Вы тут

Салідарны ўдзел кожнага


Па­да­ткі па­вя­лі­чац­ца, а ра­зам з імі —і да­па­мо­га сем'­ям, што вы­хоў­ва­юць дзя­цей

У на­ступ­ным го­дзе ў кра­і­не бу­дзе пра­фі­цыт­ны бюд­жэт. Ён бу­дзе фар­мі­ра­вац­ца ў асноў­ным за кошт па­ве­лі­чэн­ня па­дат­каў на пры­бы­так для бан­каў да 25% і па­да­ход­ных да 13%. Ста­ноў­чае саль­да пой­дзе на па­га­шэн­не знеш­няй па­зы­кі Бе­ла­ру­сі і за­бес­пя­чэн­не са­цы­яль­най па­лі­ты­кі.

«Рэс­пуб­лі­кан­скі бюд­жэт пра­цяг­вае за­ста­вац­ца са­цы­яль­на ары­ен­та­ва­ным, як і ў мі­ну­лым і па­за­мі­ну­лых га­дах», — па­ве­да­міў на па­ся­джэн­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі яе стар­шы­ня Анд­рэй На­ву­мо­віч.

Учо­ра на па­ся­джэн­ні пар­ла­менц­кай ка­мі­сіі дэ­пу­та­ты аб­мер­ка­ва­лі блок за­ко­на­пра­ек­таў, якія да­ты­чац­ца бюд­жэ­ту кра­і­ны на бу­ду­чы год.

Пра­фі­цыт бюд­жэ­ту пла­ну­ец­ца за­бяс­пе­чыць праз па­ве­лі­чэн­не па­дат­каў. Дак­лад­ней, за кошт па­вы­шэн­ня стаў­кі па­да­тку на пры­бы­так для бан­каў з 18% да 25%. Па­да­ход­ны па­да­так пла­ну­ец­ца па­вы­сіць з 12% да 13%. Атры­ма­ныя срод­кі бу­дуць на­кі­ра­ва­ны ў тым лі­ку і на пад­трым­ку ся­мей, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей.

—У Бе­ла­ру­сі за­хоў­ва­ец­ца не­ста­біль­ная дэ­ма­гра­фіч­ная сі­ту­а­цыя. Ад­на з пры­чын гэ­та­га — не­да­стат­ко­вая фі­нан­са­вая пад­трым­ка ся­мей, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Ва­се­віч, на­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня пад­атко­вай па­лі­ты­кі і бюд­жэ­ту Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў Бе­ла­ру­сі.

Для ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў пла­ну­ец­ца па­вы­сіць па­да­так з 15% да 16%. Да­дат­ко­выя да­хо­ды ад па­вы­шэн­ня па­да­ход­ных ста­вак ацэнь­ва­юц­ца ў 2,6–3,1 трлн руб­лёў.

Пра­ект рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту на 2015 год уліч­вае ры­зы­кі за­па­воль­ван­ня раз­віц­ця су­свет­най эка­но­мі­кі і ад­сут­насць рос­ту ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў су­вя­зі з па­дзен­нем кош­ту на наф­ту. За­ко­на­пра­ект пра­ду­гледж­вае зні­жэн­не ін­фля­цыі бе­ла­рус­ка­га руб­ля да 12% і зні­жэн­не стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня да 15–16% у год.

«Больш за 50% срод­каў ідзе на фі­нан­са­ван­не та­кіх сфер, як ахо­ва зда­роўя, аду­ка­цыя і куль­ту­ра, — па­ве­да­міў Юрый Се­лі­верс­таў, на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня бюд­жэт­най па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў Бе­ла­ру­сі. — У на­ступ­ным го­дзе пла­ну­ец­ца так­са­ма вы­лу­чыць 1,8 трлн руб­лёў на ства­рэн­не ма­ця­рын­ска­га ка­пі­та­лу і 1,6 трлн для ся­мей, які вы­хоў­ва­юць дзя­цей. Уся­го на пад­трым­ку ў рам­ках са­цы­яль­най па­лі­ты­кі пла­ну­ец­ца вы­дат­ка­ваць бо­лей за 21 трлн руб­лёў.

