Вы тут

Мяжа пад надзейнай аховай


Пы­тан­ні па­гра­ніч­най бяс­пе­кі аб­мер­ка­ва­ны ў час дак­ла­да Прэ­зі­дэн­ту Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ру Лу­ка­шэн­ку стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га па­гра­ніч­на­га ка­мі­тэ­та Ле­а­ні­да Маль­ца­ва, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што ве­дае праб­ле­мы па­гра­ніч­най служ­бы знут­ры, і на­га­даў, што ў свой час быў пра­ана­лі­за­ва­ны шэ­раг ак­ту­аль­ных пы­тан­няў, якія ста­яць пе­рад ве­дам­ствам. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ці­ка­віў­ся так­са­ма перс­пек­тыў­ны­мі на­прам­ка­мі ўлад­ка­ван­ня інф­ра­струк­ту­ры мя­жы. Пры гэ­тым ён пе­ра­сця­рог ад увяз­ван­ня ў су­мніў­ныя пра­ек­ты. «Вось я ні­як не ма­гу пры­вык­нуць да гэ­тых ва­шых бес­пі­лот­ні­каў. Ка­лі яны да­юць эфект і вы за кошт гэ­та­га менш срод­каў рас­хо­ду­е­це на ахо­ву мя­жы, больш вы­яў­ля­е­це па­ру­шаль­ні­каў — ка­лі лас­ка, ня­хай гэ­та су­час­нае бу­дзе, але не дай Бог мы ня­пра­віль­ным шля­хам пой­дзем — вось гэ­та­га да­пус­ціць нель­га», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«І вель­мі важ­нае пы­тан­не — укра­ін­ская мя­жа. Мы да­маў­ля­лі­ся, што нам трэ­ба сур'­ёз­на вес­ці ра­бо­ты на ёй у пла­не дэ­мар­ка­цыі. Укра­ін­скія сяб­ры не мо­гуць на нас па­крыў­дзіц­ца, та­му што не мы бы­лі іні­цы­я­та­ра­мі, яны гэ­та­га за­ха­це­лі, яны гэ­тую ра­бо­ту па­ча­лі, мы вы­му­ша­ны бы­лі так­са­ма па­чаць. Як яны пра­цу­юць, як мы пра­цу­ем і што на­огул ад­бы­ва­ец­ца на ўкра­ін­скай мя­жы, на­коль­кі яна мо­жа нас сён­ня на­сця­рож­ваць, хва­ля­ваць?» — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Стар­шы­ня Дзярж­па­гран­ка­мі­тэ­та да­ла­жыў, што стан па­гра­ніч­най бяс­пе­кі кра­і­ны ацэнь­ва­ец­ца як ста­біль­ны. Ор­га­ны па­гра­ніч­най служ­бы вы­кон­ва­юць свае за­да­чы ў штат­ным рэ­жы­ме. У на­пру­жа­ным і ды­на­міч­ным ста­не зна­хо­дзяц­ца пунк­ты про­пус­ку на­пя­рэ­дад­ні ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх свят. Ад­нак Ле­а­нід Маль­цаў за­пэў­ніў, што Дзярж­па­гран­ка­мі­тэт га­то­вы да лю­бых змен сі­ту­а­цыі.

Што да­ты­чыц­ца да­ру­чэн­няў Прэ­зі­дэн­та па за­бес­пя­чэн­ні на­дзей­най па­гра­ніч­най бяс­пе­кі кра­і­ны, то яны вы­кон­ва­юц­ца ў поў­ным аб'­ёме ў вы­зна­ча­ныя тэр­мі­ны і якас­на. У пры­ват­нас­ці, ап­ты­мі­за­ва­на ар­га­ні­за­цый­на-штат­ная струк­ту­ра, што да­ло маг­чы­масць уз­мац­ніць ахо­ву дзяр­жаў­най мя­жы, у тым лі­ку на паў­днё­вым на­прам­ку, раз­гар­нуць да­дат­ко­выя за­ста­вы, па­гра­ніч­ныя па­сты. Раз­гор­ну­ты дзве за­ста­вы для ўзмац­нен­ня ахо­вы ў на­прам­ку атам­най элект­ра­стан­цыі, за­вяр­ша­ец­ца раз­горт­ван­не но­ва­га па­гра­ніч­на­га атра­да ў Ма­зы­ры.

Акра­мя та­го, сур'­ёз­на па­вы­ша­ны ўзро­вень ін­жы­нер­на­га аб­ста­ля­ван­ня дзяр­жаў­най мя­жы, у пер­шую чар­гу на паў­днё­вым на­прам­ку, а так­са­ма на лі­тоў­скім і ла­тыш­скім участ­ках. Ле­а­нід Маль­цаў да­ла­жыў, што пра­цяг­ва­юц­ца ра­бо­ты па ўка­ра­нен­ні элект­рон­най чар­гі ў пунк­тах про­пус­ку. Ад­на­ча­со­ва за­вяр­ша­ец­ца рас­пра­цоў­ка пра­ек­та ўка­за, які дасць маг­чы­масць ства­рыць пра­ва­вое по­ле для ўка­ра­нен­ня элект­рон­най чар­гі.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.