Вы тут

Дзве цёлачкі і бычок


Уні­каль­ны вы­па­дак у жы­вёль­ным све­це: ка­ро­ва на­ра­дзі­ла ад­ра­зу трох ця­лят. Па­паў­нен­не ад­бы­ло­ся на фер­ме фі­лі­яла сель­гас­прад­пры­ем­ства «Ма­ха­ва» ААТ «Ма­гі­лёў­скі за­во­д «Стром­ма­шы­на». Ва­га «дзяў­чы­нак» пры з'яў­лен­ні на свет скла­да­ла па 14 кі­ла­гра­маў, а «хлоп­чы­ка» — 18.

—У лі­та­ра­ту­ры апіс­ва­юц­ца вы­пад­кі, ка­лі ка­ро­вы на­ра­джа­юць ад­ра­зу па тры ця­ля­ці, але ў нас та­кое ад­бы­ло­ся ўпер­шы­ню, — рас­ка­заў заа­тэх­нік Ва­лян­цін Лап­шы­наў, які пра­цуе на прад­пры­ем­стве «Ма­ха­ва» ча­тыр­нац­ца­ты год. — У гэ­тай ка­ро­вы ўжо трэ­ці ацёл. Ле­тась яна пры­нес­ла нам ад­ра­зу два­іх ця­лят.

Да­рэ­чы, па­доб­ная з'я­ва — у гас­па­дар­цы да­стат­ко­ва рас­паў­сю­джа­ная. Сё­ле­та, на­прык­лад, на­ра­дзі­ла­ся 5 «двай­нят». А на­огул пры­плод склаў 500 га­лоў. Ня­дрэн­ны вы­нік для прад­пры­ем­ства, дзе ўтрым­лі­ва­ец­ца 490 ка­роў. Асе­мя­нен­не тут вы­ка­рыс­тоў­ва­юць вы­ключ­на штуч­нае.

Што да­ты­чыц­ца вы­шэй­зга­да­ных трох ця­лят, якім уся­го не­каль­кі дзён, то ма­лыя (як, да­рэ­чы, і іх ма­ці) ад­чу­ва­юць ся­бе цу­доў­на. Ра­бот­ні­кі ўжо пры­ду­ма­лі для кож­на­га з іх мя­нуш­кі — Ма­ша, На­та­ша і Мі­ша.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.