Вы тут

Разабрацца па-партнёрску


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў на пра­ця­гу 10 дзён урэ­гу­ля­ваць сі­ту­а­цыю з па­стаў­ка­мі бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі ў Ра­сію

Та­кую за­да­чу ён па­ста­віў пе­рад ура­дам на на­ра­дзе аб пры­ня­тых ме­рах па зняц­ці за­ба­рон на ўвоз бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю і тран­зіт та­ва­раў санк­цый­на­га спі­са, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

4-45

Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы на­га­даў пе­рад­гіс­то­рыю пы­тан­ня, якое ўзнік­ла ў вы­ні­ку па­дзей ва Укра­і­не, у чым за­ход­нія кра­і­ны аб­ві­на­ва­ці­лі перш за ўсё Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю, вы­ста­віў­шы шэ­раг умоў і ўвёў­шы ў да­чы­нен­ні да Ра­сіі санк­цыі эка­на­міч­на­га і фі­нан­са­ва­га ха­рак­та­ру. «Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя, доў­га не раз­ва­жа­ю­чы, пры­ня­ла ра­шэн­не аб ад­ка­зе на санк­цыі, — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Ра­сія за­ба­ра­ні­ла ўвоз на сваю тэ­ры­то­рыю пэў­ных та­ва­раў з асоб­ных кра­ін, якія ра­ней увя­лі су­праць яе ад­па­вед­ныя санк­цыі».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка рас­ка­заў, што яму за дзень да пры­няц­ця ра­сій­скім ура­дам ра­шэн­ня па­зва­ніў Прэ­зі­дэнт Ра­сіі Ула­дзі­мір Пу­цін і пра­ін­фар­ма­ваў, што імі ўвод­зяц­ца та­кія санк­цыі. «Раз­мо­ва бы­ла доў­гай, і для мя­не гэ­та, вя­до­ма, бы­ло не­ча­ка­на. Але, тым не менш, я ска­заў Прэ­зі­дэн­ту, што гэ­та пра­ва Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі вы­ра­шаць, што ўво­зіць, а што — не.

Хоць на­шы да­моў­ле­нас­ці ў рам­ках Мыт­на­га са­ю­за па­тра­бу­юць па­пя­рэ­джан­ня за­га­дзя аб та­кіх санк­цы­ях — больш за тое, уз­гад­нен­ня та­кіх кро­каў. І мы, і Ка­зах­стан не ста­лі пя­рэ­чыць Ра­сіі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, у раз­мо­ве з Ула­дзі­мі­рам Пу­ці­ным ён га­ран­та­ваў вы­ка­нан­не Бе­ла­рус­сю сва­іх аба­вя­за­цель­стваў на знеш­няй гра­ні­цы Мыт­на­га са­ю­за ў част­цы не­да­пу­шчэн­ня пад­санк­цый­ных та­ва­раў на тэ­ры­то­рыю Ра­сіі з пэў­ных кра­ін. «Але я так­са­ма па­пя­рэ­дзіў Прэ­зі­дэн­та, што бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ствы, якія за­клю­чы­лі і бу­дуць за­клю­чаць кант­рак­ты з за­ход­ні­мі парт­нё­ра­мі па па­стаў­ках та­ва­раў на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі, пра­доў­жаць вы­кон­ваць гэ­тыя да­моў­ле­нас­ці. Гэ­та зна­чыць мы не да­лу­ча­ем­ся да санк­цый Ра­сіі (і гэ­та­га Ра­сія і не па­тра­ба­ва­ла) і пра­цу­ем, як звы­чай­на. І, ка­лі мы, на­прык­лад, мя­са, ма­ла­ко, ага­род­ні­ну і фрук­ты, ры­бу за­во­зі­лі і пе­ра­пра­цоў­ва­лі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а по­тым ганд­ля­ва­лі гэ­ты­мі пра­дук­та­мі на еў­ра­зій­скай пра­сто­ры, у тым лі­ку ў Мыт­ным са­ю­зе, зна­чыць так і бу­дзем пра­ца­ваць. На гэ­та Прэ­зі­дэнт Ра­сіі ска­заў: «Гэ­та ва­ша пра­ва, раз­мо­ва не пра тое», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што раз­мо­ва іш­ла толь­кі аб тым, каб Бе­ла­русь, за­дзей­ні­чаў­шы мыт­ную, па­гра­ніч­ную і ін­шыя служ­бы, не да­пус­ка­ла пра­мых па­ста­вак у Ра­сію за­ба­ро­не­ных та­ва­раў. «Ні­я­кай раз­мо­вы аб не­да­пу­шчэн­ні тран­зі­ту праз Бе­ла­русь у Ка­зах­стан, Ман­го­лію, Кі­тай не вя­ло­ся», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Што да­ты­чыц­ца аб'­ёмаў па­ста­вак пра­дук­таў хар­ча­ван­ня з Бе­ла­ру­сі на ра­сій­скі ры­нак, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што з мо­ман­ту эм­бар­га яны па асоб­ных па­зі­цы­ях ка­лі і па­вя­лі­чы­лі­ся, то ўся­го на 2–5 пра­цэн­таў. Пры гэ­тым Бе­ла­русь на­ват поў­нас­цю не вы­чар­па­ла аб'­ёмы ўзгод­не­ных у па­чат­ку го­да з Ра­сі­яй ба­лан­саў па­ста­вак.

