Вы тут

«Наш прафесар»


Год та­му не ста­ла ўра­ча, пра яко­га ў на­шай кра­і­не ха­дзі­лі ле­ген­ды. У баць­коў­скім ася­род­дзі яго на­зы­ва­лі Ай­ба­літ , бо ён пры­маў дзя­цей прак­тыч­на з лю­бой не­ўра­ла­гіч­най па­та­ло­гі­яй. Ака­дэ­мік, док­тар ме­ды­цын­скіх на­вук, пра­фе­сар Ге­ор­гій Шань­ко, ства­раль­нік дзі­ця­чай не­ўра­ла­гіч­най служ­бы ў Бе­ла­ру­сі — ад­ной з леп­шых у све­це.

6-18

 

Мне па­шан­ца­ва­ла па­зна­ё­міц­ца з гэ­тым ча­ла­ве­кам. Ад­ной­чы спат­рэ­біў­ся яго ка­мен­та­рый для га­зе­ты. Ня­гле­дзя­чы на стом­ле­насць пас­ля за­кан­чэн­ня ўра­чэб­на­га пры­ёму і за­гру­жа­насць, ён не толь­кі цёп­ла мя­не су­стрэў, ад­ка­заў на ўсе пы­тан­ні, па­да­рыў кні­гу па дзі­ця­чай не­ўра­ло­гіі, але і на­ла­дзіў май­стар-клас па за­вар­ван­ні чаю (пры­чым зра­біў гэ­та з вя­лі­кай лю­боўю), а так­са­ма пра­чы­таў улас­ныя вер­шы, пры­све­ча­ныя жон­цы. Пас­ля гэ­тай су­стрэ­чы мя­не не па­кі­да­ла ад­чу­ван­не, што на ад­на­го сяб­ра ў ма­ім жыц­ці ста­ла больш. Але 9 снеж­ня 2013 го­да сэр­ца гэ­та­га не­звы­чай­на­га ча­ла­ве­ка спы­ні­ла­ся. Да­гэ­туль у гэ­та цяж­ка па­ве­рыць яго сва­я­кам, ка­ле­гам, вуч­ням, баць­кам яго па­цы­ен­таў, якіх ён лі­та­раль­на вёў па жыц­ці, усім, хто яго ве­даў... Не вы­пад­ко­ва, на­пэў­на, яны рас­шу­ка­лі ме­на­ві­та мя­не, якая ба­чы­ла яго на пра­ця­гу ўся­го 40 хві­лін, але ду­шэў­на­га цяп­ла атры­ма­ла на га­ды, і па­пра­сі­лі зга­даць імя док­та­ра Ге­ор­гія Шань­ко на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты.

Ла­ры­са Баг­да­но­віч, пе­ды­ятр, не­ўро­лаг, урач вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі, дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

— Пер­шае, што ў ім здзіў­ля­ла, — тое, як ён раз­маў­ляў з дзець­мі. Ча­ла­век вель­мі сур'­ёз­ны, але ка­лі ён звяр­таў­ся да ма­лень­ка­га па­цы­ен­та, то сам пе­ра­ўтва­раў­ся ў дзі­ця. У ва­чах яго за­га­раў­ся агень­чык, а ін­та­на­цыі ра­бі­лі­ся раз­важ­лі­вы­мі. Лю­бое дзі­ця пе­ра­ста­ва­ла пла­каць і спа­кой­на да­зва­ля­ла яму ся­бе агле­дзець. Для не­ўро­ла­га, каб пра­віль­на ды­яг­нас­та­ваць за­хвор­ван­не, вель­мі важ­на, каб дзі­ця бы­ло спа­кой­нае.

Кур­сан­там Бе­ла­рус­кай ме­ды­цын­скай ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі ён заў­сё­ды ка­заў: «На­ву­чы­це­ся лю­біць дзя­цей». Яшчэ ён на­гад­ваў, што дзі­ця — гэ­та не да­рос­лы ў мі­ні­я­цю­ры. Яно раз­ві­ва­ец­ца па ўлас­ных за­ко­нах, та­му нель­га ацэнь­ваць стан дзі­ця­ці, пе­ра­но­ся­чы на яго стан да­рос­ла­га.

На­ву­чан­не ў Ге­ор­гія Ге­ор­гі­е­ві­ча заў­сё­ды ад­роз­ні­ва­ла­ся доб­ра­зыч­лі­вас­цю і ад­на­ча­со­ва стро­гас­цю. Ён уз­на­чаль­ваў ка­фед­ру дзі­ця­чай не­ўра­ло­гіі Бел­МА­ПА 31 год, з 1980-га. У Са­вец­кім Са­ю­зе іс­на­ва­лі толь­кі 4 та­кія ка­фед­ры: у Маск­ве, Ка­за­ні, Таш­кен­це і Мін­ску. І кож­ная сфар­мі­ра­ва­ла сваю ўлас­ную шко­лу. На су­свет­ным уз­роў­ні мін­ская шко­ла дзі­ця­чай не­ўра­ло­гіі лі­чыц­ца ад­ной з са­мых су­час­ных і эфек­тыў­ных. Ге­ор­гія Ге­ор­гі­е­ві­ча ве­да­лі за мя­жой і ад­но­сі­лі­ся да яго з вя­лі­кай па­ша­най.

