Вы тут

Каб прымаць і радаваць людзей


У 1959 го­дзе мно­гія рэ­чы, та­кія як, на­прык­лад, тэ­ле­ві­зар у да­мах прос­тых са­вец­кіх гра­ма­дзян, бы­лі вя­лі­кай рэд­кас­цю і рас­ко­шай. А ў но­ва­ўзве­дзе­най гас­ці­ні­цы «Мінск», якая афі­цый­на ад­кры­ла­ся 15 сту­дзе­ня і бы­ла пер­шай у рэс­пуб­лі­цы гас­ці­ні­цай па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці, тэ­ле­ві­зар быў не толь­кі на кож­ным па­вер­се, але і ў кож­ным ну­ма­ры!

6-23

Ві­зіт­ная карт­ка рэс­пуб­лі­кі

Знач­насць па­дзеі ад­крыц­ця па­доб­най уста­но­вы скла­да­на пе­ра­аца­ніць. Но­вы атэль быў уз­ве­дзе­ны па пра­ек­це ар­хі­тэк­та­ра Ге­на­дзя Ба­да­на­ва ў сты­лі «ра­цы­я­на­лізм» на га­лоў­най ма­гіст­ра­лі ста­лі­цы (та­ды яна ме­ла наз­ву пра­спект імя Ста­лі­на) на мес­цы ко­ліш­няй гас­ці­ні­цы «Но­ва-Бер­лін». Ён па­ві­нен быў стаць не толь­кі ві­зі­тоў­кай Мін­ска, што ад­люст­ра­ва­ла­ся ў яго наз­ве, але і ўсёй БССР. На шас­ці па­вер­хах гас­ці­ні­цы раз­мяс­ці­лі­ся 265 кам­фар­та­бель­ных ну­ма­роў на 447 мес­цаў. Пра ўзро­вень но­вай уста­но­вы свед­чы­ла і тое, што, апроч тэ­ле­ві­за­раў, у кож­ным ну­ма­ры быў пра­ду­гле­джа­ны поў­ны сан­ву­зел і тэ­ле­фон. А яшчэ тут бы­ло ўлас­нае паш­то­вае ад­дзя­лен­не, тэ­ле­фон­ная стан­цыя з вы­ха­дам у між­га­род­нія і між­на­род­ныя сет­кі, ашчад­ная ка­са і кам­бі­нат бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня. Так­са­ма на тэ­ры­то­рыі гас­ці­ні­цы пра­ца­ва­лі бу­фет, круг­ла­су­тач­ны бу­фет-бар, а на пер­шым па­вер­се зна­хо­дзіў­ся рэ­ста­ран «Мінск», які ка­рыс­таў­ся вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ў мін­чан і гас­цей.

Ад­мет­на, што са­мы пер­шы зды­мак но­ва­га атэ­ля быў апуб­лі­ка­ва­ны 30 снеж­ня 1958 го­да ў га­зе­це «Звяз­да», а ўжо ў 1959 го­дзе (та­ды свят­ка­ва­лі 40-ю га­да­ві­ну ўтва­рэн­ня БССР) гас­ці­ні­ца пры­ня­ла сва­іх пер­шых па­ста­яль­цаў.

Гас­ці­ні­ца «Мінск» зай­ме­ла та­кую па­пу­ляр­насць, што не­ўза­ба­ве з'я­ві­ла­ся не­аб­ход­насць па­шы­рыць пло­шчы для пра­жы­ван­ня гас­цей, і ўжо праз 10 га­доў, у 1969-м, быў уз­ве­дзе­ны дру­гі яе ся­мі­па­вяр­хо­вы кор­пус па пра­ек­це ар­хі­тэк­та­раў Ге­ор­гія Сы­со­е­ва і Сяр­гея Му­сін­ска­га са 105 ну­ма­ра­мі на 324 мес­цы. Кож­ны ну­мар быў аб­ста­ля­ва­ны па ана­ла­гу з апарт­амен­та­мі пер­ша­га кор­пу­са, а на апош­нім па­вер­се раз­мяс­ціў­ся рэ­ста­ран «Сё­мае не­ба», які пас­ля стаў ле­ген­дар­ным. Та­кім чы­нам, на ця­пер ужо Ле­нін­скім пра­спек­це з'я­віў­ся цэ­лы гас­ці­ніч­ны комп­лекс.