«На сён­няш­ні дзень, на ка­нец го­да, мы не­да­па­ста­ві­лі гэ­тай пра­дук­цыі ў да­га­во­ра­ных аб'­ёмах. Ча­го нас па­пра­каць, што мы па­вя­лі­чы­лі неш­та, пры­вез­лі ад­не­куль? Мы да­мо­ві­лі­ся і ма­ем маг­чы­масць па­стаў­кі на ра­сій­скі ры­нак яшчэ па 10–15 пра­цэн­таў та­ва­раў, па­чы­на­ю­чы ад ма­лоч­ных, мяс­ных і за­кан­чва­ю­чы ры­бай. Якія мо­гуць быць па­про­кі, што мы тут па­вя­лі­чы­лі неш­та і па­стаў­ля­ем звыш нор­мы, дэм­пін­гу­ю­чы, збі­ва­ю­чы цэ­ны ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі? Не мо­жа быць прэ­тэн­зій!» — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

«Мы не мо­жам сён­ня ўвез­ці, на­ват ка­лі б нам за­ха­це­ла­ся, больш мя­са і ма­ла­ка, чым мы ўво­зі­лі з За­ха­ду (да ўвя­дзен­ня Ра­сі­яй санк­цый) для пе­ра­пра­цоў­кі, па­коль­кі ў нас ня­ма ліш­ніх ма­гут­нас­цяў», — да­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Мы ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ні­лі ма­хі­на­цыі з за­ход­ні­мі та­ва­ра­мі з мэ­тай па­ста­вак на ра­сій­скі ры­нак — на­прык­лад, пе­ра­кле­і­лі яр­лык і па­ста­ві­лі. Гэ­та­га ня­ма, не бы­ло і не бу­дзе! Але мы пе­ра­пра­цоў­ва­лі і бу­дзем пе­ра­пра­цоў­ваць тую пра­дук­цыю, якую лі­чым па­трэб­най, на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

«Кант­ра­банд­ных та­ва­раў ад сва­іх парт­нё­раў па Мыт­ным са­ю­зе мы ў Бе­ла­ру­сі атрым­лі­ва­ем знач­на больш: ту­рэц­кіх, кі­тай­скіх, не­аба­вяз­ко­ва хар­чо­вых. Хар­чо­выя не мо­гуць кан­ку­ры­ра­ваць у Бе­ла­ру­сі. Не­хар­чо­вых та­ва­раў — шмат! І мы ні­ко­лі не прад'­яў­ля­лі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі прэ­тэн­зій, а так­са­ма Ка­зах­ста­ну», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. «Але, тым не менш, Ра­сія па­вя­ла ся­бе не­пры­стой­на, за­ба­ра­ніў­шы мно­гім бе­ла­рус­кім прад­пры­ем­ствам па­стаў­ку хар­чо­вых та­ва­раў на тэ­ры­то­рыю Ра­сіі», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Уз­ні­кае пы­тан­не: ча­му гэ­та ад­бы­ло­ся? — пра­доў­жыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Роз­нае жул­лё, якое кру­ціц­ца ў Ра­сіі, хо­ча на­жыц­ца на ра­сій­скім рын­ку за кошт па­вы­шэн­ня цэн. Па­стаў­ка бе­ла­рус­кіх та­ва­раў знач­на стрым­лі­вае рост цэн у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, а, зра­зу­ме­ла, мы ве­да­ем, ка­му гэ­та не на ру­ку. Але гэ­та іх праб­ле­ма».

