Вы тут

Насустрач рэкордам пад песні «Драздоў»


Праграма «Ранак» на канале «Беларусь 2» па буднях дабавіла ў штодзённую порцыю двайнога пазітыву ноткі экстрыму.

Рыхтуючыся да сапраўднай зімовай сцюжы і маразоў, творчая група загартоўвае ў сабе і гледачах характар пад пільным наглядам самага моцнага чалавека ў Беларусі, волата Кірыла Шымко. Ён расказвае і дэманструе, як скруціць патэльню ў блін, зламаць падкову альбо біту, парваць тоўсты даведнік або зрабіць рамантычны сувенір, сагнуўшы ў выглядзе сэрца звычайныя цвікі...

Тым жа, хто лічыць сілу гумару больш важнай за фізічную моц, як спадзяюцца стваральнікі праграмы, прыйдзецца даспадобы новая рубрыка, якая з'явіцца ў «Раніцы» з 8 снежня. Артыст і тэлевядучы, лідар гурта «Дразды» Віталь Карпанаў у сваіх «ДРО-гастролях» распавядзе, ці праўда, што яго група выступала ў Пружанскім аквапарку, ці насамрэч артыстам давялося ратавацца ўцёкамі ад прыхільніц у Нясвіжы, ці ўваходзяць у райдар калектыву экзатычныя прысмакі, ці патрэбен «Драздам» візажыст і яшчэ пра мноства розных «ці».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.