Вы тут

«Бо яна насамрэч родная!»


Але­на Пан­цю­хо­ва, ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства ра­дыё­тэ­ле­цэнтр «Тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія «Ві­цебск»:

6-22

— Шчы­ра пры­зна­ю­ся, ка­лі ўзна­ча­лі­ла ка­лек­тыў «Тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі «Ві­цебск», ча­су, каб па­чы­таць га­зе­ты, бы­вае вель­мі ма­ла. Але ста­ра­юся з са­май ра­ні­цы пра­гар­таць све­жыя ну­ма­ры рэс­пуб­лі­кан­скіх, аб­лас­но­га і га­рад­ско­га вы­дан­няў. Бы­ло вель­мі пры­ем­на, што мая лю­бі­мая га­зе­та «Звяз­да» па­ве­да­мі­ла пра тое, што ў на­шай кра­і­не за­пра­ца­ваў у эфі­ры пер­шы аб­лас­ны тэ­ле­ка­нал «Ві­цебск». Гэ­та ста­ла маг­чы­мым дзя­ку­ю­чы пад­трым­цы стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Аляк­санд­ра Мі­ка­ла­е­ві­ча Ко­сін­ца. У эфі­ры мы што­дня вя­шча­ем больш за 17 га­дзін. Вы­пус­кі на­він, якія, да­рэ­чы, вы­хо­дзяць кож­ную га­дзі­ну, ро­бім на бе­ла­рус­кай мо­ве. Спра­бу­ем пра­ца­ваць на род­най мо­ве і ў пра­мым эфі­ры. Ду­маю, гэ­та вель­мі важ­на.

«Звяз­да» для мя­не на­са­мрэч «род­ная га­зе­та на род­най мо­ве». Я — бе­ла­рус­ка, га­на­ру­ся тым, што ву­чы­ла­ся на фа­куль­тэ­це бе­ла­рус­кай фі­ла­ло­гіі і гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га пе­да­га­гіч­на­га ін­сты­ту­та імя П. М. Ма­шэ­ра­ва. Чы­та­ла «Звяз­ду», ка­лі яшчэ бы­ла сту­дэнт­кай. У га­зе­це мне па­да­ба­лі­ся ар­ты­ку­лы, пры­све­ча­ныя гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма края­знаў­чыя, раз­ва­жан­ні на­конт та­го, што нель­га здрадж­ваць род­най мо­ве. Гэ­та на­са­мрэч так і ёсць.

З за­да­валь­нен­нем іг­ра­ла ў сту­дэнц­кім тэ­ат­ры. Да­рэ­чы, рэ­жы­сёр Ула­дзі­мір Сі­віц­кі, які пра­ца­ваў на аб­лас­ной сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня, ра­зам з ін­шы­мі сту­дэн­та­мі, за­пра­сіў мя­не на кас­тынг, які я па­спя­хо­ва прай­шла… Пра­ца­ва­ла ка­рэс­пан­дэн­там у ад­дзе­ле на­він, по­тым уз­на­ча­лі­ла ка­рэс­пан­дэнц­кі пункт па Ві­цеб­скай воб­лас­ці Агенц­тва тэ­ле­ві­зій­ных на­він Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі. Ка­неш­не, каб быць у кур­се па­дзей, аба­вяз­ко­ва чы­та­ла га­зе­ты. І «Звяз­да» пе­ры­я­дыч­на пры­ем­на здзіў­ля­ла мя­не ці­ка­вы­мі пуб­лі­ка­цы­я­мі. Не­ка­то­рыя да­па­ма­га­лі ра­біць сю­жэ­ты.

Лі­чу, што ў час ак­тыў­на­га ка­ры­стан­ня ін­тэр­нэ­там га­зе­там не трэ­ба «гнац­ца за на­ві­на­мі», тым больш што і па тэ­ле­ба­чан­ні іх агу­чыць хут­чэй. «Звяз­да» ро­біць стаў­ку на ці­ка­выя ар­ты­ку­лы. Вель­мі доб­ра чы­та­юц­ца рэ­парт­ажы з рэ­гі­ё­наў, ін­тэр­в'ю з ці­ка­вы­мі людзь­мі, якія жы­вуць у глы­бін­цы. У «Звяз­дзе» мне па­да­ба­юц­ца ўклад­кі: «Ся­мей­ная га­зе­та», «Ігу­мен­скі тракт», «Усё пра Еву».

За­пі­саў Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.