«Пы­тан­не ў тым, што Ра­сія пай­шла на па­ру­шэн­не ўсіх на­шых да­моў­ле­нас­цяў, якіх мы да­сяг­ну­лі ў Мыт­ным са­ю­зе. Так, мож­на гэ­та тлу­ма­чыць ней­кі­мі пы­тан­ня­мі бяс­пе­кі — мож­на пры­ду­маць усё і пры­шыць яр­лы­кі», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. Ён да­даў, што бе­ла­рус­кую пра­дук­цыю доб­ра ве­да­юць у ін­шых кра­і­нах і куп­ля­юць.

«Ка­лі па­ста­віць пы­тан­не аб тым, якія ўсё ж та­кі та­ва­ры больш бяс­печ­ныя, бе­ла­рус­кія або ра­сій­скія, гэ­та вы­клі­ча прос­та смех не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў лю­бо­га ра­сі­я­ні­на. Та­му што ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, ня­хай на мя­не не крыў­дзяц­ца, на паў­ста­год­дзя ад­ста­лі ад Бе­ла­ру­сі ў пла­не бяс­пе­кі та­ва­раў», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што ў Бе­ла­ру­сі за­ха­ва­ны са­вец­кія ДА­СТы, да іх прад'­яў­ля­юц­ца стро­гія па­тра­ба­ван­ні.

«На­шу пра­дук­цыю ў Ра­сіі, Ка­зах­ста­не і ін­шых кра­і­нах цу­доў­на ве­да­юць, куп­ля­юць, ды і мы спа­жы­ва­ем гэ­тыя пра­дук­ты. Больш за тое: усё леп­шае, каб не бы­ло прэ­тэн­зій, мы па­стаў­ля­ем на знеш­нія рын­кі, перш за ўсё ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю. І ў гэ­тым пла­не я ад­мя­таю ўся­ля­кія прэ­тэн­зіі да якас­ці бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён не вы­клю­чыў, што і ў Бе­ла­ру­сі ёсць пэў­ныя праб­ле­мы, і гэ­та не зна­чыць, што ў кра­і­не па­він­ны «са­ма­за­спа­кой­вац­ца і спа­чы­ваць на лаў­рах: у нас жа, маў­ляў, усё доб­ра».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пра­кнуў бе­ла­рус­кі ўрад у ня­здоль­нас­ці вы­ра­шыць пы­тан­не з Ра­сі­яй па па­стаў­ках пра­дук­цыі: «Маё абу­рэн­не вы­клі­ка­лі не толь­кі па­во­дзі­ны Ра­сіі, але і бес­хры­бет­насць на­ша­га ўра­да, які чар­го­вы раз вы­во­дзіць «здох­лыя» праб­ле­мы на Прэ­зі­дэн­та».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што ты­дзень та­му ім бы­лі да­дзе­ны кан­крэт­ныя да­ру­чэн­ні ўра­ду апе­ра­тыў­на вы­пра­ца­ваць дзейс­ныя ме­ры па ўрэ­гу­ля­ван­ні сі­ту­а­цыі і зняц­ці за­ба­рон і аб­ме­жа­ван­няў на па­стаў­кі ў Ра­сію і тран­зіт па яе тэ­ры­то­рыі. Так­са­ма бы­ло па­стаў­ле­на пы­тан­не па про­ці­дзе­ян­ні та­кой па­лі­ты­цы з бо­ку Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі.

