Вы тут

Дзеці павінны быць жаданымі


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўхва­ліў ра­шэн­не аб увя­дзен­ні з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ся­мей­на­га ка­пі­та­лу ў па­ме­ры $10 ты­сяч пры на­ра­джэн­ні трэ­ця­га або на­ступ­ных дзя­цей

Аб гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­явіў на су­стрэ­чы з мі­ніст­рам пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва Ма­ры­я­най Шчот­кі­най, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Мы вы­зна­чы­лі­ся, што для нас гэ­та най­важ­ней­шая праб­ле­ма. На­сель­ніц­тва ў Бе­ла­ру­сі па­він­на пры­рас­таць», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Прэ­зі­дэн­ту быў прад­стаў­ле­ны пра­ект ука­за па дзярж­пад­трым­цы сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, і сты­му­ля­ван­ні на­ра­джаль­нас­ці, рас­пра­ца­ва­ны з улі­кам за­ўваг і пра­па­ноў, што аб­мяр­коў­ва­лі­ся на ад­па­вед­най на­ра­дзе ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Пра­ек­там ука­за ад­нос­на ся­мей­на­га ка­пі­та­лу пра­ду­гледж­ва­ец­ца ад­на­ра­зо­вае пра­да­стаў­лен­не сем'­ям без­на­яў­ных гра­шо­вых срод­каў у па­ме­ры $10 ты­сяч пры на­ра­джэн­ні трэ­ця­га або на­ступ­ных дзя­цей. Пра­ва на ся­мей­ны ка­пі­тал ма­юць гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі пры на­ра­джэн­ні або ўсы­наў­лен­ні трэ­ця­га і на­ступ­ных дзя­цей, якія на­ра­дзі­лі­ся з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да да 31 снеж­ня 2019 го­да. Пры­зна­чэн­не ся­мей­на­га ка­пі­та­лу бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца пры зва­ро­це ў мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны. Пра­ва на зва­рот па пры­зна­чэн­не ся­мей­на­га ка­пі­та­лу мо­жа быць рэа­лі­за­ва­на на пра­ця­гу 6 ме­ся­цаў з дня на­ра­джэн­ня або ўсы­наў­лен­ня трэ­ця­га і на­ступ­ных дзя­цей. Пра­ва рас­па­ра­джэн­ня срод­ка­мі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу на­ста­не праз 18 га­доў з да­ты на­ра­джэн­ня гэ­та­га дзі­ця­ці. Срод­кі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу сям'я змо­жа на­кі­ра­ваць на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў, атры­ман­не аду­ка­цыі, па­слуг у сфе­ры са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, ахо­вы зда­роўя, фар­мі­ра­ван­не на­кап­ляль­най пен­сіі ма­ці. Пры гэ­тым срод­кі мо­гуць быць вы­ка­ры­ста­ны да­тэр­мі­но­ва на атры­ман­не плат­ных ме­ды­цын­скіх па­слуг. Срод­кі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу бу­дуць раз­мя­шчац­ца на дэ­па­зі­тар­ных ра­хун­ках гра­ма­дзян
у ААТ «ААБ Бе­ла­рус­банк».

Акра­мя та­го, пра­ек­там ука­за за­пла­на­ва­на, што сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць двое або больш не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, бу­дзе пра­да­стаў­ляц­ца што­ме­сяч­ная да­па­мо­га ў па­ме­ры 50 пра­цэн­таў най­боль­шай ве­лі­чы­ні бюд­жэ­ту пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му ў ся­рэд­нім на ду­шу на­сель­ніц­тва, за­цвер­джа­на­га Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны, за два апош­нія квар­та­лы. Пра­ва на да­па­мо­гу бу­дуць мець ма­ці ці баць­ка (усы­на­ві­цель, апя­кун), якія вы­хоў­ва­юць ад­на­ча­со­ва дзя­цей ва ўзрос­це да трох га­доў і ад трох да 18 і ма­юць пра­ва на да­па­мо­гу па до­гля­дзе дзі­ця­ці да трох га­доў.

Пры пры­зна­чэн­ні да­па­мо­гі не бу­дуць уліч­вац­ца дзе­ці, якія зна­хо­дзяц­ца ў дзі­ця­чай ін­тэр­на­тнай уста­но­ве, а так­са­ма ўста­но­ве аду­ка­цыі з круг­ла­су­тач­ным рэ­жы­мам зна­хо­джан­ня. Акра­мя та­го, не бу­дуць мець пра­ва на гэ­ты від дзярж­пад­трым­кі баць­кі, па­збаў­ле­ныя баць­коў­скіх пра­воў, чые дзе­ці зна­хо­дзяц­ца на дзярж­за­бес­пя­чэн­ні.

Ма­ла­дым сем'­ям з два­і­мі не­паў­на­лет­ні­мі дзець­мі бу­дзе зні­жа­на да 5 пра­цэн­таў стаў­ка за ка­ры­стан­не льгот­ным крэ­ды­там на бу­даў­ніц­тва жыл­ля, за­пла­на­ва­на пра­ек­там ука­за.

Ма­ры­я­на Шчот­кі­на звяр­ну­ла ўва­гу на доб­рую тэн­дэн­цыю: у 2013 го­дзе на­ра­дзі­ла­ся 56 тыс. дзя­цей, якія з'яў­ля­юц­ца пер­шы­мі ў сям'і, і 62 тыс., якія з'яў­ля­юц­ца дру­гі­мі і на­ступ­ны­мі. «Ха­це­ла­ся б, каб сем'і рас­лі, — ска­за­ла Ма­ры­я­на Шчот­кі­на, — кож­ная сям'я жа­да­ла б мець як мі­ні­мум два­іх дзя­цей. Але, вя­до­ма, ста­вяц­ца пы­тан­ні аб на­быц­ці жыл­ля і пад­трым­цы з бо­ку дзяр­жа­вы».

Як ад­зна­чы­ла Ма­ры­я­на Шчот­кі­на, у Бе­ла­ру­сі ро­біц­ца мак­сі­мум для та­го, каб пад­тры­маць сем'і з дзець­мі. «Заў­сё­ды трэ­ба па­мя­таць аб тым, што ні­чо­га не бы­вае бяс­плат­на. Усё каш­туе пэў­ных гро­шай. Та­му ства­ра­юц­ца ўмо­вы, і ме­ры пад­трым­кі бу­дуць і да­лей пра­ду­гледж­вац­ца», — ска­за­ла яна.

Па­вод­ле слоў мі­ніст­ра, у Бе­ла­ру­сі бу­дзе рас­пра­цоў­вац­ца но­вая пра­гра­ма дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі на на­ступ­ную пя­ці­год­ку. «Але са­мае га­лоў­нае: сем'і па­він­ны быць моц­ны­мі, дзе­ці па­він­ны быць жа­да­ны­мі, і дзя­цей трэ­ба лю­біць», — ска­за­ла Ма­ры­я­на Шчот­кі­на.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.