Вы тут

Адпачываць трэба ўмець


Што пра­па­ну­юць нам са­на­то­рыі ў 2015-м

На азда­раў­лен­не і са­на­тор­на-ку­рорт­нае ля­чэн­не на­сель­ніц­тва, у тым лі­ку дзя­цей, ве­тэ­ра­наў, ін­ва­лі­даў, у нас вы­дзя­ля­юц­ца знач­ныя гра­шо­выя рэ­сур­сы. У кра­і­не за­ха­ва­на і па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­ец­ца ля­чэб­ная і ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за здраў­ніц і ла­ге­раў. Яны на­бы­ва­юць усё боль­шую па­пу­ляр­насць і ў за­меж­ных гра­ма­дзян, та­му што­год рас­це экс­парт
гэ­та­га ві­ду па­слуг (пра гэ­ты сег­мент ры­нач­ных ад­но­сін
яшчэ 10 га­доў та­му на­ват і не за­дум­ва­лі­ся). Пра тое, як зме­ніц­ца кошт пу­цё­вак у 2015 го­дзе, якой бу­дзе да­та­цыя на дзі­ця­чы ад­па­чы­нак у лет­ні азда­раў­лен­чы пе­ры­яд, які ліст ча­кан­ня
пу­цё­вак для пра­цоў­ных і пен­сі­я­не­раў, ці за­бяс­печ­ва­ец­ца
да­ступ­насць пу­цё­вак для бе­ла­ру­саў, у гу­тар­цы з ка­рэс­пан­дэн­там БЕЛ­ТА рас­ка­заў ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Ге­надзь Бал­ба­тоў­скі.

9-16

— Ге­надзь Мі­ка­ла­е­віч, пу­цёў­кі на 2015 год рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­рам ужо за­куп­ле­ны. Та­кім чы­нам, мож­на га­ва­рыць пра тое, ці за­ха­ва­ец­ца аб'­ём азда­раў­лен­ня на­сель­ніц­тва ў бу­ду­чым го­дзе.

— Азда­раў­лен­не і са­на­тор­на-ку­рорт­нае ля­чэн­не ў 2015 го­дзе прой­дуць больш за 1,3 млн ча­ла­век, што ад­па­вя­дае па­каз­чы­ку гэ­та­га го­да. Пры­чым больш за 700 ты­сяч пу­цё­вак у на­ступ­ным го­дзе бу­дзе вы­дзе­ле­на прад­стаў­ні­кам роз­ных ка­тэ­го­рый на­сель­ніц­тва з пры­цяг­нен­нем срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту і дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня, ас­тат­нія 600 ты­сяч па­сту­пяць у сва­бод­ную рэа­лі­за­цыю для фі­зіч­ных і юры­дыч­ных асоб (мяр­ку­ец­ца, што з іх больш за 240 ты­сяч пу­цё­вак на­бу­дуць за­меж­ні­кі).

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што за­меж­ныя гра­ма­дзя­не зой­муць ні­шу ў 40% ад усёй сва­бод­най рэа­лі­за­цыі. Ёсць по­гляд, што бе­ла­ру­сы ўшчэм­ле­ны ў маг­чы­мас­ці ад­па­чын­ку ў ай­чын­ных здраў­ні­цах. Ён пра­віль­ны?

— Гэ­ты по­гляд па­мыл­ко­вы. Што­год па­вя­ліч­ва­ец­ца аб'­ём воль­най рэа­лі­за­цыі пу­цё­вак, рас­це і коль­касць за­меж­ні­каў, якія на­бы­ва­юць пу­цёў­кі. Ад­нак, ха­чу пад­крэс­ліць, удзель­ная ва­га пу­цё­вак, што рэа­лі­зу­юц­ца за­меж­ным гра­ма­дзя­нам (80% з іх — ра­сі­я­не), іс­тот­на не змя­ня­ец­ца. Вя­до­ма, пра пу­цёў­ку трэ­ба па­тур­ба­вац­ца за­га­дзя. Та­ды і праб­лем з яе на­быц­цём не бу­дзе.

— Якая кош­та­вая па­лі­ты­ка ўлас­ні­каў здраў­ніц у да­чы­нен­ні да цэн на пу­цёў­кі для бе­ла­ру­саў і за­меж­ні­каў?

— У боль­шас­ці са­на­то­ры­яў (ка­ля 60%) цэ­ны ад­ноль­ка­выя і для ад­ных, і для дру­гіх. Там, дзе роз­ні­ца іс­нуе, яна скла­дае ка­ля 20%. Гэ­та зна­чыць, за­меж­ні­кі пла­цяць пра­цэн­таў на 20% больш.

