Вы тут

Яшчэ раз пра каханне


Тай­ны і яў­ны сэнс ка­мер­цый­на­га ай­чын­на­га кі­но

17 снеж­ня бе­ла­рус­ка­му кі­но споў­ніц­ца дзе­вя­нос­та га­доў. Су­гуч­на з гэ­тым ства­ра­юц­ца і тэ­ле­ві­зій­ныя пра­ек­ты, і на­цы­я­наль­ны кон­курс на «Ліс­та­па­дзе», і ад­бі­ра­ец­ца за­ла­тая спад­чы­на гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но. А мы на­пя­рэ­дад­ні 17 снеж­ня га­во­рым (і пас­ля так­са­ма бу­дзем) пра тэн­дэн­цыі на­цы­я­наль­най кі­на­ін­дуст­рыі. Яна ў Бе­ла­ру­сі жы­ве, дзей­ні­чае, ства­рае і дае на­го­ду аб­мер­ка­ваць яе функ­цы­я­на­ван­не.

6-15

Ка­мер­цый­нае кі­но, якое ў бе­ла­рус­кай пра­сто­ры так­са­ма мае сваю ні­шу, за час іс­на­ван­ня кі­не­ма­то­гра­фа ні­ко­лі не зда­ва­ла сва­іх па­зі­цый. Маг­чы­масць атры­маць буй­ны пры­бы­так ня­змен­на пры­цяг­вае ў кі­на­сту­дыі та­ле­на­ві­тых і не вель­мі сцэ­на­рыс­таў, рэ­жы­сё­раў, ак­цё­раў.

Ёсць у сфе­ры кі­на­вы­твор­час­ці род­нас­ная ка­тэ­го­рыя «дзярж­за­каз», для кі­не­ма­та­гра­фіс­таў — свя­тая свя­тых. Тут і гро­шы, і па­чэс­ная служ­ба на ка­рысць кра­і­ны, і раз­на­стай­ныя пры­ві­леі. З та­го са­ма­га вя­до­ма­га «Кинематограф — важ­ней­шее из искусств» кі­но па-ра­ней­ша­му мо­жа вы­кон­ваць пра­па­ган­дысц­кія, рэ­клам­ныя, «богаўгодныя» функ­цыі. Да та­го ж за­раб­ляць гро­шы, ства­ра­ю­чы ма­са­вы пра­дукт, і бе­ла­рус­кае кі­но ў гэ­тым ад­зна­чы­ла­ся — каб пры­го­жа вы­гля­да­ла і ўраж­ва­ла тра­ды­цый­ны­мі на­пра­цоў­ка­мі па­пя­рэд­ні­каў.

У гэ­ты кан­тэкст улі­лі­ся ра­ман­тыч­на-пры­год­ніц­кія ка­ме­дыі — «Вось гэ­та ка­хан­не!» Ста­ні­сла­ва На­зі­ра­ва, якую ўжо мільён разоў па­ка­за­лі па тэ­ле­ба­чан­ні, «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не» Ар­ма­на Ге­вар­гя­на, якая ства­ра­ла­ся су­мес­на з бе­ла­рус­кім прад­зю­са­рам Гле­бам Шпры­га­вым, «З 8 Са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!» Ар­цё­ма Ак­сё­нен­кі ад ра­сій­скай прад­зю­сар­скай кам­па­ніі і кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм». Наз­вы па­спя­хо­ва ад­сы­ла­юць да аван­тур­на­га, мес­ца­мі за­над­та сен­ты­мен­таль­на­га змес­ту, а філь­мы пры­му­ша­юць за­да­цца пы­тан­нем, ці заў­сё­ды бюд­жэт то­ес­ны мас­тац­кай каш­тоў­нас­ці. Лі­чу не­аб­ход­ным на­га­даць, што «Вось гэ­та ка­хан­не!», на­прык­лад, зды­ма­ла­ся на­пя­рэ­дад­ні буй­ной спар­тыў­най па­дзеі — чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, што дак­лад­на звя­за­на з па­да­бен­ствам сю­жэ­та да ванд­роў­кі па Бе­ла­ру­сі. А «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не» зды­ма­ла­ся пе­рад Алім­пій­скі­мі гуль­ня­мі ў Со­чы, та­му і аван­ту­ры раз­горт­ва­юц­ца амаль не на со­чын­скіх лы­жах. Да пра­ек­та філь­ма «З 8 Са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!» «Бе­ла­русь­фільм» да­лу­чыў­ся з раз­лі­кам за­ра­біць, але не вый­шла: на мо­мант вы­ха­ду кар­ці­ны ў пра­кат па зра­зу­ме­лых пры­чы­нах цал­кам ад­ва­ліў­ся ўкра­ін­скі ры­нак, і агуль­ная на­вед­валь­насць кі­на­тэ­ат­раў зні­зі­ла­ся.