«Не­па­ва­рот­лі­васць і па­сіў­насць з бо­ку на­шых мі­ніс­тэр­стваў, кі­раў­ні­коў прад­пры­ем­стваў, гу­бер­на­та­раў і ўра­да мя­не прос­та ўраж­вае! Ча­го ча­ка­лі тры ме­ся­цы? Ча­му ад­ра­зу не пра­па­на­ва­лі на­шым парт­нё­рам дэ­та­лё­ва ра­за­брац­ца па сут­нас­ці праб­лем? Ча­му не зды­ма­лі апе­ра­тыў­на пы­тан­ні?» — звяр­нуў­ся Прэ­зі­дэнт да пры­сут­ных.

Ён пад­крэс­ліў, што ча­кае ад служ­бо­вых асоб, якія ад­каз­ва­юць не­па­срэд­на за стан спраў у гэ­тай сфе­ры, ад­ка­зу на пы­тан­не, ка­лі пач­нуц­ца па­стаў­кі на ра­сій­скі ры­нак та­ва­раў 23 бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў, што тра­пі­лі пад аб­ме­жа­ван­ні, а так­са­ма як Бе­ла­русь бу­дзе за­бяс­печ­ваць свае між­на­род­ныя аба­вя­за­цель­ствы па тран­зі­це та­ва­раў. «Ка­лі Ра­сія не хо­ча, каб ней­кія та­ва­ры іш­лі праз яе тран­зі­там у Ка­зах­стан, Уз­бе­кі­стан, Кі­тай, Ман­го­лію, Тур­цыю і ін­шыя кра­і­ны, — ня­хай яна зай­ма­ец­ца за­ба­ро­най гэ­та­га тран­зі­ту. Але не мы!» — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Мы — тран­зіт­ная рэс­пуб­лі­ка. Мы ад гэ­та­га атрым­лі­ва­ем хоць і не­вя­лі­кія, але ней­кія гро­шы. І не мо­жам за­ба­ра­ніць праз на­шу тэ­ры­то­рыю тран­зіт та­ва­раў у ін­шыя кра­і­ны. Гэ­та па­ру­шэн­не ўсіх норм між­на­род­на­га пра­ва», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ён звяр­нуў ува­гу на тое, што ў Бе­ла­ру­сі ад­пра­ца­ва­ны ме­ха­нізм і ўсе тран­зіт­ныя гру­зы ў су­пра­ва­джэн­ні ідуць да Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. «Мы пе­рад­аём Ра­сіі, а яны там ня­хай за­ба­ра­ня­юць, ка­лі хо­чуць не да­пус­ціць тран­зі­ту. Але гэ­та, яшчэ раз пад­крэс­лі­ваю, па­ру­шэн­не ўсіх норм між­на­род­на­га пра­ва і нам не трэ­ба ў гэ­та ўклю­чац­ца», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Мы да­мо­ві­лі­ся з ра­сій­скі­мі парт­нё­ра­мі, што не бу­дзем цяр­пець ад уве­дзе­ных эка­на­міч­ных санк­цый у ад­каз у да­чы­нен­ні Аме­ры­кі і Еў­ро­пы. Нам, дай Бог, вы­лез­ці б з тых санк­цый, якія пры­ме­не­ны су­праць нас. Мы ж не мо­жам да­лу­чац­ца да санк­цый і па­гар­шаць сваё ста­но­ві­шча. І так у нас ха­пае праб­лем», — да­даў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы стро­га па­ста­віў пы­тан­не кант­ро­лю якас­ці пра­дук­цыі ўнут­ры Бе­ла­ру­сі, па­рад­ку на прад­пры­ем­ствах, вы­ка­нан­ня тэх­на­ло­гіі пе­ра­пра­цоў­кі і ўсіх рэг­ла­мен­таў, па­чы­на­ю­чы ад гра­ні­цы, тран­зі­ту, не­да­пу­шчэн­ня рэ­экс­пар­ту і да на­ладж­ван­ня па­ста­вак бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі. Прэ­зі­дэнт так­са­ма да­ру­чыў больш ак­тыў­на шу­каць но­выя рын­кі збы­ту.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.