Бе­ла­русь аба­вя­за­на гэ­та­му ча­ла­ве­ку ства­рэн­нем служ­бы дзі­ця­чай не­ўра­ло­гіі, якой па паў­на­це і на­ла­джа­нас­ці ня­ма роў­ных на ўсёй пра­сто­ры бы­ло­га Са­ю­за. Ён па­кі­нуў шмат вуч­няў: дзі­ця­чыя не­ўро­ла­гі, пе­ды­ят­ры і не­ана­то­ла­гі, якія на­ву­ча­лі­ся на ка­фед­ры дзі­ця­чай не­ўра­ло­гіі, у нас ёсць у кож­ным ра­ё­не. Мы рэ­гу­ляр­на су­стра­ка­лі­ся для аб­ме­ну во­пы­там і аб­мер­ка­ван­ня рэд­кіх за­хвор­ван­няў.

Акра­мя та­го, Ге­ор­гій Ге­ор­гі­е­віч быў пры­зна­ны вя­ду­чым эпі­леп­то­ла­гам у су­свет­ным маш­та­бе. Яго за­хоп­лі­ва­ла і рэ­абі­лі­та­ло­гія. Роз­на­ба­ко­васць і ак­тыў­насць пра­фе­са­ра заў­сё­ды збі­ра­лі ва­кол яго лю­дзей. Яму быў улас­ці­вы фі­ла­соф­скі по­гляд на хва­ро­бу. Ён увесь час пры­му­шаў су­мня­вац­ца, раз­ва­жаць, ву­чыў гля­дзець на вы­ву­чэн­не ар­га­ніз­ма ча­ла­ве­ка з роз­ных па­зі­цый. Ці лі­чыць цэ­раб­раль­ны па­ра­ліч па­та­ло­гі­яй? А мо­жа, гэ­та — асаб­лі­васць? Як ча­ла­век ве­ру­ю­чы, ён лі­чыў, што цяж­кая хва­ро­ба дзі­ця­ці — гэ­та вы­пра­ба­ван­не для сям'і. Бо вель­мі важ­на быць ад­каз­ным адзін за ад­на­го.

Ду­маю, што змя­нен­не стаў­лен­ня гра­мад­скас­ці да ін­ва­лі­даў у на­шай кра­і­не па­ча­ло­ся з Ге­ор­гія Ге­ор­гі­е­ві­ча Шань­ко. Бо гэ­та па­ча­ло­ся з ура­чоў, дзі­ця­чых не­ўро­ла­гаў. У на­шы дні ні­хто не су­мня­ва­ец­ца, што кож­нае дзі­ця, якім бы цяж­кім ні быў яго ды­яг­наз, мае пра­ва на ак­тыў­ную, па­ста­ян­ную і комп­лекс­ную рэ­абі­лі­та­цыю, якая, ка­лі яна рас­па­ча­та з пер­шых дзён жыц­ця, да­зво­ліць дзі­ця­ці ўстаць на но­гі, ха­дзіць і ад­чу­ваць ся­бе нар­маль­ным ча­ла­ве­кам. Та­кое мер­ка­ван­не ста­ла нор­май у вя­лі­кай сту­пе­ні дзя­ку­ю­чы па­ды­хо­ду бы­ло­га кі­раў­ні­ка ка­фед­ры дзі­ця­чай не­ўра­ло­гіі Бел­МА­ПА.

Так атры­ма­ла­ся, што шмат лю­дзей у Бе­ла­ру­сі праз сва­іх дзя­цей ста­лі сяб­ра­мі сем'і Ге­ор­гія Ге­ор­гі­е­ві­ча. У яго сям'і ўсе не­ўро­ла­гі: жон­ка, дзе­ці, ня­вест­ка... На яго па­ха­ван­не пры­еха­лі тыя, ка­го ён ля­чыў у дзя­цін­стве, ка­го вёў усё жыц­цё. Ужо да­рос­лыя, яны пры­еха­лі з ўлас­ны­мі сем'­я­мі і га­ра­ва­лі, бо яго сы­ход стаў для іх аса­біс­тай стра­тай.