Не­пры­кры­та, але быц­цам не­на­да­куч­лі­ва «Вось гэ­та ка­хан­не!» і «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не» пры­цяг­ва­юць ува­гу да на­шых кра­ін (Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі), па­каз­ва­юць бу­ду­чым ту­рыс­там мяс­цо­выя края­ві­ды, і ад­на­час­ова за­баў­ля­юць лёг­кім гу­ма­рам і ра­ман­тыч­ны­мі гіс­то­ры­я­мі.

Ад­сюль на­прош­ва­ец­ца пра­ві­ла рэ­клам­ных кі­на­пра­ек­таў — іс­ці па пра­кла­дзе­ных да­рож­ках ба­наль­ных ме­лад­рам. Ан­та­ні­ё­ні-стайл тут не прой­дзе. Рэ­кла­ма — пра­дукт ма­са­вы, і фільм па­ві­нен прэ­тэн­да­ваць на та­кое ж зван­не. На па­доб­ную кар­ці­ну не ля­но­та зай­сці ў кі­на­тэ­атр пас­ля цяж­ка­га дня або па­гля­дзець до­ма, се­дзя­чы ў крэс­ле. Ні­хто не гля­дзіць для та­го, каб рас­сла­біц­ца, Мі­ке­лан­джэ­ла Ан­та­ні­ё­ні, з про­зай жыц­ця не па­спра­ча­еш­ся.

А ўжо на­зва­ныя філь­мы — не про­за, а су­цэль­ная паэ­зія. Тут да­бро атрым­лі­вае пе­ра­мо­гу над злом, не­па­срэд­насць — над пы­хай, ка­хан­не — над ня­на­віс­цю, і ўсё гэ­та на фо­не бе­ла­рус­кіх сла­ву­тас­цяў ці лыж­ных ку­рор­таў Со­чы.

У кар­ці­не «Вось гэ­та ка­хан­не!» дзве ам­бі­цый­ныя, «ары­ен­та­ва­ныя на За­хад» маск­віч­кі пры­яз­джа­юць на су­ткі ў Мінск. На шля­ху яны су­стра­ка­юць двух бе­ла­ру­са­фі­лаў, адзін з якіх — з га­лант­ны­мі ма­не­ра­мі, мяк­кім го­ла­сам і пя­шчот­ным по­зір­кам прэ­тэн­дуе на ге­роя ра­ман­тыч­най гіс­то­рыі. Так яно і зда­ры­ла­ся. Пра­сла­ву­тая хі­мія зра­бі­ла сваю спра­ву і па­кі­ну­ла рва­ныя ра­ны на сэр­цы маск­віч­кі і мін­ча­ні­на, але аб­ста­ві­ны пры­му­сі­лі іх рас­стац­ца. Су­ткі ў Мін­ску прад­ка­заль­на рас­цяг­ва­юц­ца, але га­лоў­нае — як. Зна­хо­джан­не дзяў­чат у Бе­ла­ру­сі пе­ра­тва­ра­ец­ца ў па­да­рож­жа па кра­і­не, з ан­ту­ра­жам га­лоў­ных яе сла­ву­тас­цяў, куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў і на­цы­я­наль­ных асаб­лі­вас­цяў. Гэ­тыя пры­го­ды і ста­лі дэ­ман­стра­цы­яй Бе­ла­ру­сі з па­сы­лам: «У нас тут вы­дат­на, пры­яз­джай­це». Пы­тан­не толь­кі ў тым, на­коль­кі ўда­ла фільм прад­ста­віў на­шу кра­і­ну.

Кар­ці­на з'яў­ля­ец­ца пе­ра­мож­цам рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су кі­на­пра­ек­таў на вы­твор­часць на­цы­я­наль­ных філь­маў і філь­маў у рам­ках са­цы­яль­на-твор­чых за­ка­заў (не ба­чы­лі мы яшчэ «Мы, бра­ты»). Сцэ­на­рый на­пі­са­ны Кі­ры­лам Сіт­ні­ка­вым, Ва­дзі­мам Га­лы­гі­ным і Ула­дзі­мі­рам Мі­ку­лі­чам. Ка­лі ад­ну з за­дач філь­ма — за паў­та­ры га­дзі­ны прэ­зен­та­ваць Бе­ла­русь — абмінуць было нель­га, то да мас­тац­кай каш­тоў­нас­ці, ма­быць, не па­ста­ві­лі­ся сур'­ёз­на. Што ж фільм рас­па­вя­дае пра на­шу кра­і­ну?

