Вы тут

Не засталіся абыякавымі


Больш за 36 міль­ё­наў руб­лёў са­бра­лі ў Ма­гі­лё­ве на пад­трым­ку бе­жан­цаў з паўд­нё­ва-ўсход­ніх ра­ё­наў Укра­і­ны пад­час даб­ра­чын­най ак­цыі.

Яна прай­шла па іні­цы­я­ты­ве ка­ар­ды­на­цый­най ра­ды гра­мад­скіх і на­цы­я­наль­ных аб'­яд­нан­няў, па­лі­тыч­ных пар­тый і праф­са­юз­ных ар­га­ні­за­цый Ма­гі­лё­ва пры пад­трым­цы аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа.

— Мы доб­ра ве­да­ем, як гэ­тым лю­дзям па­трэб­на на­ша да­па­мо­га, — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня ка­ар­ды­на­цый­най ра­ды Зі­на­і­да Пянь­ко­ва. — Па звест­ках аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Чыр­во­на­га Кры­жа, да іх звяр­ну­лі­ся больш за ты­ся­чу ўкра­ін­цаў. Ні­ко­му не ад­моў­ле­на ў пад­трым­цы, але срод­каў не ха­пае. На наш зва­рот да­па­маг­чы брац­ка­му на­ро­ду ад­гук­ну­лі­ся прад­стаў­ні­кі ўсіх на­цы­я­наль­ных ды­яс­пар, гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, прад­пры­ем­стваў го­ра­да. Кож­ны з дэ­пу­та­таў гар­са­ве­та пе­ра­даў на доб­рую спра­ву не менш за 100 ты­сяч руб­лёў.

Шмат срод­каў бы­ло са­бра­на пад­час даб­ра­чын­на­га кан­цэр­та, што ад­быў­ся ў Ма­гі­лё­ве па іні­цы­я­ты­ве арт-гру­пы «На­сталь­жы», у скла­дзе якой пра­цу­юць 2 укра­ін­кі. Іні­цы­я­ты­ву пад­тры­ма­лі ва­каль­ная сту­дыя «Фольк-ма­дэрн», ан­самбль «Хвы­ля» куль­тур­на-асвет­на­га аб'­яд­нан­ня ўкра­ін­цаў «Дніп­ро», на­род­ны ан­самбль «Су­стрэ­ча», са­ліс­ты сту­дыі кла­січ­на­га ва­ка­лу цэнт­ра твор­час­ці «На­тхнен­не». Па па­пя­рэд­ніх звест­ках са­бра­на больш за 36 міль­ё­наў руб­лёў. Але гэ­та без улі­ку тых срод­каў, якія па­поў­ні­лі агуль­ную скар­бон­ку пад­час кан­цэр­та. Усе срод­кі бу­дуць на­кі­ра­ва­ны на раз­лі­ко­вы ра­ху­нак аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Чыр­во­на­га Кры­жа.

— Та­кія ме­ра­пры­ем­ствы не толь­кі да­па­ма­га­юць аказ­ваць па­сіль­ную да­па­мо­гу тым, хто жы­ве ў ня­ста­чы, але і свед­чаць аб ду­хоў­най сі­ле і хрыс­ці­ян­скай асно­ве ма­ра­лі бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, — ад­зна­чы­ла Зі­на­і­да Пянь­ко­ва.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.