Вы тут

У сталіцы — новыя паркоўкі


У цэнтры Мінска з'явяцца тры платныя паркоўкі, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзве з іх размесцяцца па абодвух баках плошчы Якуба Коласа, трэцяя — на вуліцы Веры Харужай каля дамоў №22 і №24. Гадзіна стаянкі на гэтых паркоўках абыдзецца ўладальнікам аўтатранспарту ў 10 тысяч рублёў.

З пачатку месяца стаў платным уезд на тэрыторыю Верхняга горада ў межах вуліц Багдановіча — Інтэрнацыянальная — Гандлёвая — плошча Свабоды. Там устаноўлена абсталяванне аўтаматызаванай аплаты за паркоўку. Прычым гадзіна стаянкі аўтамабіля каштуе 20 тысяч рублёў.

Ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама нагадалі, што аплаціць паркоўку ў цэнтры сталіцы можна рознымі спосабамі: праз СМС-паведамленні і USSD-запыты, пры дапамозе спецыяльна створанага дадатку, пластыкавай карткі праз банкамат, парковачнай карткі, якую можна набыць у кіёсках «Белсаюздрука», а таксама праз парковачныя тэрміналы. Разабрацца з новай сістэмай аўтааматарам дапамогуць інфармацыйныя шчыты на стаянцы. Акрамя таго, з пытаннямі можна звярнуцца да супрацоўнікаў спецыяльнай інспекцыі, у абавязкі якіх уваходзіць кантроль за аплатай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.