6-16

Сцэ­на­рыс­ты вы­пра­ві­лі дзяў­чат у па­да­рож­жа па Ду­дут­ках, бе­ла­рус­кай вёс­цы, на ры­цар­скія баі ў Мір­скі за­мак і на во­зе­ра На­рач. Па­да­рож­жа су­пра­ва­джа­ец­ца не­звы­чай­ным эфек­там ад глыт­ка бе­ла­рус­кай га­рэл­кі пад акам­па­не­мент «Ка­сіў Ясь ка­ню­шы­ну», бе­ла­рус­кай «тра­сян­кай» і хва­лё­най гас­цін­нас­цю, дзя­ку­ю­чы якой Ма­ша і Ка­ры­на — га­лоў­ныя ге­ра­і­ні — аказ­ва­юц­ца на ка­ла­рыт­ным вяс­ко­вым вя­сел­лі. Ка­лі апы­ну­лі­ся ў вёс­цы, то да­вя­лося і ка­ро­ву па­да­іць, і свін­ней на­кар­міць. Се­на, га­рэл­ка і ка­ро­вы — на­ша ўсё. Ёсць дзе раз­гу­ляц­ца жар­таў­ні­кам. Вар­та ад­даць на­леж­нае сцэ­на­рыс­там: у гу­ма­ры філь­ма ня­ма ні на­мё­ку на пош­ласць, якую шлей­фам мог пры­нес­ці за са­бой з Comedy Club Ва­дзім Га­лы­гін. Ад­нак для эс­тэ­тыч­на­га ўспры­ман­ня гле­да­ча/па­тэн­цый­на­га на­вед­валь­ні­ка Бе­ла­ру­сі ці леп­шая гэ­та дэ­ман­стра­цыя са­праў­ды бе­ла­рус­ка­га? Або на­ша аграр­насць ува­хо­дзіць у лік сла­ву­тас­цяў на­роў­ні з Мі­рам і Ня­сві­жам? Су­месь бе­ла­рус­кай і рус­кай моў — так зва­ная «тра­сян­ка» — не­су­мнен­на, улас­ці­вая бе­ла­ру­сам, але ці вар­та гэ­та ра­дас­на вы­стаў­ляць на­па­каз? Жар­ты і пер­са­на­жы, ство­ра­ныя на асно­ве та­кіх бе­ла­рус­кіх, але ўсё ж не­пры­мет­ных рэ­чаў, па­да­юц­ца лу­бач­ны­мі і пры­мі­тыў­ны­мі. Тэ­ма вёс­кі для гу­ма­рыс­таў — ба­га­ты па­тэн­цы­ял, але ка­му па­трэб­ная гэ­тая па­блаж­ка да бе­ла­рус­кіх жыц­цё­вых рэ­чаў?

Са­праў­ды доб­ра зроб­ле­ны па­на­рам­ныя ві­ды нач­но­га Мін­ска (ся­род якіх ві­да­воч­на рэ­клам­ным пад­аў­ся эпі­зод у ка­зі­но), па­пу­ляр­ныя ры­цар­скія баі ў Мір­скім за­мку, во­зе­ра На­рач, ве­ліч­насць яко­га ў філь­ме змаг­лі ўда­ла пад­крэс­ліць. Па­да­рож­жа — ідэя прос­тая і цал­кам уда­лая, але аг­ра­нка аля­па­ва­тая і гру­бая.

Не­пры­ха­ва­най, але ду­хаў­здым­най рэ­кла­май гу­чыць ус­клік Ка­ры­ны ў нач­ным клу­бе: «Ка­ко­го чер­та ты на­зы­ва­ешь Минск Сток­голь­мом? Минск го­раз­до кру­че!». Кхм, як не­да­рэ­чна бы­ло б па­раў­ноў­ваць Пра­гу і Па­рыж, та­му што кож­ны го­рад са­ма­быт­ны і пры­го­жы, так не вар­та па­раў­ноў­ваць Мінск са Стак­голь­мам, пры­зна­ю­чы тым са­мым маг­чы­масць су­па­стаў­лен­ня не на ка­рысць на­шай ста­лі­цы. «Гу­чыць як кпі­на», — ска­жа нех­та і бу­дзе мець ра­цыю.

