Вы тут

Мінус 40 сёлета не плануецца


А на Но­вы год — уво­гу­ле ка­ля 0

Ай­чын­ныя спе­цы­я­ліс­ты праг­на­зу­юць, што гэ­тая зі­ма бу­дзе ха­лад­ней­шай за па­пя­рэд­нюю, якая бы­ла ана­маль­на цёп­лай, па­ве­да­міў на­чаль­нік служ­бы гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­ных пра­гно­заў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра Дзміт­рый Ра­баў.

6-32

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў бе­ла­рус­кіх сі­ноп­ты­каў, тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў снеж­ні бу­дзе ад­па­вя­даць клі­ма­тыч­най нор­ме, ха­рак­тэр­най для пер­ша­га ме­ся­ца зі­мы (мі­нус 5–7 гра­ду­саў). Ра­зам з тым для снеж­ня, які лі­чыц­ца пе­ра­ход­ным пе­ры­я­дам, бу­дзе ха­рак­тэр­ны ня­ўстой­лі­вы ха­рак­тар на­двор'я. Ка­лі на пра­ця­гу мі­ну­ла­га тыд­ня тэ­ры­то­рыя Бе­ла­ру­сі бы­ла пад уплы­вам ха­лод­ных ан­ты­цык­ло­наў, якія аб­умо­ві­лі ма­роз­нае на­двор'е, то ўжо на вы­хад­ныя і да­лей ча­ка­ец­ца па­цяп­лен­не і ста­не больш віль­гот­на, удак­лад­ніў гэ­ты пра­гноз наш экс­перт.

Дзміт­рый Ра­баў упэў­не­ны, што і ў сту­дзе­ні тэм­пе­ра­ту­ра так­са­ма бу­дзе тры­мац­ца ў ме­жах клі­ма­тыч­най нор­мы. Па­доб­най мож­на на­зваць сі­ту­а­цыю і з лю­тым, ад­нак іс­нуе ад­но ад­роз­нен­не: у паў­днё­вых ра­ё­нах ся­рэд­няя ме­сяч­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ча­ка­ец­ца не­дзе на 0,1–0,5 гра­ду­са ні­жэй­шай за клі­ма­тыч­ную нор­му.

Не ра­іць спа­дар Ра­баў ве­рыць усім сі­нап­тыч­ным пра­гно­зам на зі­му, якія пра­па­ну­юц­ца спа­жыў­цам у па­чат­ку во­се­ні так зва­ны­мі «пра­фе­са­ра­мі ад ін­тэр­нэ­ту». На­са­мрэч ка­заць пра ўста­ля­ван­не ана­маль­на ніз­кіх тэм­пе­ра­тур у зі­мо­вы пе­ры­яд 2014–2015 га­доў не пры­хо­дзіц­ца. Што­год тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра апус­ка­ец­ца да мі­нус 20–30 гра­ду­саў, асаб­лі­ва гэ­та ха­рак­тэр­на для сту­дзе­ня. Та­кія тэм­пе­ра­ту­ры маг­чы­мыя і сё­ле­та, лі­чыць Дзміт­рый Ра­баў. А вось га­ва­рыць, на­коль­кі снеж­най бу­дзе на­ша зі­ма, уво­гу­ле нель­га. Бо для та­го, каб вы­па­ла вель­мі шмат сне­гу, да­стат­ко­ва ўся­го ад­на­го сур'­ёз­на­га цык­ло­ну.

На поў­на­чы пад­ма­ро­зіць, а ў Мін­ску — пад на­га­мі ка­ша

Ужо тра­ды­цый­на на­чаль­нік служ­бы па­спра­ба­ваў зра­біць па­пя­рэд­ні пра­гноз на га­лоў­нае свя­та го­да. Та­кім чы­нам, у на­ва­год­нюю ноч тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра па кра­і­не з ве­ра­год­нас­цю ў 70% скла­дзе ад мі­нус 4–5 гра­ду­саў па паў­ноч­ным ус­хо­дзе да плюс 1–2 гра­ду­саў па за­ха­дзе кра­і­ны. У Мін­ску ў гэ­тую ноч ча­ка­ец­ца мі­нус 1–3 гра­ду­сы, а ўдзень — ка­ля 0. У цэ­лым на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі праг­на­зу­юц­ца не­вя­лі­кія апад­кі ў вы­гля­дзе сне­гу і мок­ра­га сне­гу, удак­лад­ніў спе­цы­я­ліст. Не зу­сім зра­зу­ме­ла па­куль і са сне­гам на свя­ты. Усё бу­дзе за­ле­жаць ад та­го, коль­кі яго вы­пад­зе на­пя­рэ­дад­ні. Ра­зам з тым у ста­лі­цы якас­на­га сне­гу ў пер­шыя дні сту­дзе­ня мы яў­на не ўба­чым. Пры ну­ля­вой тэм­пе­ра­ту­ры лю­бы снег у ме­жах вя­лі­ка­га го­ра­да пе­ра­тва­ра­ец­ца ў шэ­рую ка­шу.

Чакаем рэкордаў з «плюсам»?

На­га­да­ем, што ў Бе­ла­ру­сі са­май ха­лод­най, па вы­ні­ках ме­тэа­ра­ла­гіч­ных на­зі­ран­няў, лі­чыц­ца зі­ма 1939–1940 га­доў, ка­лі на ме­тэа­стан­цыі Та­ла­чын тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра скла­ла мі­нус 42,2 гра­ду­са. Ад­нак паў­та­рэн­ня па­доб­ных ма­ра­зоў у гэ­тым зі­мо­вым се­зо­не на­шы спе­цы­я­ліс­ты не ча­ка­юць. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца тым, што ўжо больш за 20 га­доў на пла­не­це на­зі­ра­ец­ца ўстой­лі­вая тэн­дэн­цыя гла­баль­на­га па­цяп­лен­ня.

Ад­зна­чым не­каль­кі фак­таў і па снеж­ні. Аб­са­лют­ны мі­ні­мум тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра (мі­нус 38,6 гра­ду­са) быў за­фік­са­ва­ны на ме­ты­ястан­цыі Езя­ры­шча ме­на­ві­та 31 снеж­ня 1978 го­да. А цяп­лей за ўсё ў пер­шы ме­сяц зі­мы бы­ло ў Брэс­це 5 снеж­ня 1961 го­да. Пры тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра плюс 14,5 гра­ду­са та­ды на за­ха­дзе Бе­ла­ру­сі ста­я­ла амаль вяс­на.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.