Вы тут

Зорка дабрабыту


Шан­цы раз­ба­га­цець за­ле­жаць не толь­кі ад ва­шай пра­ца­ві­тас­ці, ста­ран­нас­ці, спры­ту і ін­шых якас­цяў. Аказ­ва­ец­ца, яны за­ле­жаць так­са­ма і ад та­го, пад якой зор­кай вы на­ра­дзі­лі­ся.

АВЕН. Здоль­ныя доб­ра за­раб­ляць, вы шчод­рыя і лёг­ка рас­хо­ду­е­це гро­шы на чле­наў сва­ёй сям'і — гэ­та па­хваль­на. Але ча­сам пад­во­дзіць тое, што вы ўцяг­ва­е­це­ся ў су­мніў­ныя прад­пры­ем­ствы, з-за якіх губ­ля­е­це шмат срод­каў.

ЦЯ­ЛЕЦ. Вы тра­пят­лі­ва ста­ві­це­ся да фі­нан­са­ва­га даб­ра­бы­ту і яго сім­ва­лаў (доб­рая ква­тэ­ра, ма­шы­на, да­ра­гая мэб­ля, пры­го­жыя рэ­чы). Ваш знак за­дыя­ка спры­яе да­сяг­нен­ню ма­тэ­ры­яль­ных мэт. Вы ўме­е­це зна­хо­дзіць доб­рыя кры­ні­цы да­хо­даў, га­то­вы шмат пра­ца­ваць, та­му заў­сё­ды бу­дзе­це жыць у да­стат­ку.

БЛІЗ­НЯ­ТЫ. Вы ма­е­це шы­ро­кі ін­тэ­лект, лю­бі­це па­зна­ваць но­вае. Ка­лі зой­ме­це­ся на­ву­ко­вай або твор­чай дзей­нас­цю і зной­дзе­це сваю ні­шу, то ва­шы фі­нан­са­выя перс­пек­ты­вы мо­гуць быць спры­яль­ны­мі. Ста­рай­це­ся ўстрым­лі­вац­ца ад фі­нан­са­вай ры­зы­кі — гэ­та не ваш шлях.

РАК. Вы лёг­ка за­раб­ля­е­це гро­шы, але рас­хо­да­ваць іх не ўме­е­це. Сам пра­цэс вам не ці­ка­вы, та­му вы пе­рад­ая­це гэ­ты аба­вя­зак ін­шым. Але за­хоў­вай­це піль­насць, інакш парт­нё­ры мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­ваць ваш да­вер у сва­іх мэ­тах. Перш чым за­клю­чаць якія-не­будзь да­га­во­ры, уваж­лі­ва вы­ву­чай­це іх, не ўпус­ка­ю­чы ні ад­ной дро­бя­зі.

Леў. З пунк­ту гле­джан­ня ма­тэ­ры­яль­на­га даб­ра­бы­ту ваш знак дае вы­дат­ныя перс­пек­ты­вы. Бя­ры­це­ся за буй­на­маш­таб­ную дзей­насць — яна пры­ня­се най­боль­шы ма­тэ­ры­яль­ны пос­пех. Ці­хая пра­ца ў адзі­ноч­ку для вас ня­вый­грыш­ная: яна не да­зво­ліць у поў­най ме­ры рас­крыць здоль­нас­ці.

Дзе­ва. Вы пе­дан­тыч­ныя і аку­рат­ныя ў спра­вах, дас­ка­на­ла ўні­ка­е­це ва ўсе дэ­та­лі, та­му з'яў­ля­е­це­ся вы­дат­ным ра­бот­ні­кам і атрым­лі­ва­е­це год­нае ма­тэ­ры­яль­нае ўзна­га­ро­джан­не за сваю пра­цу.

Ша­лі. Вы шчод­ра адо­ра­ны ад пры­ро­ды здоль­нас­ця­мі. Уме­е­це знай­сці кроп­кі пры­кла­дан­ня сіл, што дае вам год­ны пры­бы­так. Але не заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца збе­раг­чы збе­ра­жэн­ні. Па­кла­па­ці­це­ся пра тое, каб пра­віль­на ўклас­ці свае срод­кі. Леп­шыя ўкла­дан­ні ў ва­шым вы­пад­ку — гэ­та не­ру­хо­масць, зям­ля, каш­тоў­ныя ме­та­лы, прад­ме­ты мас­тац­тва.

