Вы тут

«Інвестыцыйны» дыялог


Больш за 300 біз­нес­ме­наў, кі­раў­ні­коў мі­ніс­тэр­стваў, ве­дам­стваў і ор­га­наў мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня пры­ня­лі ўдзел у бе­ла­рус­ка-поль­скім ін­вес­ты­цый­ным фо­ру­ме,
што ў па­чат­ку тыд­ня прай­шоў ў Вар­ша­ве.

Як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў, на гэ­тай пля­цоў­цы ад­бы­ло­ся аб­мер­ка­ван­не перс­пек­тыў­ных для поль­скіх ін­вес­та­раў сфер у на­шай кра­і­не, пра­ва­вых рэ­жы­маў, а так­са­ма ўмоў пра­цы для за­меж­ных ін­вес­та­раў на на­шым рын­ку з улі­кам фар­мі­ра­ван­ня Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най пра­сто­ры.

Дэ­ле­га­цыю Бе­ла­ру­сі ўзна­ча­ліў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Мі­ха­іл Ру­сы, поль­скую — ві­цэ-прэм'­ер, мі­ністр эка­но­мі­кі Поль­шчы Януш Пе­ха­цін­скі. Па ін­фар­ма­цыі МЗС, бы­лі пад­пі­са­ны тры па­гад­нен­ні аб су­пра­цоў­ніц­тве: па­між На­цы­я­наль­ным агенц­твам ін­вес­ты­цый і пры­ва­ты­за­цыі і Поль­скім агенц­твам ін­фар­ма­цыі і за­меж­ных ін­вес­ты­цый, па­між Рэс­пуб­лі­кан­скім ін­сты­ту­там пра­фе­сій­най аду­ка­цыі і Поз­нань­скім цэнт­рам бес­пе­ра­пын­най аду­ка­цыі, а так­са­ма па­між Дзяр­жаў­ным ка­мі­тэ­там па стан­дар­ты­за­цыі на­шай кра­і­ны і Поль­скім ка­мі­тэ­там па стан­дар­ты­за­цыі.

У гэ­ты ж дзень ад­бы­ла­ся ра­бо­чая су­стрэ­ча Мі­ха­і­ла Ру­са­га з мі­ніст­рам сель­скай гас­па­дар­кі і раз­віц­ця вёс­кі Поль­шчы Ма­рэ­кам Са­віц­кім, пад­час якой бы­ло аб­мер­ка­ва­на ўза­е­ма­дзе­ян­не бе­ла­рус­кіх і поль­скіх аг­ра­ры­яў у пы­тан­нях пе­ра­пра­цоў­кі сель­гас­пра­дук­цыі, ства­рэн­ня ўмоў для за­хоў­ван­ня сель­гас­сы­ра­ві­ны. Па вы­ні­ках су­стрэ­чы Мі­ха­іл Ру­сы і Ма­рэк Са­віц­кі пад­пі­са­лі пра­та­кол ра­бо­чай гру­пы па су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не сель­скай гас­па­дар­кі па­між аграр­ны­мі ве­дам­ства­мі дзвюх кра­ін.

На­ша дэ­ле­га­цыя пры­ня­ла ўдзел у Трэ­цім па­ся­джэн­ні су­мес­най бе­ла­рус­ка-поль­скай ка­мі­сіі па эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­тве. Як па­ве­дам­ля­юць у МЗС, асаб­лі­вая ўва­га бы­ла на­да­дзе­на раз­віц­цю на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны экс­пар­та­а­ры­ен­та­ва­ных вы­твор­час­цяў з поль­скім ка­пі­та­лам (у тым лі­ку ў га­лі­нах ма­шы­на­бу­да­ван­ня, дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі, фар­ма­цэў­ты­кі, ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій), а так­са­ма пы­тан­ням пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі, стан­дар­ты­за­цыі і стра­ха­ван­ня.

Пад­час па­ся­джэн­ня ка­мі­сіі аб­мяр­коў­ва­лі­ся і ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты па бу­даў­ніц­тве ла­гіс­тыч­ных і ганд­лё­вых цэнт­раў, а так­са­ма ма­дэр­ні­за­цыя транс­парт­най інф­ра­струк­ту­ры. Бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя па­зна­ё­мі­ла­ся з поль­скім во­пы­там у сфе­рах фі­нан­са­вых па­слуг, па­ляп­шэн­ня ін­вес­ты­цый­на­га клі­ма­ту, пад­трым­кі ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су.

Удзель­ні­кі ме­ра­пры­ем­стваў у Вар­ша­ве так­са­ма звяр­та­лі­ся і да перс­пек­тыў уза­е­ма­дзе­ян­ня дзвюх кра­ін у рам­ках ін­тэ­гра­цый­ных аб'­яд­нан­няў — Еў­ра­са­ю­за і Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­дзе­на пы­тан­ням, звя­за­ных з пад­трым­кай вы­ха­ду но­вых бе­ла­рус­кіх та­ва­раў на ры­нак Поль­шчы.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.