Вы тут

Матылькі шчасця


У кож­на­га з нас свой до­свед спо­са­баў і ме­та­даў зна­ём­ства з про­ці­лег­лым по­лам. У ка­гось­ці гэ­ты бы­лі вы­пад­ко­выя су­стрэ­чы, нех­та іх ста­ран­на рых­та­ваў, каб «не­ча­ка­на» су­тык­нуц­ца з жа­да­ным аб'­ек­там. Хтось­ці зна­ё­міў­ся на тан­цах ці пля­жы, ка­мусь­ці ў гэ­тым да­па­мог гра­мад­скі транс­парт. Як не­ка­лі спя­ва­лі Па­плаў­ская і Ці­ха­но­віч: «Увай­шоў у аў­то­бус пе­ра­поў­не­ны і ака­заў­ся ля вак­на. Спы­таў дзяў­чы­ну не­зна­ё­мую...» І да­лей пра вы­пад­ко­ва­га спа­да­рож­ні­ка, з якім «мне ака­за­ла­ся на­доў­га па пу­ці». За­раз вось но­вы спо­саб за­вес­ці зна­ём­ства ёсць, не вы­хо­дзя­чы з ква­тэ­ры, — праз ін­тэр­нэт. Але спра­ва не ў гэ­тым. Якім бы ні быў знеш­ні ан­ту­раж ста­сун­каў па­між хлоп­чы­ка­мі і дзяў­чын­ка­мі, аказ­ва­ец­ца, ёсць пяць уні­вер­саль­ных ста­дый лю­боў­ных ад­но­сін і іх на­ступ­стваў для ар­га­ніз­ма. Ад­куль ве­даю? Ву­чо­ныя вы­свет­лі­лі. На­ват не пы­тай­це­ся, чые! Вя­до­ма ж, бры­тан­скія — без іх ні­ко­лі ні­дзе і ні­як! Як той ка­заў, без ка­вал­ка хле­ба не па­кі­нуць. Пра­ве­рым на са­бе іх вы­сно­вы? 4-3 Спе­цы­я­ліс­ты на­зва­лі пер­шую ста­дыю ўза­е­ма­ад­но­сін «ма­тыль­кі ў жы­ва­це». І па­тлу­ма­чы­лі ча­му. Пад­час пер­шай фа­зы лю­дзі ад­чу­ва­юць вель­мі моц­нае за­хап­лен­не сва­ім ка­ха­ным ча­ла­ве­кам, якое су­пра­ва­джа­ец­ца так­са­ма не менш ма­гут­най сек­су­аль­най ця­гай. Ну, ма­тыль­кі, дык ма­тыль­кі... Ге­ра­і­ня Рэ­на­ты Літ­ві­на­вай з філь­ма «Гра­ні­ца. Та­еж­ны ра­ман» з ха­рак­тэр­ным мля­вым пры­ды­хан­нем, на­прык­лад, га­ва­ры­ла з гэ­тай на­го­ды інакш: «Я ля­таю, я — у раі...» У гэ­ты час, як зноў жа пад­лі­чы­лі да­след­чы­кі, губ­ля­юць ва­гу ка­ля 30 пра­цэн­таў за­ка­ха­ных («Док­тар, пас­ля раз­во­ду я ста­ла па­праў­ляц­ца. Што мне ра­біць?» — «Пе­ра­стань­це на­рэш­це свят­ка­ваць!» Ці вось яшчэ: «Ты не тлус­тая! Ты прос­та ў тор­ці­ках за­блы­та­ла­ся»), а яшчэ 39 пра­цэн­таў ста­но­вяц­ца рас­се­я­ны­мі і ня­ўваж­лі­вы­мі на пра­цы, вы­кон­ва­ю­чы яе менш эфек­тыў­на. («Ты моц­ная, ты спра­віш­ся» — «Я ра­зум­ная, я на­ват не вазь­му­ся»). Як сцвяр­джа­юць на­ву­коў­цы, ця­га парт­нё­раў ад­но да ад­на­го кры­ху су­ціш­ва­ец­ца пад­час дру­гой ста­дыі лю­боў­ных ад­но­сін. Яе на­зва­лі «ста­наў­лен­не». Тут га­лоў­ны ін­та­рэс аба­іх — да­ве­дац­ца як ма­га больш пра парт­нё­ра. Ме­на­ві­та на гэ­тым бу­ду­юц­ца да­лей­шыя ад­но­сі­ны. Па­мя­та­е­це дыя­лог па­між Ка­лу­гі­най і На­ва­сель­ца­вым са «Служ­бо­ва­га ра­ма­на»? «Ча­му вы ўвесь час ві­ля­е­це? Што вы за ча­ла­век? Я не ма­гу вас рас­ку­сіць!» — «Не трэ­ба мя­не ку­саць... На­вош­та... рас­кус­ваць? Не трэ­ба...» Ну, вось, ма­быць, не­як так. Ар­га­нізм, пе­ра­жы­ва­ючы ста­дыю «ста­наў­лен­ня», вы­зва­ляе мо­на­а­мі­ны, тлу­ма­чаць да­след­чы­кі. Гэ­та пры­во­дзіць да па­ча­шча­на­га сэр­ца­біц­ця, што дае ад­чу­ван­не ра­дас­ці, моц­на­га за­да­валь­нен­ня, па эфек­це па­доб­на­га да ап'я­нен­ня («Смач­на пры­клаў­ся», — ска­заў Да­від Гоц­ман з «Лік­ві­да­цыі», пе­ра­ку­ліў­шы шклян­ку