Вы тут

Тэхналогія і тэхніка стварэння... сям'і,


або Як не за­блу­каць у «трох сос­нах» узаемаадносін

Гэ­тым ле­там Ве­ра­ні­ка і Аляк­сей Сы­сы па­жа­ні­лі­ся, а пас­ля ра­зам па­еха­лі на раз­мер­ка­ван­не ў Ка­пыль­скі ляс­гас. Ма­ла­дая сям'я пра­цуе тут амаль паў­го­да. Нам яны рас­ка­за­лі, чым ім спа­да­баў­ся Ка­пыль, як пра­хо­дзяць буд­ні і чым су­жэн­цы за­ня­ты ў воль­ны час.

4-13

...Ве­ра­ні­ка і Аляк­сей — ад­на­груп­ні­кі, ву­чы­лі­ся ра­зам пяць га­доў у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це на фа­куль­тэ­це тэх­на­ло­гіі і тэх­ні­кі ляс­ной пра­мыс­ло­вас­ці.

— Мне баць­кі па­ра­і­лі, каб пай­шла ў ляс­ную спра­ву, — дзе­ліц­ца Ве­ра­ні­ка. — Тлу­ма­чы­лі так: не пра­па­дзеш, бу­дзе доб­ры за­ро­бак.

Ча­му яны так ду­ма­лі — не­вя­до­ма, бо ра­бот­ні­каў ляс­ной гас­па­дар­кі ся­род сва­я­коў ня­ма ні ў Ве­ра­ні­кі, ні ў Аляк­сея. Ён так­са­ма пры­слу­хаў­ся да па­ра­ды баць­коў, хоць ду­ша ля­жа­ла да ма­шын, ме­ха­ніз­маў і тэх­ніч­ных на­вук.

...Іх гіс­то­рыя ка­хан­ня на­гад­вае ме­лад­ра­ма­тыч­ны сю­жэт. Спяр­ша Ве­ра­ні­ка і Аляк­сей тра­пі­лі ў ад­ну гру­пу. Па­ча­лі сяб­ра­ваць, хло­пец за­пра­сіў дзяў­чы­ну на спат­кан­не, якое скон­чы­ла­ся... ча­тыр­ма га­да­мі за­ціш­ша. «Ад­лі­га» на­дыш­ла толь­кі на апош­нім кур­се на­ву­чан­ня. Бы­лое за­бы­ла­ся, і ма­ла­дыя лю­дзі вы­ра­шы­лі прос­та сха­дзіць па­гу­ляць, а пас­ля — паў­та­рыць су­стрэ­чу. Так ра­ман­тыч­ныя ад­но­сі­ны за­кру­ці­лі­ся з но­вай сі­лай. Пра­па­но­ву ру­кі і сэр­ца Ве­ра­ні­ка пры­ня­ла без кап­ры­заў. Вя­сел­ле ад­гу­ля­лі на ра­дзі­ме ма­ла­дой — у Лі­дзе (са­ма яна з вёс­кі). А по­тым на­стаў час і для раз­мер­ка­ван­ня. Ма­ла­ды муж за­га­дзя па­кла­па­ціў­ся пра бу­ду­чую пра­цу: ён пра­хо­дзіў вы­твор­чую і пе­рад­дып­лом­ную прак­ты­ку ў Ка­пыль­скім ляс­га­се. Да та­го ж Аляк­сей — мяс­цо­вы.

— Вы­ба­ру ў мя­не не бы­ло, бо муж ад­ра­зу ска­заў — едзем у Ка­пыль, — «па­скар­дзі­ла­ся» Ве­ра­ні­ка.

Аляк­сей па­цвер­дзіў: «Яна па­га­дзі­ла­ся вый­сці за­муж, а пра ас­тат­няе ду­маў я. Мяс­ці­ны зна­ё­мыя, во­пыт пра­цы быў. А на­конт ста­лі­цы... Ве­да­е­це бе­ла­рус­кую пры­каз­ку: «Дзе на­ра­дзіў­ся, там і зга­дзіў­ся»? Пра­цы ха­пае паў­сюль, ка­лі ве­даць, чым ся­бе за­няць. Ляс­гас тут моц­ны, лю­дзі пра­ца­ві­тыя, а праб­ле­мы ёсць паў­сюль, ку­ды б ты ні па­ехаў».

Абое ўлад­ка­ва­лі­ся доб­ра. Ве­ра­ні­ка пра­цуе ін­жы­не­рам па стан­дар­ты­за­цыі, сер­ты­фі­ка­цыі і мет­ра­ло­гіі. За гэ­тай скла­да­най спе­цы­яль­нас­цю ха­ва­ец­ца шмат па­пя­ро­вай пра­цы, ад­нак жан­чы­не да­во­дзіц­ца ла­дзіць і рэй­ды па ле­се.

— Я пра­вя­раю пра­цу лес­ні­коў на ад­па­вед­насць усім пры­ня­тым стан­дар­там, — тлу­ма­чыць Ве­ра­ні­ка. — Але гэ­та не зна­чыць, што я пра­цую толь­кі з да­ку­мен­та­мі. Так­са­ма ха­джу па ле­се з ру­лет­кай і пра­вя­раю спі­ла­ва­ныя хар­вес­та­рам дрэ­вы: са­чу, каб не бы­ло кры­вых, гні­лых, хво­рых. Вя­ду эка­ла­гіч­ны ўлік ад­хо­даў. Ра­ней я та­кі­мі спра­ва­мі не зай­ма­ла­ся, мно­гае для мя­не ў на­він­ку, та­му да­во­дзіц­ца шмат у чым раз­бі­рац­ца. Па­куль пра­цую па сіс­тэ­ме сва­іх па­пя­рэд­ні­каў. У лю­бым вы­пад­ку, ма­гу звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу да свай­го ка­ле­гі, які да мя­не пра­ца­ваў на гэ­тай па­са­дзе.

