі, і на прак­ты­цы. Уда­ло­ся па­каш­та­ваць і стра­вы фран­цуз­скай кух­ні. Эмо­цый і ўра­жан­няў на­за­па­сі­ла ня­ма­ла.

— Як рых­ту­е­це­ся да «Міс све­ту»? На­строй­ва­е­це ся­бе на пе­ра­мо­гу?

— Ужо ідзе на­пру­жа­ная пад­рых­тоў­ка: уро­кі анг­лій­скай мо­вы, спорт, пры­мер­ка кас­цю­маў, та­нец бе­ла­рус­кі рых­тую і гэ­так да­лей. 14 снеж­ня фі­нал кон­кур­су ў Лон­да­не. На мне ля­жыць вя­лі­кая ад­каз­насць — прад­стаў­ляць Бе­ла­русь на між­на­род­най арэ­не. Та­му га­лоў­нае для мя­не — зра­біць гэ­та год­на.

— Ду­ма­лі пра тое, каб пра­цяг­ваць зай­мац­ца ма­дэль­ным біз­не­сам?

— Кар'­е­ру ў ма­дэль­ным біз­не­се мож­на бу­да­ваць толь­кі да пэў­на­га ўзрос­ту. Сён­ня я ўдзель­ні­чаю ў мод­ных па­ка­зах, і мне па­да­ба­ец­ца гэ­та, я ка­рыс­та­ю­ся маг­чы­мас­цю па­спра­ба­ваць ся­бе ў но­вым амп­луа. Але ра­зу­мею, што так не бу­дзе ўсё жыц­цё, трэ­ба мець ін­шую пра­фе­сію. Ад­нак кож­ны воль­ны вы­бі­раць ме­на­ві­та тое, да ча­го ля­жыць ду­ша.

— І чым жа вы ці­ка­ві­це­ся па жыц­ці?

— Ка­лі не пра­па­даю на ра­бо­це, то зна­хо­джу час для пра­гля­ду філь­маў аль­бо для чы­тан­ня. Ня­даў­на пе­ра­чыт­ва­ла Мар­га­рэт Міт­чэл «Зне­се­ныя вет­рам», а на­огул больш ці­каў­лю­ся на­ву­ко­вай лі­та­ра­ту­рай. Ця­пер най­боль­шы ін­та­рэс у мя­не вы­клі­кае кас­ме­та­ло­гія. Ха­це­ла­ся б за­ся­ро­дзіц­ца ме­на­ві­та на гэ­тай сва­ёй страс­ці.

— Што ро­бі­це для пад­тры­ман­ня пры­га­жос­ці?

— На­вед­ваю трэ­на­жор­ную за­лу. Атрым­лі­ва­ец­ца не заў­сё­ды, але ста­ра­юся зай­мац­ца больш-менш сіс­тэ­ма­тыч­на. Ні на якіх ды­е­тах я не ся­джу. Люб­лю са­лод­кае, але ем дэ­сер­ты толь­кі ў пер­шай па­ло­ве дня. Хлеб на­огул вы­клю­чы­ла са свай­го ра­цы­ё­ну. А вось стра­вы з ры­бы, мо­рап­ра­дук­таў мне па­да­ба­юц­ца. Плюс зе­ля­ні­на, са­да­ві­на. Га­та­ваць неш­та люб­лю пад на­строй. Са­мае важ­нае, каб бы­ло смач­на і ка­рыс­на.

— Пры­го­жая жан­чы­на, па-ва­ша­му, як вы­гля­дае?

— Я лі­чу, што кож­ная жан­чы­на пры­го­жая па-свой­му. Ча­сам мы ма­ем ней­кія не­да­хо­пы, ад­нак не факт, што іх за­ўва­жа­юць ін­шыя, ка­лі мы не ак­цэн­ту­ем на гэ­тым ува­гу. Та­му пры ўмен­ні па­даць ся­бе — а гэ­та не­маг­чы­ма, на мой по­гляд, без унут­ра­най упэў­не­нас­ці ў са­бе, — усе бу­дуць ус­пры­маць вас ад­па­вед­на. І, не­ма­ла­важ­на, ці за­да­во­ле­ны вы ўсім на пра­цы, у аса­біс­тым жыц­ці, бо та­ды мы шчас­лі­выя і, як вы­нік, пры­го­жыя. А ка­лі жыц­цё па­б'е, га­лоў­нае — не па­даць ду­хам і за­ста­вац­ца са­мой са­бой.

Але­на ДРАП­КО.

Фо­та Над­зеі Бу­жан
і з улас­на­га ар­хі­ва
Вік­то­рыі Мі­га­но­віч.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.