— А з улі­кам апла­ты па­слуг па­ся­рэд­ні­каў гэ­тая ца­на для іх ста­но­віц­ца знач­на вы­шэй­шай?

— Ця­пер у лю­дзей — не­за­леж­на ад та­го, у якой кра­і­не яны жы­вуць, — ёсць маг­чы­масць ку­піць пу­цёў­кі ў са­мім са­на­то­рыі, у тым лі­ку праз па­слу­гі ін­тэр­нэт-про­да­жу, якая ўка­ра­нё­на прак­тыч­на ўсю­ды. І зна­чыць, мож­на пры жа­дан­ні не ка­рыс­тац­ца па­ся­рэд­ніц­кі­мі па­слу­га­мі, не пла­ціць за іх.

Вар­та ад­зна­чыць, што са­на­то­рыі ў апош­нія га­ды ак­тыў­на раз­ві­ва­юць свае мар­ке­тын­га­выя служ­бы, каб менш за­ле­жаць ад па­ся­рэд­ні­каў. Аб'­ём про­да­жу пу­цё­вак праз тур­фір­мы зні­жа­ец­ца.

[caption id="attachment_63653" align="alignnone" width="600"]9-15 Працэдура галатэрапіі ў «Санаторыі «Сярэбраныя Ключы» Светлагорскага раёна.[/caption]

— Ці­ка­ва, а на што скар­дзяц­ца лю­дзі, якія па­бы­ва­лі ў на­шых са­на­то­ры­ях?

— Ся­род тых, хто звяр­та­ец­ца ў рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр са скар­га­мі, пе­ра­ва­жа­юць ра­сі­я­не. На маю дум­ку, час­цей за ўсё на­ра­кан­ні ўзні­ка­юць, ка­лі ча­ла­век едзе ў са­на­то­рый з за­вы­ша­ны­мі ча­кан­ня­мі. А ня­ма ж ні­я­кай праб­ле­мы за­га­дзя азна­ё­міц­ца з умо­ва­мі пра­жы­ван­ня, ля­чэн­ня, хар­ча­ван­ня, ад­па­чын­ку — на сай­тах, як пра­ві­ла, раз­мя­шча­ец­ца ўся вы­чар­паль­ная ін­фар­ма­цыя, аж да фо­та­здым­каў сан­вуз­лоў. І та­ды б не прый­шло­ся скар­дзіц­ца на тое, што ў ну­ма­ры на сце­нах — па­пя­ро­выя шпа­ле­ры, а не фар­ба.

Вар­та пад­крэс­ліць, што ні­вод­най скар­гі на якасць ака­зан­ня ме­ды­цын­скіх і азда­раў­лен­чых па­слуг не бы­ло. Ды і на­огул аб­грун­та­ва­ных скар­гаў — адзін­кі.

— А ці ёсць ся­род прэ­тэн­зій ула­даль­ні­каў пу­цё­вак ад­сут­насць у са­на­то­ры­ях, ска­жам, швед­ска­га ста­ла?

— Ды­е­тыч­нае хар­ча­ван­не — адзін з прын­цы­паў ля­чэн­ня. Па-мой­му, ка­лі бес­кант­роль­ны пры­ём ежы пе­ра­тва­ра­ец­ца ў бес­па­мер­ны, гэ­та ні да чо­га доб­ра­га не пры­во­дзіць. Пры­зна­ю­ся, ра­ней лі­чыў, што швед­скі стол — су­час­ны тып ар­га­ні­за­цыі хар­ча­ван­ня, у тым лі­ку для са­на­то­ры­яў. Ця­пер жа ўпэў­не­ны ў ад­ва­рот­ным. А вось швед­скі стол ага­род­ні­ны, зя­ле­ні­ва і са­да­ві­ны — ін­шая спра­ва. Та­кія пла­до­ва-ага­род­нін­ныя ба­ры — ідэя вар­тая, яна ўжо рэа­лі­зу­ец­ца ў не­ка­то­рых са­на­то­ры­ях.

— Ці ёсць фак­ты ня­доб­ра­сум­лен­най кан­ку­рэн­цыі з бо­ку бе­ла­рус­кіх здраў­ніц?

— Ду­маю, ня­ма. Пры­нам­сі, ні­ко­лі пра та­кое не чуў.

— Які аб'­ём срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту і дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня вы­дзе­ле­ны на за­куп­ку пу­цё­вак на 2015 год? І па якіх ло­тах яна ра­бі­ла­ся?

