Вы тут

Перавозкі дзяцей аўтобусамі: што зменіцца?


З 27 лю­та­га 2015 го­да, з мо­ман­ту ўступ­лен­ня ў сі­лу па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніст­раў №1087 ад 22 ліс­та­па­да гэ­та­га го­да, у кра­і­не змя­ня­юц­ца пра­ві­лы пе­ра­воз­кі па­са­жы­раў у част­цы, якая да­ты­чыц­ца пе­ра­важ­на пе­ра­во­зак дзя­цей у аў­то­бу­сах.

На­прык­лад, па­ста­но­вай пра­ду­гле­джа­на аба­вяз­ко­вае па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі для кі­роў­цаў транс­парт­ных срод­каў, якія зай­ма­юц­ца пе­ра­воз­кай па­са­жы­раў на аў­та­транс­пар­це, не ра­дзей за адзін раз у пяць га­доў па адзі­ных пра­гра­мах па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі ва­дзі­це­ляў ме­ха­ніч­ных транс­парт­ных срод­каў ад­па­вед­най ка­тэ­го­рыі. Ме­на­ві­та гэ­тая нор­ма ўсту­піць у сі­лу тро­хі паз­ней — з 27 мая 2015 го­да.

У да­ку­мен­це га­во­рыц­ца, што пе­ра­воз­ка груп дзя­цей аў­то­бу­са­мі мо­жа вес­ці­ся з 5.00 да 23.00, а з 23.00 да 5.00 дзя­цей мож­на пад­во­зіць на аў­то­бу­сах да чы­гу­нач­ных вак­за­лаў і аэ­ра­пор­таў і ад іх, а так­са­ма да блі­жэй­ша­га мес­ца нач­ле­гу пры за­трым­ках у да­ро­зе. Ва ўмо­вах не­да­стат­ко­вай бач­нас­ці (ту­ман, дождж, сне­га­пад і г.д) аў­та­ма­біль­ная пе­ра­воз­ка дзі­ця­чых груп на аў­то­бу­сах не рэ­ка­мен­ду­ец­ца.

Акра­мя та­го, пра­ві­лы аў­та­ма­біль­ных пе­ра­во­зак па­са­жы­раў да­поў­не­ны раз­дзе­лам, які рэг­ла­мен­туе аў­та­ма­біль­ныя пе­ра­воз­кі дзя­цей, што ву­чац­ца ва ўста­но­вах да­школь­най, агуль­най ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, на школь­ных аў­то­бу­сах ад мес­ца жы­хар­ства (мес­ца зна­хо­джан­ня) да мес­ца ву­чо­бы і на­зад. Та­кія пе­ра­воз­кі па­він­ны ар­га­ні­зоў­вац­ца мяс­цо­вы­мі вы­ка­наў­чы­мі і рас­па­рад­чы­мі ор­га­на­мі. Да пе­ра­воз­кі дзя­цей школь­ны­мі аў­то­бу­са­мі да­пус­ка­юц­ца кі­роў­цы з пра­ва­мі на ка­тэ­го­рыю D. Яны па­він­ны мець не менш чым трох­га­до­вы стаж кі­ра­ван­ня транс­парт­ным срод­кам ка­тэ­го­рый В, С ці D.

Уста­но­ва аду­ка­цыі, да якой вя­дзец­ца пе­ра­воз­ка дзя­цей школь­ны­мі аў­то­бу­са­мі, на­зна­чае на кож­ны та­кі аў­то­бус паў­на­лет­ня­га су­пра­ва­джаль­ні­ка. Ка­лі коль­касць дзя­цей больш за 20 — двух су­пра­ва­джаль­ні­каў. Пе­ра­воз­ка дзя­цей школь­ны­мі аў­то­бу­са­мі да­пус­ка­ец­ца з 6.00 да 21.00.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.