Вы тут

Рок за… катоў!


Даб­ра­чын­ны кан­цэрт пад та­кой наз­вай упер­шы­ню ад­быў­ся ў Ві­цеб­ску. Ар­га­ні­за­та­рам ак­цыі ста­лі хлоп­цы і дзяў­ча­ты, якім шка­да ву­ліч­ных ка­тоў і ко­шак. Да­рэ­чы, яны бы­лі пры­ем­на здзіў­ле­ны та­му, што мно­гія ад­гук­ну­лі­ся і пад­тры­ма­лі іх ідэю.

Гро­шы ў кан­цэрт­най за­ле «Ві­цебск» збі­ра­лі­ся для ві­цеб­ска­га пры­тул­ку: там ма­юць па­трэ­бу ў ле­ках, кар­мах і прад­ме­тах до­гля­ду жы­вёл, якія па­куль яшчэ ча­ка­юць сва­іх бу­ду­чых гас­па­да­роў.

Вы­сту­пі­лі ка­лек­ты­вы не толь­кі з Ві­цеб­ска, але і з Ма­гі­лё­ва. Ін­ша­га­род­нія ро­ке­ры зда­лёк пры­еха­лі ў ста­лі­цу Пры­дзвін­ска­га краю, каб бяс­плат­на вы­сту­піць на кан­цэр­це. Гле­да­чы, хто коль­кі мог, ах­вя­ра­ва­лі гро­шы для да­па­мо­гі ка­там.

Быў пра­ве­дзе­ны і крэ­а­тыў­ны даб­ра­чын­ны аў­кцы­ён, на якім мож­на бы­ло на­быць… па­слу­гі. Апош­нія га­то­вы бы­лі ака­заць май­стры та­ту і пір­сін­гу, цы­руль­нік, мас­так, фа­то­граф. Та­кім чы­нам яны пад­тры­ма­лі ар­га­ні­за­та­раў ак­цыі. У вы­ні­ку «рэ­корд­ны» кошт пад­час аў­кцы­ё­ну быў пра­па­на­ва­ны за па­слу­гу па на­ня­сен­ні та­ту — 350 ты­сяч руб­лёў.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.