Вы тут

Фаварыт Алфёраўскага фонду


Ал­фё­раў­скі фонд і На­цы­я­наль­ная ака­дэ­мія на­вук на­зва­лі пе­ра­мож­цу кон­кур­су ся­род ма­ла­дых на­ву­коў­цаў. Прэ­мія пры­су­джа­на Аляк­сею Тру­ха­на­ву, кан­ды­да­ту фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, вя­ду­ча­му на­ву­ко­ва­му су­пра­цоў­ні­ку На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве.

Ма­ла­ды на­ву­ко­вец атры­маў пры тай­ным га­ла­са­ван­ні ка­мі­сіі аб­са­лют­ную боль­шасць га­ла­соў за ра­бо­ту «Шмат­слой­ныя плё­нач­ныя, на­на­па­мер­ныя і кам­па­зі­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы для эк­ра­ні­ра­ван­ня пры­лад мік­ра­элект­рон­най тэх­ні­кі ад маг­ніт­ных і элект­ра­маг­ніт­ных па­лёў на­ту­раль­на­га і штуч­на­га па­хо­джан­ня».

Вя­до­мы­мі ву­чо­ны­мі Бе­ла­ру­сі для ўдзе­лу ў кон­кур­се бы­лі вы­лу­ча­ны шэсць кан­ды­да­тур ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, ра­бо­ты якіх атры­ма­лі пры­знан­не не толь­кі ў на­шай кра­і­не, але і за мя­жой. Па за­га­дзя да­сяг­ну­тых да­моў­ле­нас­цях, ін­фар­ма­цыя аб вы­лу­чэн­ні кан­ды­да­таў не ра­бі­ла­ся зда­быт­кам гра­мад­скас­ці. На­мі­на­та­ры (а гэ­та вя­ду­чыя ву­чо­ныя кра­і­ны ў пэў­най воб­лас­ці) не ста­ві­лі ў вя­до­масць на­мі­нан­таў аб іх вы­лу­чэн­ні на су­іс­кан­не прэ­міі. Пры­чым гэ­тая кан­фі­дэн­цы­яль­насць за­хоў­ва­ла­ся на ўсіх эта­пах кон­кур­су аж да пры­няц­ця ра­шэн­ня. Чле­ны ка­мі­сіі па прэ­мі­ях за­слу­ха­лі дак­ла­ды на­мі­на­та­раў аб да­сяг­нен­нях ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, аб­мер­ка­ва­лі змест іх ра­бот, пуб­лі­ка­цый­ную, дзе­ла­вую і гра­мад­скую ак­тыў­насць. У бю­ле­тэ­ні для тай­на­га га­ла­са­ван­ня бы­лі ўклю­ча­ны ўсе шэсць вы­лу­ча­ных кан­ды­да­тур.

Прэ­мія Ал­фё­раў­ска­га фон­ду і На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук за на­ву­ко­выя ра­бо­ты і вы­на­ход­кі, якія ма­юць важ­нае зна­чэн­не для фун­да­мен­таль­най і пры­клад­ной на­ву­кі, бы­ла за­сна­ва­на ў чэр­ве­ні бя­гу­ча­га го­да ў мэ­тах за­ах­воч­ван­ня ма­ла­дых на­ву­коў­цаў. Іні­цы­я­ты­ва на­ле­жыць но­бе­леў­ска­му лаў­рэ­а­ту, ві­цэ-прэ­зі­дэн­ту Ра­сій­скай ака­дэ­міі на­вук, за­меж­на­му чле­ну НАН Бе­ла­ру­сі, ака­дэ­мі­ку Ра­сій­скай ака­дэ­міі на­вук Жа­рэ­су Ал­фё­ра­ву. Прэ­мія бу­дзе ўру­чац­ца што­год на­пя­рэ­дад­ні га­да­ві­ны ства­рэн­ня На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук па вы­ні­ках кон­кур­су. Пе­ра­мож­ца атрым­лі­вае су­му ў бе­ла­рус­кіх руб­лях, эк­ві­ва­лент­ную 2,5 ты­ся­чы до­ла­раў.

На­мі­на­цыя, па якой аб­вя­шча­ец­ца кон­курс, вы­зна­ча­ец­ца што­год ра­шэн­нем Бю­ро Прэ­зі­ды­у­му НАН Бе­ла­ру­сі па ўзгад­нен­ні з ака­дэ­мі­кам Жа­рэ­сам Ал­фё­ра­вым. Сё­ле­та пе­ра­мож­ца вы­зна­чаў­ся ў на­мі­на­цыі «На­на- і мік­ра­структу­ры: тэх­на­ло­гіі атры­ман­ня, ды­яг­нос­ты­ка і но­выя пры­мя­нен­ні». Для най­больш поў­на­га ахо­пу ўсіх на­прам­каў да­сле­да­ван­няў пра­ду­гле­джа­на ра­та­цыя на­мі­на­цыі ў рам­ках трох­га­до­ва­га цык­ла. На­ле­та пе­ра­мож­цы бу­дуць вы­зна­чац­ца па на­ступ­ных на­прам­ках: фі­зі­ка, ма­тэ­ма­ты­ка, ін­фар­ма­ты­ка і фі­зі­ка-тэх­ніч­ныя на­ву­кі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.