Вы тут

Пасаліць на дарожку


12 мільярдаў рублёў пайшло на закупку солі для дарог адной Мінскай вобласці

У дарожнікаў зіма доўжыцца паўгода.

— З 1 лістапада па 1 мая мы дзяжурым круглыя суткі, — гаворыць кансультант галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Анатоль АДАМЦЭВІЧ. — Падрыхтавалі ўжо тысячу адзінак снегаачышчальнай тэхнікі і больш за 500 машын для раскідвання солі і пяску. Дзе знаходзіцца тэхніка, адсочваецца па GPS-маніторынгу. На выпадак экстрэмальных умоў мы заключылі дагаворы з іншымі арганізацыямі: яны змогуць выдзеліць нам каля 300 спецыяльных машын.

Ёсць пяць узроўняў патрабаванняў да ўтрымання аўтадарог. Да першага адносяцца дарогі, якія злучаюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі. На працягу трох гадзін гэтае пакрыццё павінна быць цалкам апрацавана процігалалёднымі матэрыяламі, а пасля снегападу яго трэба ачысціць ад ападкаў за чатыры гадзіны.

— У сталіцы створана пятнаццаць пляцовак для часовага складавання снегу, — кажа намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання Анатоль ЖАМОЗДЗІК.

Аўтамабілістаў узімку просяць ездзіць павольней.

— Нашы людзі і ў снег хочуць гнаць сто кіламетраў у гадзіну. Аднак, каб у снегапад, нават сярэдняй інтэнсіўнасці, дарога заставалася ідэальна чыстай, трэба кожныя дваццаць хвілін выпускаць снегаачышчальнікі. Самі разумееце, што гэта немагчыма, — тлумачыць начальнік кіравання вытворчасці работ і ўтрымання дарожнай сеткі РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Дзмітрый ДЗЕМІДОВІЧ.

Уздоўж дарог усталявалі некалькі дзясяткаў кіламетраў шчытоў і сетак ад снегу. Самі дарогі, як і ў папярэднія гады, будуць пасыпаць соллю. На зіму нарыхтавана каля сямідзесяці тысяч тон тэхнічнай солі і ў шэсць разоў больш пясчана-саляной сумесі. Матэрыял, як высветлілася, нятанны. Дарожнікі працуюць з адходамі калійных камбінатаў, пабочным прадуктам. Аднак па кошце ён наблізіўся да друзу. Напрыклад, сёлета «Мінскаўтадар-Цэнтр» на закупку солі выдаткаваў 12 мільярдаў рублёў. Гэтых грошай хапіла б, каб пакласці 15 кіламетраў дарогі ў пяць сантыметраў таўшчынёй.

5-24

Дарэчы, на любімае пытанне аўтамабілістаў «Чаму ў Беларусі дрэнныя дарогі?» у міністэрства ёсць адказ:

— Дарога без ямачнага рамонту можа служыць 6 — 7 гадоў. Тое пакрыццё, што за 15 гадоў ні разу не рамантавалі, зараз латаць ужо позна: ямы і расколіны ўсё роўна з'яўляюцца. Аднак латаем, бо на новы слой патрэбны грошы. Зімой часам таксама трэба рабіць ямачны рамонт (хоць ён і нядоўга пратрымаецца), каб было спакойна ездзіць, — каментуе Анатоль Францавіч Адамцэвіч.

— Шостая частка нашага бюджэту — 48 мільярдаў рублёў — ідзе на добраўпарадкаванне тэрыторыі: чысцім прыпынкі, раўняем знакі, — кажа Дзмітрый Уладзіміравіч. — Частку гэтай сумы можна было б зберагчы, каб нашы людзі паводзілі сябе крыху культурней.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.