кань­я­ку, ка­лі прый­шоў да­до­му да Но­ры «пад­бі­ваць клі­ны», але атры­маў «ад­луп»). На гэ­тай ста­дыі і муж­чы­ны, і жан­чы­ны ду­ма­юць вы­ключ­на пра сваё ка­хан­не. Пры­чым на­столь­кі шмат ду­ма­юць, сцвяр­джа­юць ву­чо­ныя, што ў 44 пра­цэн­тах вы­пад­каў губ­ля­юць сон, а ў 29 пра­цэн­тах у іх зні­жа­ец­ца ўва­га. (Як тут зноў не пры­га­даць На­ва­сель­ца­ва? Уво­гу­ле, на мой по­гляд, увесь фільм Эль­да­ра Ра­за­на­ва па­ды­хо­дзіць у якас­ці цы­тат­ні­ка да да­сле­да­ван­ня бры­тан­скіх ву­чо­ных — ледзь­ве не з лю­бо­га мес­ца да лю­бой са ста­дый. Дык вось: «У мя­не дзе­ці. У мя­не іх двое: хлоп­чык і д-дзя... т-так­са­ма хлоп­чык. Два хлоп­чы­кі».) Ці пра­віль­на раз­ві­ва­юц­ца ад­но­сі­ны? Та­кое пы­тан­не ўзні­кае ў за­ка­ха­ных на трэ­цім эта­пе, які ву­чо­ныя на­зва­лі пе­ры­я­дам «асі­мі­ля­цыі». Парт­нё­ры па­чы­на­юць за­дум­вац­ца пра су­мес­нае бу­ду­чае, па­чы­на­юць «упус­каць» ка­ха­на­га ча­ла­ве­ка ў сваё жыц­цё: зна­ё­міць з род­ны­мі, з сяб­ра­мі. І гэ­та час­та пры­во­дзіць да стрэ­су, па­коль­кі, па на­зі­ран­нях да­след­чы­каў, 27 пра­цэн­таў лю­дзей не ве­да­юць, ча­го ча­каць ад но­вых су­вя­зяў ва ўза­е­ма­ад­но­сі­нах, на­коль­кі спа­да­ба­юц­ца зна­ё­мым і род­ным іх вы­бран­ні­кі. (Ёсць жарт у тэ­му ка­ман­ды Вы­шэй­шай лі­гі КВЗ з Бел­га­ра­да «Дэ­тэк­тыў­нае агенц­тва Ме­ся­цо­вае свят­ло»: «Ты ве­да­еш, што пра яе ў пад'­ез­дзе пі­шуць?» — «Мя­не не за­сму­чае, што яна — ад­каз­ная за па­жар­ную бяс­пе­ку».) У чац­вёр­тай фа­зе па­між парт­нё­ра­мі ўзні­кае «сум­лен­насць». Тут ужо яны не са­ро­ме­юц­ца па­ўстаць ад­но пе­рад ад­ным у сва­ім са­праўд­ным свят­ле. Гэ­та яшчэ ад­на ста­дыя ва ўза­е­ма­ад­но­сі­нах, дзе ў ча­ла­ве­ка вель­мі вя­лі­кая ве­ра­год­насць стрэ­су, па­коль­кі лю­дзі пе­ра­ста­юць утой­ваць сваю тры­во­гу і хва­ля­ван­не, што вы­клі­кае роз­ныя су­мнен­ні ў іх вы­бран­ні­каў (гэ­та ад­бы­ва­ец­ца пры­клад­на ў 15 пра­цэн­таў парт­нё­раў). Як па мне, дык тут ня­ма леп­шай ілюст­ра­цыі, чым цы­та­ты з філь­ма «Лю­боў і га­лу­бы». Як ка­заў дзед Мі­ця: «Ве­да­е­це, як яна мя­не на­зы­ва­ла? Ні­хто не ве­дае! Я ёй ка­жу — Са­не­чка! А яна мне — Мі­цю­неч­ка!..» Пя­тай фа­зы да­ся­га­юць, як пра­ві­ла, тыя парт­нё­ры, якія пас­ля ча­ты­рох па­пя­рэд­ніх ста­дый не зля­це­лі з «эма­цы­я­наль­ных ка­ту­шак». («Нар­маль­на ўсё?» — заў­сё­ды пы­та­ец­ца ка­ман­да КВЗ «Адэ­скія ман­сы». «Ды нар­маль­на ўсё!» — са­ма ж і ад­каз­вае.) Гэ­ты пе­ры­яд на­ву­коў­цы на­зва­лі фа­зай «ста­біль­нас­ці». Гэ­та ка­лі рас­це сту­пень бліз­кіх ад­но­сін і да­ве­ру па­між людзь­мі. Па вы­ні­ках да­сле­да­ван­ня, 23 пра­цэн­ты парт­нё­раў у гэ­ты час ад­чу­ва­юць шчас­це. Як тут зноў не пры­га­даць «Служ­бо­вы ра­ман»! Па­мя­та­е­це, чым там усё скон­чы­ла­ся? Яны за­ско­чы­лі ў так­сі. «Ку­ды едзем?» — «Пра­ма!» І го­лас за кад­рам: «Праз дзе­вяць ме­ся­цаў у сям'і На­ва­сель­ца­вых на­ра­дзіў­ся яшчэ адзін хлоп­чык». Ці су­па­ла ўсё вы­шэй­вы­кла­дзе­нае з ва­шым аса­біс­тым? Ла­ві­це ма­тыль­коў свай­го шчас­ця...

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.