Вы тут

Нататкі справакаванага аматара


Леп­шая прэ­мія для тэ­ат­ра — поў­ныя за­лы на спек­так­лях

«На­цы­я­наль­ная тэ­ат­раль­ная прэ­мія» — свя­та, якое не заў­сё­ды з на­мі. Яго ча­ка­еш не­каль­кі га­доў (каб на­за­па­шва­лі­ся доб­рыя спек­так­лі, з якіх мож­на вы­браць леп­шыя). Ча­ка­еш, каб не тое што па­гля­дзець гэ­тыя спек­так­лі, — хто лю­біць тэ­атр, той со­чыць і ве­дае, што вар­та­га з'я­ві­ла­ся за апош­нія га­ды. І ты га­во­рыш пра гэ­та ін­шым. Але ча­сам тва­іх слоў ма­ла, бо лю­дзі сён­ня «вя­дуц­ца» на шыль­ды, на брэн­ды. На зван­ні і за­явы: вось ка­лі ней­кі спек­такль ад­зна­ча­ны не­чым, та­ды — ін­шая спра­ва. Трэ­ба іс­ці. Та­му свя­та гэ­та­га ча­ка­еш, хут­чэй, для та­го, каб ска­за­лі і па­ве­сі­лі шыль­ду «леп­шы» на тое, што са­праў­ды доб­ра, а га­лоў­нае, з сэн­сам ство­ра­на. Гэ­тае свя­та — пра­ва­ка­цыя для гле­да­ча, які схо­піць інт­ры­гу і пой­дзе гля­дзець.

6-12

Сё­ле­та «На­цы­я­наль­ная тэ­ат­раль­ная прэ­мія» ста­ла су­цэль­най інт­ры­гай. Най­перш з-за та­го, што быў зме­не­ны фар­мат, у ад­роз­нен­не ад двух па­пя­рэд­ніх ра­зоў, ка­лі іс­на­ва­ла ўмоў­ная тэ­ат­раль­ная ака­дэ­мія — шы­ро­кае жу­ры, у якое ўва­хо­дзі­лі пра­фе­сі­я­на­лы з са­мых роз­ных тэ­ат­раў кра­і­ны. Сё­ле­та ад гэ­та­га ад­мо­ві­лі­ся, і жу­ры ста­ла больш ла­каль­ным, пры­чым у кож­най з на­мі­на­цый сваё. І ка­лі ёсць кан­крэт­нае жу­ры (не 120 ча­ла­век), то так і хо­чац­ца ска­заць: «Агуч­це, ка­лі лас­ка, увесь спіс». Не, ну, каб ве­даць, з ка­го спы­таць за вы­ні­кі. (Ці ад мер­ка­ван­ня ка­го ад­штур­хоў­вац­ца). Та­му што гэ­та ж не спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы, дзе аб'­ек­тыў­на леп­шы той, хто пры­бег пер­шы (і тое ўмуд­ра­юц­ца аспрэч­ваць вы­ні­кі, ка­лі ёсць мо­мант не­сум­лен­нас­ці). Тут усё вель­мі ін­ды­ві­ду­аль­на і суб'­ек­тыў­на, бо ў лю­дзей роз­ныя гус­ты (на­ват ка­лі яны экс­пер­ты), роз­ныя мер­ка­ван­ні пра раз­віц­цё і стан су­час­на­га тэ­ат­ра. Роз­ныя дум­кі пра тое, што ёсць «доб­ра». Мо­мант ад­нос­нас­ці мер­ка­ван­няў у ла­каль­ным скла­дзе жу­ры і ў больш шы­ро­кім пра­яў­ля­юц­ца, пэў­на, па-роз­на­му. У ва­ры­ян­це «тэ­ат­раль­на ака­дэ­міі» бы­ло больш над­зеі на тое, што ён мо­жа быць зні­ве­лі­ра­ва­ны. Ці­ка­ва, што ба­дай ад­ноль­ка­ва гля­дзяць на гэ­та два зна­ка­выя рэ­жы­сё­ры, што вы­свет­лі­ла­ся на па­ся­джэн­ні вы­ні­ко­ва­га «круг­ла­га ста­ла» па На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі. Адзін з іх, Мі­ка­лай Пі­ні­гін, які вы­лу­чаў­ся на На­цы­я­наль­ную тэ­ат­раль­ную прэ­мію, але не быў ся­род лаў­рэ­а­таў. А дру­гі — тры­ум­фа­тар са­ма­га пер­ша­га кон­кур­су Аляк­сандр Гар­цу­еў. У іх роз­ныя пе­рад­гіс­то­рыі ад­но­сін з гэ­тым кон­кур­сам, але ад­ноль­ка­вае мер­ка­ван­не на­конт та­го, ча­му па­він­на быць прэ­мія, якую вы­бі­рае і ўру­чае пра­фе­сій­ная су­поль­насць — вар­тасць ін­шая, ад­па­вед­на, і да­вер. І сты­мул для твор­час­ці — са­мо­му ства­рыць ней­кі тэ­ат­раль­ны твор, пра які по­тым бу­дзе га­ва­рыць уся Бе­ла­русь.