6-27

Вя­до­ма, не­ма­лая ад­каз­насць ляг­ла на до­лю пер­са­на­лу гас­ці­ні­цы, бо яму да­во­дзі­ла­ся пры­маць не толь­кі су­ай­чын­ні­каў, але і за­меж­ных гас­цей. А ся­род па­ста­яль­цаў га­лоў­на­га атэ­ля кра­і­ны бы­лі і дзея­чы пар­тыі і ўра­да, на­ву­кі, куль­ту­ры, мас­тац­тва, між­на­род­ныя дэ­ле­га­цыі. Ці вар­та ка­заць, на­коль­кі сур'­ёз­ным вы­пра­ба­ван­нем на пра­фе­сій­ную кам­пе­тэнт­насць і май­стэр­ства для пер­са­на­лу гас­ці­ніч­на­га комп­лек­су ста­ла Алім­пі­я­да-80?.. Та­ды Мінск, у лі­ку ін­шых са­вец­кіх га­ра­доў, пры­маў удзель­ні­каў алім­пій­скіх фут­боль­ных ба­та­лій. Увесь свет та­ды піль­на са­чыў не толь­кі за хо­дам спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў у кра­і­не за «жа­лез­най за­сло­най». Не мен­шая ўва­га на­да­ва­ла­ся тым умо­вам, у якіх бы­лі ар­га­ні­за­ва­ны по­быт і воль­ны час зо­рак су­свет­на­га спор­ту. Але гас­ці­ніч­ны комп­лекс з го­на­рам вы­тры­маў гэ­ты іс­пыт, па­кі­нуў­шы ў па­мя­ці алім­пій­цаў толь­кі доб­рыя ўспа­мі­ны, а на ста­рон­ках кні­гі га­на­ро­вых гас­цей — пад­зяч­ныя вод­гу­кі.

Пер­шая ча­ты­рох­зор­ная

Но­вая ста­рон­ка гіс­то­рыі ста­ліч­най гас­ці­ні­цы «Мінск» па­ча­ла­ся ў 1995 го­дзе, ка­лі комп­лекс увай­шоў у струк­ту­ру Кіраўніцтва спра­ва­мі Прэ­зі­дэн­та. Час па­тра­ба­ваў вы­ва­ду ін­дуст­рыі гас­цін­нас­ці на прын­цы­по­ва но­вы, су­час­ны між­на­род­ны ўзро­вень.Та­му ад­ным з пы­тан­няў, якія паў­ста­лі пе­рад ад­мі­ніст­ра­цы­яй комп­лек­су, ста­ла рэ­кан­струк­цыя гас­ці­ні­цы, якая і бы­ла пра­ве­дзе­на ў 2001—2002 га­дах. У вы­ні­ку ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы з'я­віў­ся пер­шы ў кра­і­не су­час­ны атэль ка­тэ­го­рыі «4 зор­кі» (пра «5-зор­ка­выя атэ­лі ў ста­лі­цы ў той час яшчэ га­вор­кі не бы­ло). Ра­зам з тым, па­поў­ні­ла­ся скар­бон­ка на­шай куль­тур­най спад­чы­ны: у жніў­ні 2001 го­да гас­ці­ніч­ны комп­лекс «Мінск» быў уне­се­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