У кан­цы філь­ма рас­кры­ва­ец­ца са­праўд­ная ма­раль: ха­раст­во Аме­ры­кі і под­ла­га Кос­ці­ка (жа­ні­ха Ка­ры­ны) апы­ну­ла­ся лжы­вай і ні­ко­му не па­трэб­най, за­тое абедз­ве га­лоў­ныя ге­ра­і­ні знай­шлі ў Бе­ла­ру­сі сваё ка­хан­не і са­праўд­нае шчас­це. Кос­цік па­ка­ра­ны ўда­рам у скі­ві­цу ад «рэ­аль­на­га» бе­ла­рус­ка­га муж­чы­ны. Выдатнай аказалася ўся Беларусь, асабліва на перыферыі, а подлае рассеялася па варожай Амерыцы і суседняй Расіі.

Фільм «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не» ад­но­сіц­ца да Бе­ла­ру­сі па­срод­ка­ва. У якас­ці прад­зю­са­ра вы­сту­пае бе­ла­рус Глеб Шпры­гаў, вя­до­мы ра­ней па кар­ці­нах ва­ен­най тэ­ма­ты­кі «У чэр­ве­ні 1941» і «На бе­зы­мен­най вы­шы­ні», част­ку ак­цёр­ска­га скла­ду зай­ма­юць на­шы ак­цё­ры ну і для зды­мак вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся на­шы пля­цоў­кі. Не­муд­ра­ге­ліс­тым чы­нам бе­ла­рус­кія ак­цё­ры апы­ну­лі­ся ў ро­лі пад­пя­вал. У ак­тыў­на рэ­кла­му­е­мы пра­ект па сцэ­на­рыі дзі­вы з Руб­лёў­кі Ак­са­ны Роб­скі за­пра­сі­лі вя­до­мых Раў­ша­ну Кур­ко­ву, Ма­ры­ну Аляк­санд­ра­ву, Яго­ра Бя­ро­е­ва, Го­шу Ку­цэн­ку і ін­шых. На ро­лі не­да­рэ­чных мі­зэр­ных пер­са­на­жаў (ка­ме­дыя ж) за­про­ша­ны бе­ла­ру­сы. Ад та­кой ві­да­воч­най іе­рар­хіі ста­но­віц­ца ня­ём­ка і крыўд­на.

Бы­лыя ад­на­клас­ні­цы — га­лоў­ныя ге­ра­і­ні — вы­пад­ко­ва су­стрэ­лі­ся праз дзе­сяць га­доў пас­ля шко­лы. Ня­ўпэў­не­ная ў са­бе, сціп­лая, ра­ман­тыч­ная Све­та кант­рас­туе з на­по­рыс­тай, ра­шу­чай, ашчад­най Воль­гай. Кож­ная з іх у по­шу­ках свай­го шчас­ця, толь­кі ўяў­ля­ец­ца яно ім па-роз­на­му. Воль­га бя­рэ пад сваё аў­та­ры­тэт­нае кры­ло Све­ту і абя­цае ёй ба­га­та­га му­жа. Каб да­гнаць кан­ды­да­та на гэ­тую ро­лю, яны вы­ра­ша­юць ля­цець у Со­чы, вы­дат­ка­ваў­шы ўсе гро­шы на са­ма­лёт.

У Со­чы ім да­во­дзіц­ца жыць за кошт хіт­рас­ці і вы­крут­лі­вас­ці Воль­гі, якая так­са­ма ў по­шу­ках ба­га­та­га жа­ні­ха. Так, сен­ты­мен­таль­ная ка­ме­дыя рас­кры­вае нам но­ра­вы «па­ляў­ні­чых за ка­шаль­ка­мі», свет ба­га­тых муж­чын і со­чын­скія края­ві­ды. З'яў­лен­не апош­ніх на шы­ро­кім эк­ра­не бы­ло свое­ча­со­вым: кар­ці­на вый­шла ў пра­кат на па­чат­ку Алім­пій­скіх гуль­няў, у гэ­ты мо­мант пра Со­чы кры­чаў кож­ны прас. Кар­ці­на не аку­пі­ла­ся, але Со­чы пра­сла­ві­ла. Гля­дач атры­маў за­да­валь­нен­не ад эк­ран­на­га дзей­ства і пай­шоў шу­каць «прын­цаў» і «прын­цэс» у са­праўд­ным жыц­ці. Бо ма­раль «Не­рэ­аль­на­га ка­хан­ня» ра­ман­тыч­ная і ста­рая як свет: са­праўд­ныя па­чуц­ці да­ра­жэй­шыя за гро­шы.