— У цэ­лым на азда­раў­лен­не і са­на­тор­на-ку­рорт­нае ля­чэн­не на­сель­ніц­тва вы­дзе­ле­на больш як Br1,3 трлн — гэ­ты аб'­ём фі­нан­са­ван­ня пе­ра­вы­шае ўзро­вень 2014 го­да. Ло­таў жа бы­ло пяць. І па кож­ным з іх ёсць па­зі­тыў­ная (хай і не­вя­лі­кая) ды­на­мі­ка — пу­цё­вак за­куп­ле­на больш, чым на 2014 год.

Та­кім чы­нам, пер­шы лот — пу­цёў­кі для лю­дзей, што пра­жы­ва­юць на за­бру­джа­ных тэ­ры­то­ры­ях (іх на­бы­та 71 ты­ся­ча), плюс 8 ты­сяч — у за­меж­ныя здраў­ні­цы «Цэнт­рКу­рорт». Гэ­та да­зво­ліць за­да­во­ліць у поў­най ме­ры па­трэ­бу ў сан­ку­рорт­ля­чэн­ні і азда­раў­лен­ні ўсіх ах­вот­ных і тых, хто мае пра­ва на так зва­ную чар­но­быль­скую льго­ту. Дру­гі лот — пу­цёў­кі для дзя­цей у су­пра­ва­джэн­ні баць­коў, на гэ­тыя мэ­ты на­кі­ра­ва­на Br71,3 млрд, за­куп­ле­на 10,5 тыс. пу­цё­вак у здраў­ні­цы на тэ­ры­то­рыі рэс­пуб­лі­кі і 1,27 тыс. — за яе ме­жа­мі. Трэ­ці лот — пу­цёў­кі для дзя­цей-ін­ва­лі­даў, на іх за­куп­ку за­тра­ча­на Br24,7 млрд, на­бы­та 4,2 тыс. пу­цё­вак для ля­чэн­ня ў Бе­ла­ру­сі і 380 — у ад­дзя­лен­не для дзя­цей-ін­ва­лі­даў у са­на­то­рыі «Друс­кі­нін­кай». Чац­вёр­ты лот — пу­цёў­кі на сан­ку­рорт­ля­чэн­не дзя­цей без су­пра­ва­джэн­ня да­рос­лых, за­куп­ле­на 22,6 тыс. пу­цё­вак у мяс­цо­выя здраў­ні­цы плюс 4,5 тыс. у са­на­то­рыі «Цэнт­рКу­рорт» за ме­жа­мі кра­і­ны на агуль­ную су­му Br126,8 млрд. Пя­ты лот — пу­цёў­кі для да­рос­лых: за Br143 млрд на­бы­та 40,2 тыс. пу­цё­вак, уклю­ча­ю­чы 14,5 тыс. — у ча­ты­ры са­на­то­рыі сіс­тэ­мы Мін-п­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны.

— Які ця­пер ліст ча­кан­ня на атры­ман­не пу­цёў­кі ся­род роз­ных ка­тэ­го­рый?

— З за­бес­пя­чэн­нем пу­цёў­ка­мі дзя­цей ні­я­кіх праб­лем ня­ма — 50% юных бе­ла­ру­саў ва ўзрос­це ад 3 да 18 га­доў рэа­лі­зу­юць сваё пра­ва на азда­раў­лен­не і са­на­тор­на-ку­рорт­нае ля­чэн­не. І та­кая сі­ту­а­цыя за­хоў­ва­ец­ца ўжо на пра­ця­гу не­каль­кіх апош­ніх га­доў.

Са­на­тор­на-ку­рорт­нае ля­чэн­не і азда­раў­лен­не пра­да­стаў­ля­ец­ца 100% дзя­цей-чар­но­быль­цаў (га­вор­ка пра тых, хто мае пра­ва на льго­ту і жа­дае атры­маць пу­цёў­ку).

Што ты­чыц­ца пра­цу­ю­чых жы­ха­роў рэс­пуб­лі­кі, то чар­га фар­мі­ру­ец­ца ў ка­мі­сі­ях па азда­раў­лен­ні па мес­цы пра­цы, мы дак­лад­ных звес­так не ма­ем.

Гра­ма­дзя­не, якія ва­ло­да­юць па­за­чар­го­вым і пер­ша­чар­го­вым пра­вам на атры­ман­не пу­цёў­кі (ін­ва­лі­ды, удзель­ні­кі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а так­са­ма ін­ва­лі­ды пер­шай і дру­гой груп), рэа­лі­зу­юць сваё пра­ва ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам адзін раз на год або адзін раз на два га­ды.