6-28

Су­час­ны атэль мае 265 кам­фар­та­бель­ных ну­ма­роў, уклю­ча­ю­чы два апарт­амен­ты і прэ­зі­дэнц­кі ну­мар. Да па­слуг гас­цей — рэ­ста­ран «Мінск» і ўтуль­ны ло­бі-бар, бан­кет­ная за­ла, рэ­ста­ран і бар «Сё­мае не­ба». Для дзе­ла­вых лю­дзей у гас­ці­ні­цы аб­ста­ля­ва­ны кан­фе­рэнц-за­ла, біз­нес-хол і па­кой пе­ра­моў; ёсць біз­нес-цэнтр, а так­са­ма аў­та­ста­ян­ка, якая ахоў­ва­ец­ца круг­ла­су­тач­на. Для ама­та­раў ад­па­чын­ку на тэ­ры­то­рыі атэ­ля раз­мяс­ці­лі­ся фіт­нес-клуб, са­лон пры­га­жос­ці, ка­зі­но і нач­ны клуб, пункт аб­ме­ну ва­лют. Усе ну­ма­ры атэ­ля аб­ста­ля­ва­ны элект­рон­ны­мі зам­ка­мі, кан­ды­цы­я­не­ра­мі, дэ­тэк­та­ра­мі ды­му. У кож­ным ну­ма­ры ёсць тэ­ле­фон з вы­ха­дам на між­на­род­ную лі­нію, тэ­ле­ві­зар, мі­ні-бар і мі­ні-сейф. Апроч та­го, па­ста­яль­цы мо­гуць бяс­плат­на вы­хо­дзіць у ін­тэр­нэт праз Wі-Fі.

Не сак­рэт, што ця­пер гас­ці­ніч­ны біз­нес не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і па ўсім све­це іс­нуе ва ўмо­вах жорст­кай кан­ку­рэн­цыі. Як гры­бы пас­ля даж­джу, у го­ра­дзе «рас­туць» усё но­выя атэ­лі, з'я­ві­ла­ся ўжо не­каль­кі гас­ці­ніц ка­тэ­го­рыі «5 зо­рак». Ад­нак «Мінск» не здае па­зі­цый, у мно­гім дзя­ку­ю­чы та­му, што яе су­пра­цоў­ні­кі шмат ро­бяць, каб пра­цяг­ваць «тры­маць мар­ку» і ад­па­вя­даць свай­му ста­ту­су. «Мы па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­ем сіс­тэ­мы пра­да­стаў­лен­ня зні­жак на пра­жы­ван­не, рас­пра­цоў­ва­ем пра­гра­мы ла­яль­нас­ці гос­ця, па­вы­ша­ем ква­лі­фі­ка­цыю пер­са­на­лу, аба­вяз­ко­ва ўліч­ва­ем вод­гу­кі па­ста­яль­цаў», — рас­па­вя­да­юць мар­ке­то­ла­гі атэ­ля, ад­нак, вя­до­ма ж, усіх сак­рэ­таў па­спя­хо­ва­га вя­дзен­ня гас­ці­ніч­на­га біз­не­су не рас­кры­ва­юць.

Вар­та ад­зна­чыць, што на прад­пры­ем­стве па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­юц­ца фор­мы і ме­та­ды ака­зан­ня па­слуг гас­цям атэ­ля. Ня­спын­на па­цвяр­джа­ю­чы сваё май­стэр­ства, «мін­скія» ку­ха­ры ўдзель­ні­ча­юць у пра­фе­сій­ных кон­кур­сах, у тым лі­ку між­на­род­на­га ўзроў­ню. Апроч та­го, у свой час упер­шы­ню ў ін­дуст­рыі бе­ла­рус­кай гас­цін­нас­ці ме­на­ві­та тут бы­ла ство­ра­на асоб­ная служ­ба па ра­бо­це з гас­ця­мі. Гэ­та ана­лаг ра­сій­скай і за­меж­най прак­ты­кі ін­сты­ту­та кан­сьер­жаў. На гэ­тую ад­каз­ную па­са­ду пры­зна­ча­юц­ца ка­му­ні­ка­бель­ныя, доб­ра­зыч­лі­выя і та­ва­рыс­кія лю­дзі з ве­дан­нем за­меж­ных моў. У аба­вяз­кі ўва­хо­дзіць ака­зан­не ўсе­ба­ко­вай ін­фар­ма­цый­най да­па­мо­гі гас­цям атэ­ля.