Але гэ­та скла­да­на, лі­чаць у Мі­ніс­тэр­стве куль­ту­ры. Шы­ро­кае жу­ры са­браць, пры­вез­ці ў Мінск, за­бяс­пе­чыць усім не­аб­ход­ным і маг­чы­мас­цю пра­ца­ваць на спек­так­лях — не так прос­та і ар­га­ні­за­цый­на, і эка­на­міч­на. Та­му, хут­чэй за ўсё, ме­на­ві­та так і бу­дзе.

І яшчэ: у ва­ры­ян­це, які атры­маў­ся сё­ле­та, знач­на больш за­да­во­ле­ных лю­дзей тэ­ат­ра. За­да­во­ле­ных з пунк­ту гле­джан­ня та­го, коль­кі тэ­ат­раў атры­ма­ла хоць неш­та. У на­шых ня­прос­тых умо­вах іс­на­ван­ня тэ­ат­раў (асаб­лі­ва ў рэ­гі­ё­нах) да­во­лі вя­лі­кая пад­трым­ка — як ма­раль­ная, так і гра­шо­вая. Кож­ная асо­ба тэ­ат­ра па­він­на ве­рыць у тое, што яна мо­жа быць ад­зна­ча­на та­кой прэ­мі­яй, ка­лі не сё­ле­та, то на на­ступ­ны раз, і да­лей. Так­са­ма сты­мул — праў­да, ін­ша­га га­тун­ку. Але трэ­ба ж ней­кім чы­нам пры­дум­ваць за­ах­воч­валь­ныя за­ха­ды, каб утрым­лі­ваць тых, хто слу­жыць у тэ­ат­ры сён­ня, ня­гле­дзя­чы на не­вя­лі­кія за­роб­кі.

Вось толь­кі ка­лі ўсё гэ­та па­чы­на­ла­ся і за­дум­ва­лася, ама­та­ры тэ­ат­ра спа­дзя­ва­лі­ся на тое, што «На­цы­я­наль­ная тэ­ат­раль­ная прэ­мія» ста­не сты­му­лам для якас­на­га штурш­ка, для ак­ты­ві­за­цыі тэ­ат­раль­на­га ру­ху, для раз­віц­ця тэ­ат­ра ў Бе­ла­ру­сі. На­ват для з'яў­лен­ня но­вых тво­раў.