Не­пра­цу­ю­чыя пен­сі­я­не­ры ча­ка­юць сва­ёй чар­гі 3-4 га­ды ў за­леж­нас­ці ад рэ­гі­ё­на рэс­пуб­лі­кі, у Мін­ску — да 5 га­доў. Ха­чу па­тлу­ма­чыць: пу­цёў­кі раз­мяр­коў­ва­юц­ца па рэ­гі­ё­нах пра­пар­цыянальна коль­кас­ці тых, хто мае па­трэ­бу ў сан­ку­рорт­ля­чэн­ні, а па­коль­кі ў ста­лі­цы пен­сі­я­не­ры больш са­цы­яль­на ак­тыў­ныя, то і чар­га тут даў­жэй­шая. Зрэш­ты, у бы­лыя ча­сы яна рас­цяг­ва­ла­ся і на 10 га­доў.

Ха­чу ад­зна­чыць, што вя­лі­кія на­ма­ган­ні і фі­нан­са­выя срод­кі ўклад­ва­юц­ца ва ўма­ца­ван­не ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы на­шых са­на­то­ры­яў, каб ад­па­чы­ваць бы­ло кам­форт­на. На­прык­лад, толь­кі ў мі­ну­лым го­дзе на гэ­тыя мэ­ты на­кі­ра­ва­на Br740 млрд — трэць вы­руч­кі ад сва­бод­най рэа­лі­за­цыі пу­цё­вак.

Рэ­кан­струк­цыя са­на­то­ры­яў на­цэ­ле­на на па­вы­шэн­не кам­форт­нас­ці для ад­па­чы­валь­ні­каў. У бы­лыя ча­сы ну­ма­ры ў са­на­то­ры­ях бы­лі 2-3-4-месныя, пра люк­сы ні­хто і не чуў. А ця­пер лю­дзі хо­чуць ся­ліц­ца толь­кі з чле­на­мі сям'і або ў ад­на­мес­ны ну­мар, каб не толь­кі атры­маць ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу, але і псі­ха­ла­гіч­ную раз­груз­ку.

— Ці ёсць звест­кі па кош­це па­слуг у па­раў­на­нні з ін­шы­мі кра­і­на­мі?

— Так, мы пра­во­дзі­лі та­кі ма­ні­то­рынг па вы­ні­ках пер­ша­га паў­год­дзя. Ка­лі ў здраў­ні­цах Бе­ла­ру­сі адзін лож­ка-дзень у стан­дарт­ным двух­мес­ным ну­ма­ры абы­хо­дзіў­ся ў ся­рэд­нім у Br350 тыс., то ў ся­рэд­няй па­ла­се Ра­сіі — Br872 тыс., ва Укра­і­не — Br968 тыс., у кра­і­нах Бал­тыі — Br890 тыс., у га­тэ­лях Тур­цыі — Br1 млн 131 тыс.

— А якія пра­гно­зы на кошт пу­цё­вак у 2015 го­дзе?

— Што ты­чыц­ца пу­цё­вак, за­куп­ле­ных на на­ступ­ны год рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­рам за срод­кі рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту і дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня, то іх кошт узрас­це ў ме­жах 16% у па­раў­на­нні з 2014-м. У са­на­то­рыі для да­рос­лых адзін лож­ка-дзень у стан­дарт­ны двух­мес­ны ну­мар бу­дзе каш­та­ваць Br310 тыс., для дзя­цей без су­пра­ва­джэн­ня да­рос­лых — Br263 тыс., для дзя­цей-ін­ва­лі­даў — Br306 тыс., для дзя­цей з баць­ка­мі — Br326 тыс., для дзя­цей з чар­но­быль­скіх рэ­гі­ё­наў у скла­дзе ар­га­ні­за­ва­ных груп — Br258 тыс. Ха­чу пад­крэс­ліць, што, у ад­па­вед­нас­ці з да­га­во­рам, кошт пу­цё­вак у 2015 го­дзе за­ста­нец­ца ня­змен­ным.

— Ці праг­на­зу­е­це вы рост кош­ту пу­цё­вак у сва­бод­най рэа­лі­за­цыі?

— Іс­тот­на­га рос­ту, я ду­маю, не бу­дзе, пры­нам­сі, у пер­шым паў­год­дзі. Ся­рэд­не­га­да­вая за­паў­няль­насць здраў­ніц ця­пер пры­бліз­на 90%, яна за­ха­ва­ец­ца на гэ­тым жа ўзроў­ні і ў 2015 го­дзе. Ра­зам з тым да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць, што по­пыт на пу­цёў­кі ў бя­гу­чым го­дзе кры­ху зні­зіў­ся. Хоць глы­бі­ня про­да­жаў па-ра­ней­ша­му да­стат­ко­ва вя­лі­кая — ка­ля 3 ме­ся­цаў. Гэ­та зна­чыць, што ў не­ка­то­рыя здраў­ні­цы пры ўсім жа­дан­ні не атры­ма­ец­ца ўжо ку­піць пу­цёў­кі на лю­ты — яны рэа­лі­за­ва­ны ў поў­ным аб'­ёме. І гэ­та пры тым, што лю­ты і са­ка­вік — са­мыя не­па­пу­ляр­ныя ме­ся­цы.

