Вы тут

Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму


У Мя­дзе­лі ад­кры­лі пер­шы ў Бе­ла­ру­сі пом­нік Мак­сі­му Тан­ку

Да 100‑га­до­ва­га юбі­лею паэ­та ў 2012 го­дзе Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры аб'­яві­ла кон­курс на ства­рэн­не эс­кіз­ных пра­ек­таў пом­ні­ка — бюс­та на­род­на­му паэ­ту. Уся­го на кон­курс бы­ло прад­стаў­ле­на ча­ты­ры пра­ек­ты. У вы­ні­ку жу­ры ўхва­лі­ла ра­бо­ты скульп­та­раў Іва­на Міс­ко і Аляк­санд­ра Фін­ска­га і ар­хі­тэк­та­ра Ар­мэ­на Сар­да­ра­ва.

Скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя ўяў­ляе са­бой брон­за­вую фі­гу­ру па­эта, які нібы ідзе па бру­ка­ва­най да­ро­зе, што ўва­саб­ляе яго жыц­цё­вы шлях, і ва­лун з раз­гор­ну­тай кні­гай з вы­бі­ты­мі рад­ка­мі з вер­ша паэ­та «Ка­мя­ні»: «Ёсць ад­на пес­ня пес­няў — пра Ра­дзі­му». Ка­мень пры­ве­зе­ны з ма­лой ра­дзі­мы Тан­ка, што за 20 кі­ла­мет­раў ад Мя­дзе­ла. На ім па­кі­нуў свой ад­бі­так ле­да­вік ты­ся­чы га­доў на­зад. Сам жа па­эт у брон­зе пад­рос на цэ­лы метр, да 280 сан­ты­мет­раў (яго са­праўд­ны рост быў 180 сан­ты­мет­раў).

Мес­ца для пом­ні­ка вы­бі­ра­лі, мож­на ска­заць, усім го­ра­дам. Ад­мет­на, што ан­самбль з'я­віў­ся ме­на­ві­та на пе­ра­ся­чэн­ні пло­шчы Ша­ран­го­ві­ча і ву­лі­цы 17‑га ве­рас­ня. Гэ­та да­та не толь­кі ўз'яд­нан­ня За­ход­няй і Ус­ход­няй Бе­ла­ру­сі, але і на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Тан­ка.

На ства­рэн­не кам­па­зі­цыі 500 млн руб­лёў бы­ло вы­дзе­ле­на Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры, ас­тат­нія гро­шы збі­ра­лі та­ла­кой пад­час су­бот­ні­каў.

—Яшчэ пры жыц­ці я вель­мі ха­цеў вы­ле­піць Мак­сі­ма Тан­ка з на­ту­ры, за­пра­шаў яго ў сваю май­стэр­ню, — ад­зна­чыў Іван Міс­ко. — Пра гэ­та па­эт згад­вае ў сва­іх ус­па­мі­нах. На жаль, не атры­ма­ла­ся так, як ха­це­ла­ся. Да­вя­ло­ся ка­рыс­тац­ца фо­та­здым­ка­мі, ар­хі­вам.

—Тра­гіч­ны лёс лю­дзей, па­ка­лен­няў, якія прай­шлі праз вой­ны, рэ­ва­лю­цыі, яск­ра­ва ад­люст­ра­ва­ны ў яго твор­час­ці, — да­дае Ар­мэн Сар­да­раў. — Гэ­тыя ка­мя­ні, мо­жа на­ват рэз­кія, з вост­ры­мі вуг­ла­мі — так­са­ма шлях ча­ла­ве­ка.

Да гэ­та­га ча­су зем­ля­кі паэ­та згад­ва­юць, як ча­ка­лі ў 1958 го­дзе па пад­піс­цы пер­шы збор тво­раў Мак­сі­ма Тан­ка ў двух та­мах. Сён­ня ж ан­та­ло­гія яго тво­раў скла­дае 13 кніг. З жыц­цё­вым і твор­чым шля­хам пес­ня­ра ўдзель­ні­кі і гос­ці свя­та маг­лі азна­ё­міц­ца на вы­ста­ве, якую пры­мер­ка­ваў да ад­крыц­ця пом­ні­ка му­зей гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. На­ве­да­лі яны і аб­ноў­ле­ны му­зей у Сват­каў­скай ся­рэд­няй шко­ле, мо­гіл­кі ў вёс­цы Но­ві­кі. Па­мёр Мак­сім Танк 7 жніў­ня 1995 го­да ў Мін­ску. Па­эт і яго жон­ка пай­шлі з жыц­ця ў адзін год. Як ус­па­мі­наў сын Мак­сім, скры­ню з пра­хам вер­най спа­да­рож­ні­цы Мак­сім Танк тры­маў до­ма і за­вя­шчаў па­ха­ваць яе ў сва­ёй ма­гі­ле. Прось­ба бы­ла вы­ка­на­на. Як і прось­ба не ста­віць на ма­гі­ле пом­ні­каў. Сён­ня тут ста­яць два ме­та­ліч­ныя кры­жы.

На глу­хім ху­та­ры Піль­каў­шчы­на за­ха­ваў­ся ста­ры баць­коў­скі дом Мак­сі­ма Тан­ка, яко­му больш як 100 га­доў. А ў са­мым Мя­дзе­ле, маг­чы­ма, у перс­пек­ты­ве з'я­віц­ца і му­зей сла­ву­та­га песняра.

…І дзе, як не тут, на ра­дзі­ме Паэ­та, згад­ваць вось гэ­та, па-тан­ка­ўску праў­дзі­вае і пра­нік­нё­нае:

Доб­ры з ваў­ка му­зы­ка,

Ды не ска­каць пад выц­цё;

Доб­ры чар­пак з рэ­ша­та,

Ды толь­кі з яго не піц­цё;

Доб­ры мёд на па­мін­ках,

Толь­кі ні­хто не пяе;

Доб­ры ру­бель па­зы­ча­ны,

Толь­кі спаць не дае;

Доб­ры ка­жух са спа­га­ды,

Толь­кі сцю­дзё­на ў ім;

Доб­ры агонь на чу­жы­не,

Толь­кі гры­зе во­чы дым.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.