Вы тут

Стартаваў 4-ы сезон фестывалю мабільнага кіно Smartfіlm


Арганізатары заклікаюць удзельнікаў «стварыць сваю гісторыю з фрагментаў»

Сёлета фэст, які ўжо некалькі гадоў запар ладзіць кампанія Velcom, крыху змяніў фармат і жанравыя рамкі. Па першае, на гэты раз праект знайшоў падтрымку як з боку дзяржавы — яго з задавальненнем патрануе Міністэрства культуры Беларусі — так і з боку прадстаўнікоў бізнесу: партнёрам Smartfіlm-2014 выступіла прадстаўніцтва кампаніі Mіcrosoft, якое забяспечыць у тым ліку сур'ёзныя прызы, а інфармацыйную падтрымку аказвае партал tut.by. Па-другое, аматарам мабільных здымак і майстрам «кароткага метра» прапануецца спаборнічаць у здымках... трэйлераў, якія пакрысе робяцца асобным відам кінамастацтва.

5-23

Працаваць можна ў розных жанрах — баявік, камедыя, фільм жахаў, драма, трылер, дэтэктыў, меладрама, але галоўнае правіла застаецца нязменным: відэа мусіць быць знята на камеру мабільнага тэлефона, смартфона або планшэта.

У ліку іншых абавязковых патрабаванняў — перадусім тэхнічныя ўмовы: творцам трэба ўкласціся ў тэрмін з 2 снежня па 23 студзеня ўключна, працягласць фільма да 3 хвілін, а аб'ём не большы за 50 Мб, і г.д. Больш падрабязна з правіламі ўдзелу можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю smartfіlm.by, дзе пазней і будуць размешчаны работы прэтэндэнтаў. Ацэньваць іх журы — а ў яго склад увайшлі вядомы кінакрытык Ігар Сукманаў, культуролаг Максім Жбанкоў, рэжысёр і прадзюсар Канстанцін Фам і арганізатар фестываляў, арт-дырэктар Максім Старцаў, — будзе як па якасці відэаматэрыялу, так і па крэатыўнасці аўтара, уменню працаваць з гукам і спецэфектамі, адпаведнасці работы выбранаму жанру... «Любое кіно, незалежна ад жанру, мусіць быць перадусім таленавітым, змястоўным і крэатыўным, каб яго заўважылі і адабралі для ўдзелу ў любым конкурсе, — разважае наконт крытэрыяў ацэнкі «вельмі кароткага метра» Ігар Сукманаў. — Па шчырасці, мне і самому цікава, наколькі смартфільмы будуць адпавядаць катэгорыі кіно і ці змогуць яны стаць чымсьці большым, чым проста баўленне часу, зачапіць, пакінуць пасля сябе нейкі след». Рэжысёр Канстанцін Фам, чый фільм «Туфлікі», прысвечаны памяці ахвяр халакосту, стаў лаўрэатам мноства прэмій і фестываляў і быў адзіным расійскім фільмам, вылучаным на «Оскар» у 2013 годзе, перакананы, што ў аснове ўсяго ляжыць ідэя: «Калі табе няма чаго сказаць, лепш наогул не пачынаць здымаць. А калі ёсць, то нават на мабільны тэлефон можна зняць фільм, які паглядзяць мільёны людзей».

Дарэчы, і матэрыяльны стымул для ўдзельнікаў конкурсу-фестывалю вельмі нават адчувальны — пераможцы ў дзесяці намінацыях атрымаюць флагманскія смартфоны ад Mіcrosoft — Nokіa Lumіa 930, а ўладальнік гран-пры Smartfіlm-2014 — Blackmagіc Cіnema Cameras, якая, запэўніваюць арганізатары, высока каціруецца сярод прафесіяналаў кіно. Акрамя таго, як расказала кіраўнік упраўлення маркетынгу кампаніі Velcom Юлія Дайнека, сёлета ўпершыню ў гісторыі фестывалю для ўсіх ахвотных падрыхтавана серыя адкрытых майстар-класаў пад назвай «Студыя Smartfіlm». Хочаце даведацца з першых вуснаў, як робіцца кіно і ў чым сакрэты паспяховых фільмаў? Не прапусціце — расклад майстар-класаў будзе змешчаны на афіцыйным сайце фестывалю ў бліжэйшы час.

Каму дастануцца ўзнагароды сёлетняга фестывалю, суддзі вызначаць да 4 лютага 2015 года (цырымонія ўзнагароджання запланавана на 5 лютага), а пакуль яны чакаюць удзельнікаў — актыўных, творчых, схільных да эксперыментаў, якія маюць што сказаць патэнцыйным гледачам. За мінулыя некалькі гадоў удзельнікі Smartfіlm, дарэчы, знялі каля 500 мабільных фільмаў — гэта каля 2 сутак бесперапыннага прагляду маленькага, але разнастайнага, яркага і змястоўнага кіно.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.