Вы тут

Аматар сэндвічаў... у ложку


Амерыканскія таблоіды пішуць пра тое, што маладая жонка славутага акцёра Джорджа Клуні (так, нарэшце ён ажаніўся!) у шаленстве ад яго старых звычак.

U.S. actor Clooney and his wife Alamuddin travel on a water taxi at the Grand Canal in Venice

Як стала вядома, Клуні любіць пажаваць перад сном прама ў ложку. А Амалі настолькі надакучыла спаць у крошках, што яна паставіла жорсткую ўмову — ніякіх перакусаў у пасцелі!

— Многія хлопцы ядуць у ложку, і Клуні не выключэнне, — паведаміла крыніца з асяроддзя зорнай пары. — Але Джордж нядаўна скардзіўся сябрам: ён вельмі ўзрушаны тым, што Амаль лічыць яго маленькую слабасць шкоднай звычкай. Але Джордж прыняў захады, каб каханая не застукала яго на месцы злачынства. Ён стаў хавацца ад яе і даядаць свае бутэрброды або чыпсы ў ванным пакоі і ў гардэробнай!

Не турбаваць!

5-11

Студэнтка з Нью-Ёрка прыдумала партатыўную прыладу для часовай ізаляцыі ад навакольнага свету. Вынаходка Эдэн Лью — гэта вялікі кокан з тканіны, які апранаецца на верхнюю частку цела па прынцыпе капюшона. Амерыканка назвала прыладу Nutshell (англ. «шкарлупіна арэха»).

Як распавяла Лью, ідэя стварэння Nutshell прыйшла ёй у галаву падчас яды, калі яна разважала пра каштоўнасць часу і яго рацыянальнае выкарыстанне. Канструкцыя, паводле слоў аўтаркі, была створана, каб «блакаваць усе раздражняльнікі і сфакусіравацца на ежы, разважаннях, медытацыі або сне». У той жа час Nutshell будзе служыць сігналам для навакольных, што чалавеку, які знаходзіцца ўнутры, у гэты момант неабходны адзінота і адпачынак.

Выкрадальнікі калясак

FRANCE-PARIS-FEATURE

Паліцэйскія Парыжа затрымалі сямейную пару і іх 15-гадовую дачку па падазрэнні ў выкраданні за год каля 330 дзіцячых калясак. Сям'я ўчыняла крадзяжы ў некалькіх акругах сталіцы і Дыснэйлэндзе. Потым скрадзеныя каляскі прадавалі ў інтэрнэце.

Адзін з менеджараў парыжскай крамы дзіцячых рэчаў распавёў, што апошнія два гады вялікая колькасць бацькоў сталі скардзіцца на крадзеж калясак. У продаж нават паступілі спецыяльныя ланцугі з замкамі для іх блакіравання. Крыніца ў паліцыі паведаміла, што пошукі былі ўскладнены тым, што, у адрозненне ад аўтамабіляў, ведамства не валодае базай усяго «дзіцячага транспарту». Якое пакаранне пагражае сям'і, не ўдакладняецца.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.