Вы тут

Сярод лясоў наднарачанскіх


Помнік Максіму Танку адкрываецца сёння ў Мядзеле

Першы ў Беларусі помнік Максіму Танку адкрываецца 5 снежня на плошчы імя Шаранговіча ў горадзе Мядзел. Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой бронзавую фігуру паэта ў поўны рост на гранітным пастаменце. Побач — валун з выявай у выглядзе разгорнутай кнігі з выбітымі радкамі з верша паэта «Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму».

5-26

Конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка быў аб'яўлены ў 2012 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння паэта. Лепшымі прызнаны работы скульптараў Івана Міско і Аляксандра Фінскага і архітэктара Армэна Сардарава.

У гэты дзень беларускія творцы, прадстаўнікі грамадскасці і ўлады наведаюцца ў вёску Новікі, каб ушанаваць памаць паэта. Тут, на старых могілках, Максім Танк пахаваны разам са сваёй вернай спадарожніцай жыцця — жонкай Любоўю Андрэеўнай. Не абмінуць госці і музей Танка ў Сваткаўскай сярэдняй школе. Абноўленая экспазіцыя прысвечана жыццёваму і творчаму шляху песняра. Тут сабраны рэдкія выданні кніг паэта, разнастайныя дакументы, фотаздымкі, а таксама прадметы сялянскага побыту.

У Мядзельскім гарадскім Доме культуры адбудзецца паэтычная гасцёўня «Усё ўзяла душа без берагоў» з удзелам прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі. У фае райвыканкама прысутныя азнаёмяцца з выставай з фондаў Музея гісторыі беларускай літаратуры, а таксама паслухаюць канцэрт у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Жыновіча.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.