6-25

Гіс­то­рыя пра Па­пя­луш­ку

Якіх толь­кі гас­цей з уся­го све­ту, у тым лі­ку га­на­ро­вых, не да­во­дзі­ла­ся пры­маць су­пра­цоў­ні­кам атэ­ля за час яго іс­на­ван­ня! За кры­ху больш чым дзе­ся­ці­год­дзе ў но­вым ста­ту­се пад «мін­скім» да­хам спы­ня­лі­ся ўра­да­выя дэ­ле­га­цыі і мі­сіі, гра­мад­скія і па­лі­тыч­ныя дзея­чы, дзея­чы на­ву­кі, мас­тац­тва, куль­ту­ры і ін­шых аб­лас­цей, зор­кі су­свет­най эст­ра­ды і спор­ту. Ка­лі па­гар­таць кні­гу га­на­ро­вых па­ста­яль­цаў, мож­на знай­сці там ім­ёны лю­бім­цаў бе­ла­рус­кай пуб­лі­кі, ба­дай, усіх уз­рос­таў, жан­раў, сты­ляў і кі­рун­каў...

Са­праўд­ным вы­пра­ба­ван­нем (але ад­на­ча­со­ва і го­на­рам) для пер­са­на­лу атэ­ля стаў пры­ём па­чэс­ных VІP-гас­цей у го­нар 60-й га­да­ві­ны вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў: пер­шай жан­чы­ны-кас­ма­на­ў-
та, ге­не­рал-ма­ё­ра авія­цыі, Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Ва­лян­ці­ны Це­раш­ко­вай, двой­чы Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за, лёт­чы­ка-кас­ма­на­ўта, ге­не­рал-пал­коў­ні­ка авія­цыі Пят­ра Клі­му­ка, ле­ген­дар­на­га па­вет­ра­на­га аса Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і вай­ны ў Ка­рэі, Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за, ге­не­рал-ма­ё­ра авія­цыі Сяр­гея Кра­ма­рэн­кі, двой­чы Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за, ге­не­рал-пал­коў­ні­ка авія­цыі Ула­дзі­мі­ра Ка­ва­лён­ка і ін­шых.

А яшчэ дзя­ку­ю­чы ві­зі­ту вы­со­кіх за­меж­ных гас­цей атэль зай­меў на­ват сваю са­праўд­ную ка­зач­ную гіс­то­рыю. Пад­час гас­ця­ван­ня ў атэ­лі на­след­ны прынц Ду­бая Са­ід-аль Мак­тум су­стрэў тут ад­ну з су­пра­цоў­ніц гас­ці­ні­цы, 19-га­до­вую На­та­шу Алі­е­ву. Вы­со­кі госць зра­зу­меў, што ад­шу­каў сваё шчас­це і, доў­га не ду­ма­ю­чы, пра­па­на­ваў дзяў­чы­не сваю ру­ку і сэр­ца. Ця­пер шчас­лі­выя на­след­ны прынц і прын­цэ­са Ду­бая (На­та­ша Алі­е­ва ста­ла прын­цэ­сай Ду­бая Аі­шэйз) з сы­нам час ад ча­су пры­яз­джа­юць у Бе­ла­русь і на­вед­ва­юць атэль як мес­ца, дзе звёў іх лёс. І як тут не па­ве­рыць у каз­ку і ў тое, што Па­пя­луш­ка мо­жа пе­ра­ўтва­рыц­ца ў прын­цэ­су?..

