Вы тут

Крымінальны «кругаварот» квадрацыклаў


Мі­лі­цы­я­не­ры Пер­ша­май­ска­га РУ­УС ста­лі­цы па па­да­зрэн­ні ў кра­дзя­жы ча­ты­рох квад­ра­цык­лаў за­тры­ма­лі двух не­пра­цу­ю­чых, ра­ней не су­дзі­мых ма­ла­дых лю­дзей 18 і 20 га­доў.

—Ад­ной­чы ска­рыс­таў­шы­ся па­слу­гай па пра­ка­це гэ­тых транс­парт­ных срод­каў, хлоп­цы за­ха­це­лі мець та­кія ж. Ад­нак гро­шай, каб ажыц­ця­віць жа­дан­не, у пры­яце­ляў не бы­ло. Праб­ле­му яны вы­ра­шы­лі прос­та: у на­ступ­ны раз на­кі­ра­ва­лі­ся ў пункт пра­ка­ту… ноч­чу і з ло­мам, — рас­па­вя­ла прэс-афі­цэр Пер­ша­май­ска­га
РУ­УС г. Мін­ска Свят­ла­на Бі­лін­ская.
— Па­тра­піў­шы ў га­раж, ма­ла­дыя лю­дзі ўкра­лі ча­ты­ры квад­ра­цык­лы, а за­ад­но пры­ха­пі­лі і каш­тоў­ныя рэ­чы, якія знай­шлі там жа: ноў­тбук і ін­стру­мен­ты.

Вый­сці на след зла­мыс­ні­каў змаг­лі пас­ля та­го, як два па­доб­ныя па апі­сан­ні на ўкра­дзе­ныя квад­ра­цык­лы бы­лі вы­стаў­ле­ны на про­даж у Жло­бі­не. Ра­зам з за­кон­ным ула­даль­ні­кам транс­парт­ных срод­каў, які пра­да­стаў­ляў па­слу­гі пра­ка­ту, апе­ра­тыў­ні­кі вы­пра­ві­лі­ся па «па­куп­ку». На мес­цы муж­чы­на без цяж­кас­цяў апа­знаў сваю ма­ё­масць. Як вы­свет­лі­ла­ся, ужо но­вы пра­да­вец са Жло­бі­на ра­ней сам на­быў квад­ра­цык­лы ў ад­на­го з за­тры­ма­ных, не па­да­зра­ю­чы, што яны бы­лі ўкра­дзе­ны.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.