Але для з'я­ўлення твора трэ­ба, каб яго на­пі­саў аў­тар. Не­здар­ма ж тра­ды­цый­на на прэ­м'-
е­рах гу­чыць: «Аў­та­ра на сцэ­ну!..» На жаль, у но­вым ва­ры­ян­це асо­ба аў­та­ра з раз­гля­ду прэ­мій ба­дай што вы­па­ла. Аў­тар ба­ле­та «Князь Ві­таўт» (кам­па­зі­тар Вя­ча­слаў Куз­ня­цоў), на жаль, губ­ля­ец­ца за ства­раль­ні­кам ха­рэа­гра­фіі, хоць спек­такль гэ­ты тры­ма­ец­ца на му­зы­цы. Тое ж з аў­та­рам мю­зік­ла «Соф'я Галь­шан­ская» Ула­дзі­мі­рам Кан­дру­се­ві­чам. Аў­та­ры дра­ма­тыч­ных тво­раў на­огул «вы­па­да­юць» з раз­гля­ду, і та­ды якім чы­нам на­ша прэ­мія сты­му­люе з'яў­лен­не па­ста­но­вак з су­час­най дра­ма­тур­гі­яй? Не, цу­доў­на, што ў нас гля­дзяц­ца вель­мі ак­ту­аль­на (і спек­так­лі гэ­та да­каз­ва­юць!) Адам Міц­ке­віч («Пан Та­дэ­вуш», «Дзя­ды»), Ян­ка Ку­па­ла («Рас­кі­да­нае гняз­до»), Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч («Лад­дзя рос­па­чы»). Але ж ёсць шэ­раг дра­ма­тур­гаў ма­ла­дой фар­ма­цыі, якія пра­цу­юць ці­ка­ва і ў ін­шых кі­рун­ках; ёсць тэ­атр аў­тар­скі, які скі­ра­ва­ны на экс­пе­ры­мент, мо­жа быць не та­кі, да яко­га пры­вык шы­ро­кі гля­дач. І, хут­чэй за ўсё, не пры­вык­не, ка­лі не ўпіс­ваць і гэ­тую твор­часць у су­час­ны ай­чын­ны тэ­ат­раль­ны пра­цэс. А па­вод­ле «прэ­міі» — яе ў нас ня­ма. Хоць, па­вод­ле жыц­ця, не ўсё так дрэн­на.

Вось яно, рэ­аль­нае жыц­цё су­час­на­га тэ­ат­ра, і ці­ка­віць най­больш. І та­му вы­ні­кі «На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі» для мя­не як для ама­та­ра тэ­ат­ра ста­лі, хут­чэй, пра­ва­ка­цы­яй. Спа­чат­ку — каб рас­клас­ці гэ­тую наз­ву на тры част­кі. І ка­лі на пер­шае мес­ца вый­шла сло­ва «прэ­мія», якую па­дзя­лі­лі (дай Бог плё­ну лаў­рэ­а­там), то ў ас­тат­нім — сло­ва за гле­да­чом. Та­му што част­ка пад наз­вай «на­цы­я­наль­ная» пра­ду­гледж­вае ак­тыў­ны ўдзел гле­да­чоў, для якіх ства­ра­юц­ца спек­так­лі, якія штось­ці га­во­раць пра нас, бе­ла­ру­саў. Тое, што сапраўды важ­на для на­цы­я­наль­най куль­ту­ры, ёсць яе грун­т, аль­бо скі­роў­вае ў бу­ду­чы­ню. Гэ­та спек­так­лі для нас. І на­ша за­да­ча ця­пер: знай­сці іх у пра­па­на­ва­най пра­гра­ме. Знай­сці і па­гля­дзець. Ні­хто не за­мі­нае гэ­та зра­біць і за­раз, ка­лі ўсё скон­ча­на — спек­так­лі ідуць у тэ­ат­рах.

І яшчэ ад­на част­ка — «тэ­ат­раль­ная». Вы­ні­кі жу­ры — гэ­та ўся­го толь­кі зва­рот у бок тэ­ат­раль­на­га пра­цэ­су. Зва­рот, пас­ля яко­га на­ра­джа­ец­ца жа­дан­не ра­за­брац­ца ў ім са­ма­стой­на і знай­сці тое, за што ты сам мо­жаш лю­біць тэ­атр. Та­кім чы­нам, ця­пе­раш­няя На­цы­я­наль­ная тэ­ат­раль­ная прэ­мія ста­ла пра­ва­ка­цы­яй для гле­да­чоў: іс­ці ў тэ­атр і ду­маць пра тое, што ёсць у ім доб­ра­га. Шу­каць гэ­та. Знай­сці — і рас­ка­заць ін­шым. Леп­шая прэ­мія для тэ­ат­ра — поў­ныя за­лы на спек­так­лях. І як вы­нік — пра спек­так­лі га­во­раць.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.