Ад­на яго фра­за паў­плы­ва­ла на мой све­та­по­гляд як рэ­абі­лі­то­ла­га. Пер­шы час мне заў­сё­ды ха­це­ла­ся знай­сці пры­чы­ну: ча­му атрым­лі­ва­ец­ца так, што дзі­ця за­ста­ец­ца ін­ва­лі­дам? Але ад­ной­чы Ге­ор­гій Ге­ор­гі­е­віч ска­заў: «Ты атрым­лі­ва­еш дзі­ця, і не важ­на — у якім уз­рос­це, але ты яго атры­ма­ла, ты з ім пра­цу­еш, і ця­бе не па­він­на хва­ля­ваць, што з дзі­цем зда­ры­ла­ся да гэ­та­га. Бо тое, што зда­ры­ла­ся, ні­я­кім чы­нам не паў­плы­вае на вы­нік тва­ёй пра­цы». І гэ­та са­праў­ды так. Ня­ма сэн­су шу­каць пры­чы­ну, тра­ціць на гэ­та час і энер­гію, «за­во­дзіць» ма­ці і сям'ю, але трэ­ба скан­цэнт­ра­вац­ца на тым, што ёсць на гэ­ты мо­мант, і на тым, што мож­на бу­дзе атры­маць у бу­ду­чым. Са­мае га­лоў­нае ў дзі­ця­чай рэ­абі­лі­та­ло­гіі — фар­мі­ра­ван­не ў дзі­ця­ці функ­цый, якіх яно да­гэ­туль не ме­ла.

Ён заў­сё­ды га­на­рыў­ся вы­ні­ка­мі сва­іх вуч­няў. Га­лоў­ныя дзі­ця­чыя не­ўро­ла­гі ў рэ­гі­ё­нах бы­лі яго сяб­ра­мі, па­коль­кі ён лі­чыў, што толь­кі ў сяб­роў­скіх ад­но­сі­нах мож­на ра­зам вы­ра­шаць скла­да­ныя і маш­таб­ныя праб­ле­мы, ру­хац­ца на­пе­рад.

Ге­ор­гій Ге­ор­гі­е­віч ства­рыў сот­ні да­па­мож­ні­каў і да­вед­ні­каў для не­ўро­ла­гаў. Пад яго кі­раў­ніц­твам бы­ла на­пі­са­на пер­шая ў све­це эн­цык­ла­пе­дыя дзі­ця­ча­га не­ўро­ла­га, якая вель­мі да­па­ма­гае пра­ца­ваць ура­чам.

Пра­фе­сар шмат ува­гі на­да­ваў хво­рым. На ка­фед­ры што­дня ад­бы­ваў­ся пры­ём дзя­цей з усёй кра­і­ны. Гэ­та тра­ды­цыя за­ха­ва­ла­ся да­гэ­туль. Акра­мя та­го, ка­фед­ра па­ста­ян­на кан­суль­та­ва­ла і кан­суль­туе Рэс­пуб­лі­кан­скі на­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр «Ма­ці і дзі­ця», рэ­ані­ма­цый­ныя, не­ўра­ла­гіч­ныя ад­дзя­лен­ні, ад­дзя­лен­ні вы­ходж­ван­ня но­ва­на­ро­джа­ных па ўсёй Бе­ла­ру­сі.

Але­на Іва­шы­на, да­цэнт ка­фед­ры дзі­ця­чай не­ўра­ло­гіі Бел­МА­ПА, кан­ды­ды­ат ме­ды­цын­скіх на­вук, урач вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі:

— Мне па­шчас­ці­ла 40 га­доў ву­чыц­ца дас­ка­на­лас­ці пра­фе­сіі ў Ге­ор­гія Ге­ор­гі­е­ві­ча Шань­ко — та­ле­на­ві­та­га пе­да­го­га і ву­чо­на­га, ча­ла­ве­ка вы­ключ­най пра­ца­здоль­нас­ці і муд­рас­ці. Ён за­паль­ваў у нас, сва­іх вуч­нях, пра­гу да ве­даў, імк­нен­не ўвесь час са­ма­ўдас­ка­наль­вац­ца. У ім спа­лу­ча­лі­ся вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм, та­лент ар­га­ні­за­та­ра, ву­чо­на­га, ура­ча і паэ­та.

З асаб­лі­вым тра­пя­тан­нем згад­ва­юц­ца яго мі­ла­сэр­насць, да­бры­ня і доб­ра­зыч­лі­васць да сва­іх ма­лень­кіх па­цы­ен­таў, якім ён вяр­таў зда­роўе, а ча­сам — і жыц­цё.

Гэ­ты вы­дат­ны ча­ла­век на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца для нас пры­кла­дам вы­ключ­най вер­нас­ці свай­му па­клі­кан­ню быць Ура­чом, На­стаў­ні­кам і Ву­чо­ным.

Зі­на­і­да Чуй­ко, да­цэнт ка­фед­ры агуль­най ура­чэб­най прак­ты­кі Бел­МА­ПА, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук:

— Яго не­звы­чай­ны аса­біс­ты маг­не­тызм, згус­так жыц­цё­вай энер­гіі і до­ля зда­ро­ва­га ап­ты­міз­му над­звы­чай пры­цяг­ва­лі на­ва­коль­ных. Ён ва­ло­даў па­чуц­цём гу­ма­ру, шы­ро­кай эру­ды­цы­яй і заў­сё­ды кла­па­ціў­ся і пра сва­іх вуч­няў, і пра су­пра­цоў­ні­каў ка­фед­ры. На­пэў­на, та­му яму ўда­ло­ся ства­рыць доб­рую не­ўра­ла­гіч­ную служ­бу ў Бе­ла­ру­сі. Я га­на­ру­ся тым, што бы­ла яго ву­ча­ні­цай.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.