Скар­пі­ён. Вы фі­нан­сіст з на­ра­джэн­ня. У вас вы­дат­ныя здоль­нас­ці да пра­фе­сій фі­нан­са­вай сфе­ры (бух­гал­тар, аў­ды­тар, эка­на­міст, бан­каў­скі ра­бот­нік). Вы шмат пра­цу­е­це і, ад­па­вед­на, доб­ра атрым­лі­ва­е­це. Вы не мо­жа­це ад­мо­віць лю­дзям, ка­лі яны про­сяць аб гра­шо­вай да­па­мо­зе. Але стаў­це­ся больш уваж­лі­ва да гэ­тых пы­тан­няў.

Стра­лец. У вас раз­ві­ты ін­тэ­лект, та­му лепш за ўсё за­раб­ляць гро­шы ра­зу­мо­вай пра­цай. Для вас лепш за ўсё пра­ца­ваць у адзі­ноч­ку, над улас­ным пра­ек­там або асоб­ным участ­кам пра­цы. Вы доб­ры спе­цы­я­ліст, та­му ма­е­це год­ную зар­пла­ту. Але на­ўрад ці змо­жа­це на­за­па­сіць ба­гац­це. Вы абы­яка­выя да рас­хо­да­ван­ня гро­шай і та­му гэ­ты аба­вя­зак пе­ра­кла­да­е­це на сва­іх бліз­кіх, якія ча­сам ка­рыс­та­юц­ца та­кой бес­кант­роль­нас­цю.

Ка­зя­рог. Лёг­кіх і хут­кіх гро­шай не ча­кай­це — вы бу­дзе­це зда­бы­ваць іх толь­кі ўлас­ны­мі на­ма­ган­ня­мі. У ма­ла­до­сці бу­дзе­це жыць да­во­лі сціп­ла. Вы руп­лі­выя, уме­е­це эка­ном­на гас­па­да­рыць і ад­клад­ваць гро­шы. У вы­ні­ку ва­ша фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча па­сту­по­ва ста­не ста­біль­ным. Не па­зы­чай­це гро­шы тым, хто не дае га­ран­тыі іх вяр­тан­ня.

Ва­да­лей. Ваш знак дае вы­дат­ныя перс­пек­ты­вы для аба­га­чэн­ня. Вы ад­важ­ны аван­ту­рыст, лю­бі­це ўсё но­вае, лёг­ка ўспры­ма­е­це пе­ра­ме­ны, не ба­і­це­ся ры­зы­ка­ваць. Вы лёг­ка за­раб­ля­е­це гро­шы, лёг­ка іх тра­ці­це, да­зва­ля­е­це ім сва­бод­на пра­хо­дзіць праз ва­шы ру­кі. Ча­сам част­ка срод­каў мае це­ня­вое па­хо­джан­не. Вам мож­на за­няц­ца біз­не­сам — у гэ­тай сфе­ры дзей­нас­ці здо­ле­е­це да­маг­чы­ся пос­пе­ху. Адзі­нае, у чым трэ­ба быць асця­рож­ны­мі, — дык гэ­та ў вы­ба­ры бан­каў. Вы­ка­рыс­тоў­вай­це мак­сі­маль­на на­дзей­ныя з іх.

Ры­бы. Вы ва­ло­да­е­це мно­гі­мі та­лен­та­мі, і час­цей за ўсё мас­тац­кі­мі. Але ў вас ма­ла ам­біт­нас­ці — гэ­та пе­ра­шка­джае вам у поў­най ме­ры рэа­лі­за­ваць свае здоль­нас­ці. Ка­лі хтось­ці возь­ме над ва­мі шэф­ства і да­па­мо­жа ўва­со­біць іх у жыц­цё, то ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча мо­жа стаць зайз­дрос­ным. Вам не­аб­ход­ная фі­нан­са­вая дыс­цып­лі­на. Пры­ву­чай­це­ся фік­са­ваць да­хо­ды і вы­дат­кі, а так­са­ма на­за­па­швай­це гро­шы на бан­каў­скім ра­хун­ку.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.