Ма­раль гэ­тая тра­ды­цый­на дак­лад­ная, ад­нак у пра­цэ­се кі­на­вы­твор­час­ці яна ча­сам пе­ра­тва­ра­ец­ца ў без­аб­ліч­ны, вы­гад­ны прад­зю­са­ру спо­саб, бо толь­кі так на­бы­вае па­пу­ляр­насць у гле­да­ча. «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не» ства­ра­ла­ся па асноўных правілах: пер­са­на­жы ін­жэ­ню і ін­тэ­лі­гент­на­га муж­чы­ны, ка­ме­дый­насць, ра­ман­тыч­насць, сен­ты­мен­таль­насць, пры­го­ды.

Тыя ж пра­ві­лы плюс міс­тыч­ныя з'я­вы вы­ка­ры­ста­ны ў кар­ці­не
«З 8 Са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!», пра якую «Звяз­да» ра­ней пі­са­ла асоб­на. Ін­жэ­ню — дзяў­чы­на з Мін­ска, якая пры­яз­джае ў Маск­ву да сва­ёй сяст­ры, эфект­най блан­дзін­кі Ган­ны Бер­ку­та­вай, якая мо­жа чы­таць муж­чын­скія дум­кі. Не­звы­чай­ная здоль­насць да­па­мо­жа ёй пай­сці па пра­віль­най да­ро­зе жыц­ця і рас­та­віць усё па сва­іх мес­цах, гэта значыць у кан­цы філь­ма ўсё бу­дзе «як трэ­ба», прад­ка­заль­на. У эпі­за­дыч­ных ро­лях так­са­ма мож­на па­знаць бе­ла­рус­кіх ак­цё­раў. Га­лоў­ных пер­са­на­жаў вы­кон­ва­юць вя­до­мыя ў ра­сій­скай (су­ад­нос­на, і ў на­шай) ме­дый­най пра­сто­ры пер­со­ны. Ня­ём­ка-2.

Філь­мы «Вось гэ­та ка­хан­не!», «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не» і «З 8 Са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!» для сва­ёй ні­шы доб­рыя. Ні­чо­га, што за­над­та прад­ка­заль­ныя, са­тка­ныя са штам­паў, не­пе­ра­ка­наў­чыя, — яны ні­чым не вы­лу­ча­юц­ца, толь­кі па­паў­ня­юць ка­лек­цыю хут­ка зга­са­ю­чых пра­ек­таў. Ча­каць глы­ба­ка­дум­нас­ці ад кар­цін з рэ­клам­ны­мі/за­баў­ляль­ны­мі ам­бі­цы­я­мі, на­пэў­на, не вар­та. Ад­нак быў жа зня­ты як ка­мер­цый­ны фільм «Сне­дан­не каля Ты­фа­ні» з не­па­раў­наль­най Од­ры Хеп­берн, ці па дзярж­за­ка­зе зна­ка­мі­ты «Ма­та­дор» Пэд­ра Аль­ма­до­ва­ра. Спа­дзе­вы на фільм та­кія: за­ра­біць гро­шай, да­га­дзіць за­каз­чы­ку, «па­ва­рыц­ца» ў пуб­ліч­ным мас­тац­тве. Але на ка­рысць гэ­та мас­тац­тву ці не — вя­лі­кае пы­тан­не. Ці на ка­рысць гэ­та воб­ра­зу бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа? Так яно, ма­быць, па­каз­вае, што ад­кры­та для ўсіх кі­рун­каў су­час­на­га кі­но. Але па­ка­заль­на, ды­рэк­тар «Бе­ла­русь­філь­ма» Алег Сіль­ва­но­віч ска­заў, што кі­на­сту­дыя больш не бу­дзе ўдзель­ні­чаць у пра­ек­тах філь­маў кштал­ту «З 8 Са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!». Якім бу­дзе дзярж­за­каз «Мы, бра­ты» — па­куль што не­вя­до­ма. Ці бу­дзем мы ву­чыц­ца на гэ­тых кап­ра­дук­цы­ях ра­біць кі­но? Спа­дзяюся, што не.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.