Вы тут

Са «Звяздою» — у новае тэлебачанне!


Падчас правядзення чарговай рэкламнай гульні «Звязда» разыграе сярод падпісчыкаў лічбавыя тэлевізійныя рэсіверы і суперпрыз — тэлевізар LG з дыяганаллю 99 см.

Што трэба для таго, каб выйграць? Як заўсёды — падпісацца на газету на 1-ы квартал альбо 1-е паўгоддзе і, запоўніўшы картку ўдзельніка гульні, даслаць яе ў рэдакцыю (падрабязная інфармацыя аб правілах — у нумары за 26 лістапада).

Для тых, хто ўжо вырашыў жыць са «Звяздой», але на новы год пакуль не падпісаўся, — маленькая падказка: зрабіце гэта цяпер, бо якраз з 1 па 15 снежня ўсім індывідуальным падпісчыкам прапаноўваюцца зніжкі: кошт падпіскі на месяц будзе складаць 56 150 беларускіх рублёў.

Зніжкі — і ў гэты ж час — прапаноўваюцца і на іншыя выданні Выдавецкага дома «Звязда»: на газету «Літаратура і мастацтва», часопісы «Алеся», «Бярозка», «Вожык», «Маладосць», «Нёман», «Полымя», «Родная прырода».

Заставайцеся са «Звяздой»!

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.