Вар­та ад­зна­чыць, што ў сва­бод­най рэа­лі­за­цыі пу­цёў­кі ў ся­рэд­нім на 25-30% да­ра­жэй­шыя, чым за­куп­ле­ныя цэнт­рам. Кошт пу­цёў­кі вы­зна­ча­ец­ца ўлас­ні­кам здраў­ні­цы, зы­хо­дзя­чы з по­пы­ту на пу­цёў­кі, комп­лек­су па­слуг, раз­віц­ця інф­ра­струк­ту­ры і г.д. На­прык­лад, у не­ка­то­рых са­на­то­ры­ях адзін лож­ка-дзень абы­хо­дзіц­ца па­куп­ні­ку пу­цёў­кі да $100, і на­ват пры та­кой вы­со­кай ца­не по­пыт пе­ра­вы­шае пра­па­но­ву. Але ёсць і са­на­то­рыі, дзе лож­ка-дзень каш­туе Br265 тыс. Ад­ным сло­вам, у кож­най здраў­ні­цы свая ка­тэ­го­рыя спа­жыў­цоў.

— Ге­надзь Мі­ка­ла­е­віч, сё­ле­та пу­цёў­кі ў крым­скі са­на­то­рый «Бе­ла­русь» на дру­гі, трэ­ці і чац­вёр­ты квар­та­лы не рэа­лі­зоў­ва­лі­ся. А што ў пла­нах на 2015 год?

— У на­ша­га цэнт­ра ёсць да­га­вор на рэа­лі­за­цыю пу­цё­вак з Кі­раў­ніц­твам спра­ва­мі Прэ­зі­дэн­та, ва ўлас­нас­ці яко­га зна­хо­дзіц­ца гэ­тая крым­ская здраў­ні­ца. На пер­шы квар­тал 2015-га пу­цёў­кі ў «Бе­ла­русь» так­са­ма не бу­дуць вы­дзя­ляц­ца, па­коль­кі ня­ма рэ­гу­ляр­ных транс­парт­ных зно­сін. Маг­чы­масць рэа­лі­за­цыі пу­цё­вак для бе­ла­ру­саў на на­ступ­ныя квар­та­лы бу­дзе за­ле­жаць ад сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, ад бяс­пе­кі тран­зі­ту па­са­жы­раў. Да­рэ­чы, гра­шо­выя срод­кі на на­быц­цё пу­цё­вак у Міс­хор пра­ду­гле­джа­ны.

— Якія но­выя буй­ныя аб'­ек­ты сан­кур­ля­чэн­ня ад­кры­лі­ся сё­ле­та і пла­ну­юц­ца да ўво­ду ў 2015-м?

— У гэ­тым го­дзе ва ўсіх рэ­гі­ё­нах рэс­пуб­лі­кі на ба­зе са­на­то­ры­яў ад­кры­ты ад­дзя­лен­ні для дзя­цей-ін­ва­лі­даў, у тым лі­ку мес­цы для ін­ва­лі­даў-ка­ля­сач­ні­каў. Шмат аб'­ек­таў з'я­ві­ла­ся ў На­ра­чан­скім рэ­гі­ё­не, у асноў­ным там па­бу­да­ва­ны ка­тэ­джы для ад­па­чы­валь­ні­каў. У на­ступ­ным го­дзе ад­кры­ва­ец­ца кор­пус «Аль­фа-Ра­дон» на 250 мес­цаў (гэ­та пры­ват­ныя ін­вес­ты­цыі). Ён раз­ме­шча­ны по­бач з са­на­то­ры­ем «Ра­дон» у Дзят­лаў­скім ра­ё­не Гро­дзен­скай воб­лас­ці (улас­нік — ААТ «Бе­ла­гразд­раў­ні­ца»). Тут пры­мя­ня­юц­ца ўні­каль­ныя для Бе­ла­ру­сі пры­род­ныя ля­чэб­ныя фак­та­ры — ра­до­на­выя во­ды і са­пра­пе­ле­выя гра­зі ў спа­лу­чэн­ні з эфек­тыў­ны­мі ля­чэб­ны­мі ме­то­ды­ка­мі

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.