«За асно­ву рос­ту ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту пры­ня­ты 100,5%. Гэ­тыя па­каз­чы­кі бу­дуць да­ся­гац­ца, га­лоў­ным чы­нам, за кошт па­вы­шэн­ня вы­ні­ко­вас­ці ма­дэр­ні­за­цыі і ства­рэн­ня но­вай вы­твор­час­ці, — да­даў Юрый Се­лі­верс­таў. — Тэмп рос­ту экс­пар­ту та­ва­раў і па­слуг без наф­ты і наф­та­пра­дук­таў пла­ну­ец­ца на ўзроў­ні 100% да 2014 го­да».

Акра­мя та­го, на па­ся­джэн­ні ад­зна­чы­лі пры­яры­тэт­ныя за­да­чы, якія ўліч­ва­лі­ся пры фар­мі­ра­ван­ні бюд­жэ­ту. Гэ­та зні­жэн­не знеш­ня­га дзяр­жаў­на­га доў­гу, па­вы­шэн­не за­роб­ку ў бюд­жэт­най сфе­ры, да­дат­ко­выя ме­ры для пад­трым­кі ся­мей, якія вы­хоў­ва­юць двух і больш дзя­цей, фі­нан­са­вая пад­трым­ка ма­дэр­ні­за­цыі эка­но­мі­кі і экс­пар­ту, ума­ца­ван­не аба­ро­наз­доль­нас­ці і бяс­пе­кі кра­і­ны.

Агуль­ныя рэ­сур­сы бюд­жэ­ту — ка­ля 214,5 трлн руб­лёў. Рост у па­раў­на­нні да ўзроў­ню 2014 го­да — ка­ля 7,5%. Па­каз­чык гэ­ты не вель­мі вя­лі­кі. Ві­ной та­му ін­фля­цыя бе­ла­рус­ка­га руб­ля ў 12%. Струк­ту­ра бюд­жэ­ту не мя­ня­ец­ца ад­нос­на гэ­та­га го­да. Па­ло­ва рас­хо­даў бу­дзе мець са­цы­яль­ную на­кі­ра­ва­насць. Тэм­пы рос­ту гэ­тых рас­хо­даў — 16%, што апя­рэдж­вае рост да­хо­даў. На аду­ка­цыю пла­ну­ец­ца вы­дзе­ліць 43 трлн руб­лёў, ці 4,9% ВУП. На ахо­ву зда­роўя — 35 трлн руб­лёў (4% ВУП). На на­цы­я­наль­ную аба­ро­ну — 8 трлн (0,9% ВУП). На фі­нан­са­ван­не пра­ва­ахоў­най дзей­нас­ці — 15 трлн (1,7% ВУП). Вы­дат­кі на са­цы­яль­ную па­лі­ты­ку — 21,8 трлн руб­лёў (2,6% ВУП). Сё­ле­та гэ­ты па­каз­чык склаў 17,8 трлн руб­лёў, ці 2,3% ВУП. Трэ­ба ад­зна­чыць, што вы­дат­кі на аду­ка­цыю і ахо­ву зда­роўя па­вя­ліч­ва­юц­ца. Ха­ця рост гэ­ты не­вя­лі­кі, тэн­дэн­цыя на­зі­ра­ец­ца ста­ноў­чая.

«На фар­мі­ра­ван­не бюд­жэ­ту ўздзей­ні­ча­юць пла­ця­жы па знеш­няй па­зы­цы. Та­му ў гэ­тым го­дзе бюд­жэт бу­дзе са знач­ным пра­фі­цы­там — ка­ля 16 трлн руб­лёў. Срод­кі ста­ноў­ча­га саль­да бу­дуць на­кі­роў­вац­ца на па­га­шэн­не па­зы­кі», — па­тлу­ма­чыў Юрый Се­лі­верс­таў.

Знеш­няя па­зы­ка Бе­ла­ру­сі сён­ня скла­дае ка­ля 3 млрд до­ла­раў ЗША. Аб­слу­гоў­ван­не гэ­тай па­зы­кі абы­хо­дзіц­ца да­дат­ко­ва яшчэ ў $1 млрд.

Пра­ект бюд­жэ­ту пра­ду­гледж­вае так­са­ма па­вы­шэн­не ак­цы­заў на ты­тунь і ал­ка­голь­ныя на­поі — усе, акра­мя пі­ва. З улі­кам пад­атко­ва­га ма­неў­ру ў Ра­сіі ак­цы­зы на наф­та­пра­дук­ты зні­зяц­ца на 22% у па­раў­на­нні з 2014 го­дам. Акра­мя та­го, з на­ступ­на­га го­да бе­ла­ру­сам да­зво­ляць пла­ціць па­да­ткі ў за­меж­най ва­лю­це.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.