Вы тут

Каласкі ад Коласа


Скар­бон­ка па­мя­ці паэ­та па­поў­ні­ла­ся но­вы­мі аў­то­гра­фа­мі і ар­хіў­ны­мі да­ку­мен­та­мі.

6-13

Гэ­та бы­лі па­да­рун­кі, з які­мі пры­хо­дзі­лі гос­ці на 55-год­дзе му­зея Яку­ба Ко­ла­са. Унуч­ка сяб­ра пісь­мен­ні­ка па Ня­свіж­скай се­мі­на­рыі, якая жы­ве ў Гру­зіі, на­прык­лад, пры­вез­ла кніж­ку з аў­то­гра­фам Ко­ла­са. Збор­ні­кі ар­хіў­ных да­ку­мен­таў з Ра­сіі так­са­ма мо­гуць быць ці­ка­вы­мі для да­след­чы­каў твор­час­ці пісь­мен­ні­ка, якія пе­ры­я­дыч­на збі­ра­юц­ца на «Ка­ла­са­ві­ны» пад кі­раў­ніц­твам ака­дэ­мі­ка Мі­ха­ся Му­шын­ска­га. Але па­да­рун­каў бы­ло шмат: дзень на­ра­джэн­ня му­зея — цу­доў­ны мо­мант для па­паў­нен­ня фон­ду, які на­ліч­вае 34 ты­ся­чы прад­ме­таў. І гэ­та мо­мант для су­стрэч, які­мі сла­віў­ся Дом Ко­ла­са яшчэ пры жыц­ці яго гас­па­да­ра: тут збі­ра­ла­ся твор­чая ін­тэ­лі­ген­цыя, ла­дзі­лі­ся ве­ча­ры­ны. Усіх пры­ма­лі з ду­шой.

Са сту­дзё­най ву­лі­цы за­хо­дзіш у дом — і ад­ра­зу цяп­ло ахі­нае. У чац­вер ве­ча­рам ві­та­лі ў До­ме Ко­ла­са з му­зы­кай і ка­лас­ка­мі. Ма­лень­кі сім­ва­ліч­ны бу­ке­цік ка­ла­соч­каў з сі­няй сту­жач­кай. Па­зна­чы­лі: гэ­та свае, свя­точ­ныя лю­дзі. Са­праў­ды, на 55-ы дзень на­ра­джэн­ня Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са пры­хо­дзі­лі тыя, хто меў да­чы­нен­не да ар­га­ні­за­цыі му­зея (у пер­шую чар­гу гэ­та прад­стаў­ні­кі сям'і пісь­мен­ні­ка), хто пра­ца­ваў у ім і хто пра­цуе сён­ня і да­па­ма­гае му­зею як ся­бар.

У гэ­тым до­ме Якуб Ко­лас жыў з 1944 па 1956 год. Тут ён па­мёр 13 жніў­ня 1956 го­да. А ўжо
16 жніў­ня вый­шла па­ста­но­ва ЦК КПБ і Са­ве­та Мі­ніст­раў БССР аб ства­рэн­ні му­зея ў до­ме, дзе жыў Якуб Ко­лас. Гэ­та ста­ла маг­чы­ма ў пер­шую чар­гу дзя­ку­ю­чы ра­шэн­ню сы­ноў пісь­мен­ні­ка — Да­ні­лы і Мі­ха­ся Міц­ке­ві­чаў. Ме­на­ві­та Да­ні­ла Міц­ке­віч знай­шоў гэ­ты дом для баць­кі пас­ля вы­зва­лен­ня Мін­ска і за­няў яго з да­зво­лу кі­раў­ніц­тва Ака­дэ­міі на­вук БССР. Сам Ко­лас пры­ехаў у ста­лі­цу ўпер­шы­ню пас­ля вы­зва­лен­ня 6 снеж­ня 1944 го­да, але кан­чат­ко­ва пе­ра­ехаў з Маск­вы ў маі 1945 го­да пас­ля смер­ці жон­кі Ма­рыі Дзміт­ры­еў­ны. Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч быў вель­мі ак­тыў­ным руп­ліў­цам за­ха­ван­ня па­мя­ці пра свай­го баць­ку і за­сна­валь­ні­кам му­зея, а Мі­хась Кан­стан­ці­на­віч да­гэ­туль жы­ве зу­сім по­бач і ак­тыў­на пры­мае ўдзел ва ўсіх му­зей­ных ім­прэ­зах і на­огул тых, якія ла­дзяц­ца ў го­нар пісь­мен­ні­ка.

Сён­ня му­зей Ко­ла­са су­час­ны, на­поў­не­ны тэх­ні­кай, якая да­па­ма­гае зра­зу­мець сут­насць твор­час­ці на­род­на­га паэ­та. Тут на­ват гу­кі ства­ра­юц­ца та­кія, каб бы­ла асаб­лі­вая ат­мас­фе­ра, ні­бы­та хо­дзіш па жы­вым бу­дын­ку, які ды­хае. Хо­дзіш і ўяў­ля­еш, што вось жа Пяс­няр, по­бач. На­са­мрэч част­ко­ва та­кое ад­чу­ван­не ўтва­ра­ец­ца з-за та­го, што ў до­ме за­ха­ва­ны ін­тэр'­ер, рэ­чы гас­па­да­ра. Усё, чым ён ка­рыс­таў­ся, — ло­жак яго, стол, крэс­лы, на­ват по­суд (ні­бы­та ча­ка­юць гас­цей).

Гас­цей на­са­мрэч ча­ка­юць ва ўсіх фі­лі­ялах му­зея Яку­ба Ко­ла­са: у Акін­чы­цах, Аль­бу­ці, Лас­то­ку, Смоль­ні. І ка­лі пра­ехаць па тых мяс­ці­нах, дзе па­эт на­ра­дзіў­ся і ста­леў, а по­тым за­ві­таць у Дом Ко­ла­са ў Мін­ску, то мож­на атры­маць больш поў­нае ўяў­лен­не пра ча­ла­ве­ка і асо­бу, у якой у жыц­ці бы­ло столь­кі кло­па­ту пра ін­шых, дзе­ля ка­го ён пі­саў, ся­дзеў у тур­мах, мыс­ліў і ра­біў кан­крэт­ныя спра­вы, каб да­па­маг­чы лю­дзям, ка­лі меў та­кую маг­чы­масць. Ён заў­сё­ды быў рад, ка­лі пры­хо­дзі­лі да яго. Пры­хо­дзяць і ця­пер. На дзень на­ра­джэн­ня му­зея са­бра­ла­ся вя­лі­кая гра­ма­да — прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, на­ву­коў­цы, пісь­мен­ні­кі, мас­та­кі, му­зей­ныя ра­бот­ні­кі, му­зы­кан­ты, прад­стаў­ні­кі яго ма­лой ра­дзі­мы, лю­дзі, якія пра­цу­юць на зям­лі. А ўсіх аб'­яд­наў твор­ца, які пі­саў пра неш­та та­кое, што агуль­нае для ўсіх, што ро­біць нас усіх на­ро­дам.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.