6-24

Сак­рэ­ты пос­пе­ху

Пэў­на, не вы­па­дае спра­чац­ца пра тое, што най­больш важ­ным кры­тэ­ры­ем пос­пе­ху і эфек­тыў­най ра­бо­ты прад­пры­ем­ства з'яў­ля­ец­ца аб'­яд­нан­не ка­лек­ты­ву ў ка­ман­ду ад­на­дум­цаў. У атэ­лі гэ­та­му на­да­ец­ца вя­лі­кая ўва­га: пер­са­нал гас­ці­ні­цы — са­праў­ды як ад­на вя­лі­кая сям'я. Тут ма­раль­на і ма­тэ­ры­яль­на пад­трым­лі­ва­юць сва­іх су­пра­цоў­ні­каў не толь­кі пад­час ра­бо­ты, але і пас­ля та­го, як яны вы­хо­дзяць на пен­сію. Не за­бы­ва­юць га­на­ро­вых ра­бот­ні­каў і ве­тэ­ра­наў вай­ны, якія ад­да­лі пра­цы ў гас­ці­ні­цы не адзін дзя­ся­так га­доў. Тут па­мя­та­юць пра ўсіх кі­раў­ні­коў гас­ці­ні­цы (а гэ­та ту­зін да сён­няш­ня­га дня), па­чы­на­ю­чы з са­мых пер­шых — Мі­ха­і­ла Фё­да­ра­ві­ча Дзяч­ко і Аляк­сея Аляк­санд­ра­ві­ча Ма­ча­ла­ва, якія бы­лі ды­рэк­та­ра­мі ў 1959 го­дзе. І хоць ця­пер яны, на жаль, па­кі­ну­лі ўжо гэ­ты свет, ад­мі­ніст­ра­цыя атэ­ля не губ­ляе су­вя­зі з іх дзець­мі і ўну­ка­мі. Цёп­ла ад­зы­ва­юц­ца су­пра­цоў­ні­кі і аб ця­пе­раш­нім ды­рэк­та­ру атэ­ля «Мінск» Мі­ка­лаю Ра­ма­на­ві­чу Жу­раў­скім, які кі­руе прад­пры­ем­ствам з 1998 го­да і з'яў­ля­ец­ца пер­шым ды­рэк­та­рам ме­на­ві­та пер­ша­га су­час­на­га атэ­ля ў го­ра­дзе і кра­і­не.

Уво­гу­ле дзя­ку­ю­чы пра­ду­ма­на­му кі­раў­ніц­тву і кад­ра­вай па­лі­ты­цы, а так­са­ма комп­лек­су ме­ра­пры­ем­стваў па пад­рых­тоў­цы і на­ву­чан­ні пер­са­на­лу ста­лі маг­чы­мыя ўсе да­сяг­нен­ні атэ­ля ў ін­дуст­рыі гас­цін­нас­ці і якас­ці аб­слу­гоў­ван­ня. Ка­неш­не, ка­заць, што пос­пех на прад­пры­ем­ства пры­хо­дзіў лёг­ка і ад­ра­зу, нель­га. «Пер­ша­ад­кры­ва­льні­кам» атэ­ля да­во­дзі­ла­ся ву­чыц­ца пра­муд­рас­цям май­стэр­ства, мож­на ска­заць, на ха­ду, пе­рай­ма­ю­чы, ана­лі­зу­ю­чы і пе­ра­пра­цоў­ва­ю­чы во­пыт лі­да­раў гас­ці­ніч­на­га біз­не­су. Ба­дай, дзя­ку­ю­чы гэ­та­му «Мінск», за­ста­ю­чы­ся ад­ным з са­мых ста­рых атэ­ляў з ба­га­тай гіс­то­ры­яй, пра­цяг­вае пад­трым­лі­ваць імідж ад­на­го з са­мых фе­шэ­не­бель­ных у ста­лі­цы. Са сцен атэ­ля вый­шлі са­праўд­ныя спе­цы­я­ліс­ты ін­дуст­рыі гас­цін­нас­ці, якія ста­лі топ-ме­не­джа­ра­мі вя­ду­чых атэ­ляў го­ра­да і кра­і­ны.

