Вы тут

«Пра Беларусь з акцэнтам» раскажа «Мір»


З 8 па 12 снежня гледачам будуць паказаны першыя пяць серый 10‑серыйнага дакументальнага цыкла. Ён прысвечаны іншаземцам, для якіх Беларусь стала другой радзімай. Аўтары фільма задаліся мэтай высветліць, чаму людзі выбіраюць менавіта нашу краіну як пастаяннае месца жыхарства, як ацэньваюць сваё жыццё сёння і якім бачаць будучыню тут?

5-15

Кожная серыя цыкла знаёміць з гісторыямі двух герояў, якія прыехалі ў Беларусь на пастаяннае месцапражыванне. Англічане, венесуэльцы, чэхі, немцы, кубінцы, кітайцы, італьянцы раскажуць пра свае пошукі шчасця ў нашым краі і пра адаптацыю ў беларускіх рэаліях… Нехта з іх жыве ў нашай краіне два гады, а іншыя ўжо не першы дзясятак. У кожнага з іх свае прычыны і тлумачэнне такога выбару, і ўсе яны па-свойму бачаць Беларусь. Таму невыпадкова аўтары выбралі своеасаблівы дэвіз фільма: «Мы раскажам пра іх, а яны будуць гаварыць пра нас з вамі», які, нібы чырвоная нітачка, пранізвае ўсе дзесяць серый.

—З улікам таго, што 2014 год у Беларусі лічыцца Годам гасціннасці, гэтай работай мы паказваем, якую карціну маем у рэальнасці. Галоўнай мэтай для нас было паказаць нашу краіну вачыма не карэнных беларусаў, а замежнікаў, што прыехалі і вырашылі застацца тут, — расказвае аўтар дакументальнага цыкла Вольга Забеліч. — Мы імкнуліся паказаць іх гісторыі ў фармаце «адзін дзень з жыцця…», бо гэта дазваляе ўбачыць чалавека ў розных сферах: на працы, у асабістым жыцці, падчас адпачынку. Слухаючы думкі і ўражанні іншаземцаў, гледачы змогуць змяніць свае ўласныя погляды на пэўныя стэрэатыпы адносна Беларусі і яе жыхароў.

5-14

У снежні ў эфіры будзе прэзентавана першых пяць серый цыкла «Пра Беларусь з акцэнтам», а ў студзені гледачоў чакае другая частка. Такім чынам, у нас будзе цудоўная магчымасць зірнуць на саміх сябе збоку, знайсці новыя аргументы застацца дома, а не з’ехаць за мора (хоць кожны сам гаспадар сваёй долі), і, як выдатны бонус, — пазнаёміцца з новымі і цікавымі людзьмі.

Не прапусціце паказ дакументальнага фільма на тэлеканале «Мір», з 8 па 12 снежня а 9.00.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.