Вы тут

Агонь знішчыў храм


Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, пабудаваная 50 гадоў таму ў вёсцы Стараселле Добрушскага раёна, загарэлася днём, калі службы не было.

Праз пяць хвілін прыбылі выратавальнікі з бліжэйшага паста, аднак дах палыхаў адкрытым полымем. Будынак, як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, драўляны, абкладзены цэглай. У момант узнікнення пажару ў храме людзей не было. Пажар быў патушаны праз гадзіну, але ж практычна ўсё начынне, а таксама дах, столевае перакрыцце, абразы, іканастас, алтар знішчаны. Па папярэдніх меркаваннях, прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяплення.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.