Вы тут

Галалёд і туман


На наступным тыдні пацяплее, аднак мокры снег нам будзе не даспадобы...

У пятніцу тэрыторыя нашай краіны зноў трапіць пад уплыў зоны павышанага ціску, якая была сфарміравана ў вільготнай паветранай масе, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін-прыроды Вольга Фядотава.

5-31

Таму ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег, месцамі чакаецца слабы туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад 0 да мінус 5 градусаў. Ужо ў суботу і нядзелю на тэрыторыю пачнуць распаўсюджвацца вільготныя паветраныя масы з боку паўднёвага ўсходу Еўропы. Таму ў суботу месцамі, а ў нядзелю ўжо паўсюдна пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы ў выхадныя будзе ад 2 да 9 марозу, а ў ноч на суботу пры праясненнях да мінус 12 градусаў. Удзень плануецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня характар надвор'я істотна не зменіцца. Месцамі будзе ісці невялікі снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман і слабы галалёд. На дарогах — галалёдзіца. З панядзелка і да серады тэмпература паветра ўначы будзе ў межах 1-8 марозу, удзень — ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Менавіта такое няўстойлівае надвор'е і тэмпературны фон адпавядае кліматычнай норме першай дэкады снежня.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.