Вы тут

«Аршаначка» і «Крупчаняты» загучаць па-сучаснаму


Праект «Наперад у мінулае», які кожную нядзелю збірае прыхільнікаў беларускай народнай песні ля экранаў, зімой парадуе нас новымі вандроўкамі. Ужо 7 снежня гледачоў чакае падарожжа ў Аршанскі раён і знаёмства з творчасцю народнага фальклорнага ансамбля «Аршаначка». А 14 снежня адбудзецца экспедыцыя ў Крупкі, дзе свае таленты пакажа ўзорны фальклорны ансамбль «Крупчаняты».

...Першыя падрабязныя пісьмовыя сведчанні пра Крупкі адносяцца да 1627 года. У архіўных дакументах згадваецца той факт, што князь Сангушка Сымон Самуэль падарыў сваёй жонцы Алене Корвін-Гасеўскай мястэчка Крупкі. Праз гэтыя землі пралягаў важны шлях — славуты Кацярынінскі тракт, ці, як яго яшчэ называлі, старая смаленская дарога. Многія вандроўнікі, дзяржаўныя дзеячы праязджалі праз гэтую мясцовасць, напрыклад, рускі выдавец М. Галавін, які адзначыў, што на шляху ад Оршы да Брэста яму ўдалося знайсці толькі адну «гасцініцу» ў Крупках.

Падчас вайны 1812 года мястэчка было спалена французскімі салдатамі. З падзеямі таго часу тут звязана адна легенда. Каля горада ёсць возера Лясное. Кажуць, што там затанула карэта Напалеона з усім багаццем. Хто ні шукаў, знайсці не змог. У канцы 1970-х гг. нават арганізавалі экспедыцыю вадалазаў, каб адшукаць скарбы. Нічога не знайшлі, але высветлілі, што возера мае двайное дно.

З Крупскай зямлёй звязана жыццё многіх славутых людзей. Так, у вёсцы Белае нарадзіўся двойчы Герой Савецкага Саюза лётчык-касманаўт СССР Уладзімір Кавалёнак. Вёска Асечана з'яўляецца радзімай пяціразовай чэмпіёнкі свету па акадэмічнай грэблі, двухразовай уладальніцы залатых медалёў Алімпійскіх гульняў Кацярыны Хадатовіч-Карстэн. У гэтым раёне пачынаўся шлях такіх беларускіх пісьменнікаў, як Міхась Калачынскі, Васіль Зуёнак, Васіль Макарэвіч, а таксама многіх іншых выдатных асоб. Калі ёсць жаданне даведацца пра гэты край больш, далучайцеся да вандроўкі з праектам «Наперад у мінулае».

Стваральнікі праграмы ўжо зрабілі добрай традыцыяй не толькі знаёміць сваіх гледачоў з песеннай творчасцю калектываў. Кожная экспедыцыя не абыходзіцца без расповеду пра мясцовыя абрады, традыцыі, паданні. А як вынік і падарункі — новыя арыгінальныя версіі аўтэнтычных песень. Шукаць натхненне ў мінулым і дзяліцца ім з намі будзе на бліжэйшых выхадных Вера Карэтнікава, а праз тыдзень удзельнікам праграмы стане фолькмедыягурт «Неруш». Цікавы вопыт для артыстаў і новыя ўражанні нам з вамі гарантаваны. Час і месца сустрэчы нязменныя, у нядзелю 7 і 14 снежня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» у 11.25.

Алена ДРАПКО.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.