Вы тут

75 гадоў захаплення


У канцы восені 1939 года ў Нью-Ёрку адбылася падзея, якая перавярнула жыццё прадстаўніц прыгожага полу. Сусветна вядомы хімічны канцэрн DuPont прэзентаваў новы сінтэтычны матэрыял — нейлон. Не прайшло і года, як у продажы з'явіліся панчохі з нейлону, а былыя фаварыты — тэхнічна недасканалыя шаўковыя панчохі — сышлі ў нябыт. З таго часу прайшло 75 гадоў, а панчохі і цяпер займаюць важнае месца ў жаночых гардэробах і фантазіях мужчын.

5-2

У лабараторыях DuPont у 1938 годзе скончылася распрацоўка новага сінтэтычнага матэрыялу, якая суправаджалася актыўнай рэкламнай кампаніяй. Вынайдзены Уолесам Карозэрсам нейлон здзейсніў прарыў у тэкстыльнай галіне. У выніку кампанія DuPont, супрацоўнікам якой быў гэты вучоны, узбагацілася на мільярды долараў.

Трэба сказаць, з'яўленне такога тавару выклікала ў амерыканак каласальную цікавасць, але ў першыя месяцы панчохі былі даступныя толькі для супрацоўнікаў кампаніі-вытворцы. Раней панчохі вырабляліся з натуральнага шоўку, і ў рамках магутнай рэкламнай кампаніі сенсацыйнай навінкі амерыканкам тут жа тлумачылі: «Насіць панчохі з шоўку замест нейлонавых — гэта ўсё роўна, што аддаць перавагу каню замест аўтамабіля». І сапраўды, у адрозненне ад шаўковых, нейлонавыя панчохі добра цягнуліся, не гублялі формы, не спаўзалі і не моршчыліся, выдатна пераносілі мароз і вільгаць. Хіба маглі жанчыны ўстаяць?

5-3

Упершыню нейлонавыя панчохі паступілі ў продаж у канцы кастрычніка ў адным з універмагаў Вілмінгтона (штат Дэлавэр), стварыўшы неверагодны ажыятаж сярод пакупніц, хоць і каштавалі ўдвая даражэй за шаўковыя. А продажы панчох у Амерыцы пачаліся 15 мая 1940 года, справакаваўшы гіганцкія чэргі. Некаторыя шчаслівыя ўладальніцы навінкі надзявалі тут жа на вуліцы. Толькі за першы дзень у Нью-Ёрку прадалі 780000 пар. Да канца 1940 года аб'ём продажу дасягнуў 3 мільёнаў пар, прычым попыт прыкметна перавышаў прапанову.

У 1941 годзе ў сувязі з патрэбамі Другой сусветнай вайны вытворчасць нейлону накіравалі на выраб парашутаў, адзення і розных матэрыялаў для арміі. Нейлонавыя панчохі сталі вялікай рэдкасцю. Аднак жаданне жанчын прытрымлівацца моды і выглядаць эфектна аказалася мацней за цяжар падзей тых гадоў, і было знойдзена выйсце: панчохі можна было… маляваць! Іх рабілі з дапамогай лаку, а цёмны аловак вымалёўваў знакамітае «шво ззаду». Менавіта той выпадак, калі «прыгажосць патрабуе ахвяр», а таксама часу і спецыяльных навыкаў. Лак для гэтых мэт, адпаведна, вырабляўся ў прамысловых маштабах. Пасля заканчэння вайны ўвосень 1945 года «рэвалюцыйны тавар» зноў з'явіўся ў крамах, і зноў жанчыны гадзінамі стаялі ў чэргах, каб яго набыць. Таксама для продажу панчох сталі з'яўляцца спецыяльныя аўтаматы, якія прадстаўніцы прыгожага полу палічылі геніяльным вынаходніцтвам.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.