Вы тут

Трэба мець інструмент сустрэчных дзеянняў


Пар­ла­мен­та­рый Мі­ка­лай Іван­чан­ка, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пы­тан­нях эка­ло­гіі, пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы, стар­шы­ня між­ве­да­мас­най пра­цоў­най гру­пы па ка­ар­ды­на­цыі дзей­нас­ці, звя­за­най зпы­тан­ня­мі хар­ча­ван­ня на­сель­ніц­тва, вы­ка­заў сваю дум­ку на­конт сён­няш­няй сі­ту­а­цыі ў сфе­ры бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га ганд­лю.

— Дзе­ян­ні ра­сій­ска­га бо­ку, не­ла­гіч­ныя на­ват у эле­мен­тар­ным, — за­ўва­жыў дэ­пу­тат. — За­ба­ро­не­на па­стаў­ка мя­са птуш­кі ад на­шых буй­ных птуш­ка­фаб­рык. Але ж там ня­ма аф­ры­кан­скай чу­мы сві­ней, да та­го ж ство­ра­на ка­ла­саль­ная сіс­тэ­ма кант­ро­лю, звя­за­ная з па­ступ­лен­нем сы­ра­ві­ны, яе пе­ра­пра­цоў­кай, вы­пус­кам пра­дук­цыі.

Мі­ка­лай Іван­чан­ка лі­чыць, што ў су­вя­зі з сі­ту­а­цы­яй з эм­бар­га на пра­дук­цыю не­ка­то­рых на­шых прад­пры­ем­стваў, якая скла­ла­ся ў Ра­сіі, та­кія дзе­ян­ні не­ка­му «на ру­ку».

— Нех­та хо­ча па­грэць ру­кі за кошт па­вы­шэн­ня цэн на гэ­ту пра­дук­цыю, — ад­зна­чыў дэ­пу­тат.

Мі­ка­лай Іван­чан­ка лі­чыць, што са свай­го бо­ку на­шай кра­і­не трэ­ба больш агрэ­сіў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць свае кант­роль­ныя маг­чы­мас­ці па су­стрэч­ным ім­пар­це.

— Мы атрым­лі­ва­ем праз Ра­сію не толь­кі пра­мыс­ло­выя та­ва­ры, да нас пры­хо­дзяць і хар­чо­выя. Та­му мы па­він­ны гра­мат­на, ар­гу­мен­та­ва­на і вель­мі піль­на пры­гле­дзец­ца да іх якас­ці. Тым больш што ка­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць на­шу ін­стру­мен­таль­ную ба­зу пры пра­вер­ках, то мы так­са­ма мо­жам знай­сці ней­кія знач­ныя або ня­знач­ныя ад­хі­лен­ні, якія мо­гуць стаць сур'­ёз­ным ін­стру­мен­там для су­стрэч­ных спрэ­чак.

Дэ­пу­тат упэў­не­ны, што мы па­він­ны заў­сё­ды мець у ру­ках ін­стру­мент ней­кіх су­стрэч­ных дзе­ян­няў, на той вы­па­дак, ка­лі зда­ра­юц­ца та­кія сур'­ёз­ныя рэ­чы, звя­за­ныя з за­ба­ро­най на­шай пра­дук­цыі.

— Гэ­та ўво­гу­ле не­пры­го­жа ў той сі­ту­а­цыі, ка­лі мы толь­кі што ра­ты­фі­ка­ва­лі да­га­вор аб ства­рэн­ні на­ша­га са­ю­за — па­куль трох дзяр­жаў, у хут­кім ча­се да яго да­лу­чац­ца яшчэ дзве, — за­явіў пар­ла­мен­та­рый. — Яшчэ не вы­сах­ла чар­ні­ла на под­пі­сах, а ўжо па­чы­на­юц­ца та­кія вось дзе­ян­ні.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 
 
 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.