4-14

У ад­роз­нен­не ад жон­кі, якая мае ма­лы во­пыт пра­цы, Аляк­сей мо­жа па­раў­ноў­ваць...

— Бу­дзён­ная пра­ца знач­на ад­роз­ні­ва­ец­ца ад сту­дэнц­кай прак­ты­кі, — ад­зна­чае ма­ла­ды спе­цы­я­ліст. — Ця­пер пра­цую з усве­дам­лен­нем, што ад ма­іх ра­шэн­няў за­ле­жыць, якім бу­дзе ўчас­так.

Ва «ўла­дан­нях» Аляк­сея зна­хо­дзяц­ца ля­сы, якія пры­ля­га­юць да Ка­пы­ля. У пад­па­рад­ка­ван­ні ма­ла­до­га кі­раў­ні­ка сем лес­ні­коў, пра­цу якіх ён кант­ра­люе. Звы­чай­ны рас­па­ра­дак та­кі: Аляк­сей атрым­лі­вае за­дан­не ад кі­раў­ніц­тва, тлу­ма­чыць яго сва­ім пад­на­ча­ле­ным, а пас­ля ад­праў­ляе іх у лес. Лес­ні­кі зай­ма­юц­ца па­сад­кай і вы­рошч­ван­нем дрэў. Май­стар ле­су вы­дае па­са­дач­ны ма­тэ­ры­ял, ін­стру­мен­ты, срод­кі аба­ро­ны і зай­ма­ец­ца па­пя­ро­вы­мі спра­ва­мі. Але бы­вае, што хлоп­цу са­мо­му да­во­дзіц­ца пра­быць у ле­се цэ­лы дзень.

— Пры­яз­джае да­до­му са сло­ва­мі «я ста­міў­ся, я сён­ня на­бе­гаў­ся», — вы­дае му­жа Ве­ра­ні­ка. А ён, у сваю чар­гу, ад гэ­тых слоў не ад­маў­ля­ец­ца.

— У ле­се заўж­ды ёсць чым за­няц­ца, — упэў­не­ны Аляк­сей. — Ён дае ча­ла­ве­ку шмат да­брот, і ка­лі ўмець імі ка­рыс­тац­ца, бед­ным не за­ста­неш­ся. Але ха­пае і бра­кань­е­раў. Хоць не­за­кон­ных вы­се­чак у ляс­ніц­тве амаль ня­ма, кант­роль усё ж па­трэ­бен. Лю­дзі пры­вык­лі ду­маць, што ле­су ў нас шмат. А ка­лі кож­ны бу­дзе ня­дбай­на ста­віц­ца да яго, дык што за­ста­нец­ца на­шчад­кам?

З жыл­лё­вым пы­тан­нем, якое хва­люе мно­гіх раз­мер­ка­ва­ных ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, у сям'і Сы­саў праб­лем ня­ма. Ма­ла­дыя зды­ма­юць ад­на­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру, арэн­ду ім аплоч­вае ляс­гас. Зар­пла­та, па іх мер­ках, нар­маль­ная — Аляк­сей атрым­лі­вае пры­клад­на ча­ты­ры міль­ё­ны, а Ве­ра­ні­ка кры­ху менш.

— Па­куль гро­шай нам ха­пае, але ка­лі з'я­вяц­ца дзе­ці, прый­дзец­ца цяж­ка­ва­та, — пад­су­ма­ва­ла Ве­ра­ні­ка.

Ка­лі жон­ка рых­та­ва­ла­ся да фо­та­се­сіі, Аляк­сей рас­па­вёў нам, чым мож­на за­няц­ца ў Ка­пы­лі. Сам ён толь­кі ня­даў­на за­кон­чыў ра­монт ква­тэ­ры. Да «за­ба­вак» асаб­лі­ва спры­ту не мае — ха­пае кло­па­таў на пра­цы. Ад­но сум­на — усе сяб­ры юнац­тва жы­вуць ця­пер у ста­лі­цы.

— Па­га­дзі­це­ся, сяб­роў за­вод­зяць з ма­лых га­доў, — ка­жа хло­пец. — А ў мя­не так атры­ма­ла­ся, што адзін ся­бар пра­цуе жур­на­ліс­там у ста­ліч­ным вы­дан­ні, дру­гі — у кан­струк­тар­скім бю­ро. Доб­ра яшчэ, што баць­кі по­бач.

У сям'і спра­вы па­дзе­ле­ны на жа­но­чыя і муж­чын­скія. Але зда­ра­юц­ца і вы­клю­чэн­ні з гэ­та­га пра­ві­ла.

— Не ад­моў­лю­ся і сам па­ста­яць ля плі­ты, ка­лі ўба­чу, што жон­ка ста­мі­ла­ся, — пры­зна­ец­ца Аляк­сей. — Усё ж ча­ты­ры га­ды пра­жыў у ін­тэр­на­це — га­та­ваць умею. «Хо­чаш па­ка­заць ся­бе гур­ма­нам, кінь у суп лаў­ро­вы ліст», — так ка­за­лі хлоп­цы ў ін­тэр­на­це. Але што з іх узяць, «па­чат­коў­цаў», — усмі­ха­ец­ца ма­ла­ды муж.

Кан­чат­ко­ва­га ра­шэн­ня — за­ста­нуц­ца яны ў Ка­пы­лі ці не — ма­ла­дыя яшчэ не пры­ня­лі. За­тое вы­дат­ны пад­му­рак для бу­ду­чы­ні ў іх ужо за­кла­дзе­ны.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Мінск — Ка­пыль — Мінск.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.