Ця­пер, ка­лі ВНУ кра­і­ны ўжо ар­га­ні­за­ва­лі і пра­вод­зяць пра­фе­сій­ную пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў ін­дуст­рыі гас­цін­нас­ці, кі­раў­ніц­тва атэ­ля пра­цяг­вае ажыц­цяў­ляць сур'­ёз­ную се­лек­цыю вы­пуск­ні­коў. Кад­ры ад­бі­ра­юць як ся­род сту­дэн­таў вы­пуск­ных кур­саў, якія пра­хо­дзяць пра­фе­сій­ную ста­жы­роў­ку ў атэ­лі, так і ся­род вы­пуск­ні­коў ВНУ, якія пра­хо­дзі­лі прак­ты­ку ў ін­шых гас­ці­ні­цах. Ды­рэк­тар Мі­ка­лай Жу­раў­скі па­ста­ян­на пры­сут­ні­чае ў якас­ці экс­пер­та на вы­пуск­ных іс­пы­тах бу­ду­чых атэль­е­раў. За вя­лі­кі ўнё­сак у раз­віц­цё на­цы­я­наль­най ін­дуст­рыі гас­цін­нас­ці Мі­ка­лай Ра­ма­на­віч двой­чы атрым­лі­ваў вы­со­кія ўзна­га­ро­ды аса­біс­та з рук Прэ­зі­дэн­та кра­і­ны Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі.

Якія па­тра­ба­ван­ні прад'­яў­ляе атэль для сва­іх бу­ду­чых су­пра­цоў­ні­каў? Га­лоў­ным кры­тэ­ры­ем ад­бо­ру з'яў­ля­ец­ца, без­умоў­на, пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка, аба­вяз­ко­выя якас­ці — ка­му­ні­ка­бель­насць, іні­цы­я­тыў­насць і жа­дан­не пра­ца­ваць. Ра­бо­та ў гас­ці­ні­цы ча­сам мо­жа быць не­прад­ка­заль­най, і, на жаль, стрэ­са­вых сі­ту­а­цый тут не па­збег­нуць. Та­му важ­ным эле­мен­там пры ад­бо­ры кан­ды­да­та з'яў­ля­ец­ца і яго псі­ха­ла­гіч­ная ўстой­лі­васць, якая да­зво­лі­ла б пры­маць пра­віль­ныя ра­шэн­ні ў не­ар­ды­нар­ных і ня­штат­ных сі­ту­а­цы­ях. Без­умоў­на, ві­та­ец­ца ве­дан­не не­каль­кіх за­меж­ных моў. Акра­мя гэ­та­га, для дзе­ю­чых су­пра­цоў­ні­каў атэ­ля рэ­гу­ляр­на пра­вод­зяц­ца атэс­та­цыі і пе­ра­атэс­та­цыі з пры­сва­ен­нем або па­цвяр­джэн­нем пра­фе­сій­ных ка­тэ­го­рый.

Ця­пер на ба­зе атэ­ля «Мінск» ар­га­ні­за­ва­на ўлас­ная пад­рых­тоў­ка пра­фе­сій­ных кад­раў. Пэў­на, най­больш яск­ра­ва пра іх да­свед­ча­насць мо­жа ска­заць адзін факт. Ме­на­ві­та гэ­та­му ка­лек­ты­ву бы­ло да­ве­ра­на бу­даў­ніц­тва і ста­наў­лен­не на ўлас­ныя «рэй­кі» бу­ду­ча­га флаг­ма­на гас­ці­ніч­на­га біз­не­су кра­і­ны — гас­ці­ні­цы «Прэ­зі­дэнт-атэль».

­­­

На­пя­рэ­дад­ні юбі­лею хо­чац­ца па­жа­даць атэ­лю «Мінск» год­на прай­сці яшчэ не ад­но 55-год­дзе. Каб ні­ко­лі не стра­ці­лі сва­ёй ак­ту­аль­нас­ці рад­кі з гім­на гас­ці­ні­цы (ба­дай, для на­шай кра­і­ны гэ­та ўні­каль­ны вы­па­дак і свед­чан­не са­праўд­най з'яд­на­нас­ці ка­лек­ты­ву — ка­лі атэль мае на­ват свой кар­па­ра­тыў­ны гімн): «Мы вмес­те с го­ро­дом своим гордимся именем одним».

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та На­тал­лі Асмо­лы і з ар­хі­ва атэ­ля «Мінск»

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.