Вы тут

Як я ехаў да яе


Вя­сё­лая на­род­ная пес­ня «Як я ехаў да яе» пры­дат­ная для спе­ву ў роз­ных умо­вах. І на бя­се­дзе, і ў ванд­роў­цы, і на свя­це. З раз­важ­лі­вым гу­ма­рам вы­кон­ва­ец­ца гур­там і соль­на. На­ват пад­час ня­ўда­ла­га раз­горт­ван­ня спра­вы яна гу­чыць дас­ціп­на, з афа­рыс­тыч­ным ап­ты­міз­мам, ні­бы пад­каз­вае: усё, што мы ро­бім, заў­сё­ды па­тра­буе якіх-не­будзь на­ма­ган­няў, ах­вяр­нас­ці.

Фальк­ла­рыст Ры­гор Шыр­ма за­пі­саў гэ­тую пес­ню ў 20-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя на Бе­ла­сточ­чы­не пад наз­вай «Як ты ехаў да яе». У за­леж­нас­ці ад сі­ту­а­цыі яе час­та спя­ва­юць ад пер­шай асо­бы. Та­кое вы­ка­нан­не ро­біць на­строй больш ап­ты­міс­тыч­ным, па­чуц­цё­ва ад­важ­ным.

6-3

На­род­ная пес­ня

Як я ехаў да яе, —

Брыч­ка на рай­со­рах.

А пры­ехаў ад яе, —

Ха­та на пад­по­рах.

Як я ехаў да яе, —

Ты­ся­ча­мі лі­чыў.

А як ехаў ад яе, —

Тры гро­шы па­зы­чыў.

Як я ехаў да яе, —

Бо­ты ля­ка­ва­ны.

А пры­ехаў ад яе, —

У шап­цы па­ла­та­най.

Пад­рых­та­ваў Мі­хась ША­ВЫР­КІН

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.