Вы тут

Веласіпед з зімой «не сябруе»


За першыя дні снежня на дарогах краіны загінулі два веласіпедысты, яшчэ адзін атрымаў траўмы.

Каля шасці вечара паблізу вёскі Вярховічы Камянецкага раёна 37-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі А6», на аўтадарозе мясцовага значэння наехаў на 50-гадовую жыхарку вёскі Кунаховічы. Жанчына загінула. А паблізу вёскі Кошчава Бешанковіцкага раёна ў 15.30 28-гадовая жыхарка вёскі Верхняе Крывіна, якая кіравала аўтамабілем «Сітраен Ксара Пікаса», здзейсніла наезд на 53-гадовую жыхарку гарпасёлка Бешанковічы. Жанчына ехала на веласіпедзе па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку. Як і ў першым выпадку, веласіпедыстка загінула...

УДАІ МУС нагадвае, што ва ўмовах снегападу і (ці) галалёдзіцы рух на веласіпедзе забаронены. А пры руху па дарозе ў цёмны час сутак ці пры недастатковай бачнасці на двухколавым транспарце павінны быць уключаны: спераду — фара, якая выпраменьвае белае святло, ззаду — фара з чырвоным святлом. Для павышэння бяспекі Дзяржаўтаінспекцыя раіць веласіпедыстам апранаць камізэлькі павышанай бачнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.